Сёлета спаўняецца 80 гадоў памяці Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (1879-1931; Паеўскага). У сувязі з гэтым 17 мая бягучага года ў цэнтры Мінска на будынку былога архіерэйскага падвор’я (цяпер будынак Інстытута тэалогіі БДУ, пр-т Незалежнасці, 24) будзе ўстаноўлена бронзавая памятная дошка з барэльефам Мітрапаліта Мелхіседэка (скульптар Ганна Інькова). Продолжить чтение
Важно!
Православный календарь
Сегодня
28 верасня – адбыліся навукова-асветніцкія чытанні, прысвечаныя памяці педагога і перакладчыка Сяргея Паўловіча, якому 26 верасня 2010 г. споўнілася 135 гадоў нараджэння. Перад слухачамі выступілі протаіерэй Сергій Гардун, доктар філалогіі Іван Чарота, кандыдат філалагічных навук Арсен Ліс, кандыдаты гістарычных навук Лідзія Кулажанка і Галіна Астрога. Яны прадставілі Сяргея Паўловіча як аднаго з выдатных, але незаслужана забытых асобаў беларускага духоўнага асветніцтва – педагога, перакладчыка, царкоўна-асветнага дзеяча.