Паслухаць паніхіду:
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Іерэй: Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўседы, і на векі вякоў.
Хор: Амінь. Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Дыякан: Глас 8-мы, Алілуія. (тройчы).
Верш 1: Блажэнныя тыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзі.
Верш 2: Памяць іх з роду ў род.
Верш 3: Душы іх у дабры будуць знаходзіцца.
Трапар, глас 8:
Глыбінёю мудрасці чалавекалюбна усё будуючы,/ і падаючы ўсім карыснае,/ адзіны Творца, упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх,/ бо яны надзею палажылі на Цябе,/ Тварца і стваральніка і Бога нашага.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Мы маем Цябе за сцяну і прытулак / і Заступніцу спрыяльную прад Богам,/ што, будучы Дзеваю, нарадзіла Яго,/ Багародзіца, ратунак верных.
Беззаганныя (на пахаванні)
Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім.
Блажэнныя беззага́нныя на шляху,/ што ходзяць у законе Гасподнім./ Алілуія.
Блажэнныя тыя, што прымаюць све́дчанні Яго,/ што усім сэрцам шука́юць Яго./ Алілуія.
Рукі Твае стварылі мяне і збудавалі мяне,/ дай мне розуму і я навучуся за́паведзям Тваім./ Памілуй рабоў Тваіх.
Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца,/ бо я на словы Твае спадзяваўся./ Памілуй рабоў Тваіх.
Спаглянь на мяне і памілуй мяне,/ як робіш з тымі, што любяць імя́ Тваё./ Алілуія.
Умацуй ногі мае ў слове Тваім,/ і не дай авалодаць мною ніякаму беззаконню./ Алілуія.
Трапары пасля беззаганных, глас 5:
Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім./ Мноства святых знайшлі крыніцу жыцця/ і дзверы раю,/ дай мне, і я знайду шлях у рай праз пакаянне;/ я загінулая авечка,/ пакліч мяне, Спасіцель,/ і ўратуй мяне.
Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім./ Упакой, Божа, рабоў Тваіх/ і асялі іх у раі,/ дзе мноства святых, Госпадзі,/ і праведныя ззяюць, як свяцілы./ Спачылых рабоў Тваіх упакой,/ і выбач ім усе правіны.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Троічнае ззянне адзінага Бажаства хвалім, усклікаючы:/ святы Ты ёсць, беспачатны Ойча,/ роўна беспачатны Сын і Божы Духу!/ Прасвятлі нас, што з вераю Табе служым,/ і вызвалі нас з агню вечнага.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь
Радуйся, Чыстая, што Бога целам нарадзіла на спасе́нне ўсім./ Табою людскі род знайшоў спасе́нне/ няхай праз Цябе і мы знойдзем рай./ Багародзіца, Чыстая, Благаславёная.
Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе, Божа. (тройчы)
Малая екцення:
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Яшчэ молімся за ўпакаенне душ спачылых рабоў Божых і за выбачэньне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.
Каб Гасподзь Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.
Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Іерэй: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Сядальны, глас 5
Упакой, Спасіцель наш,/ з праведнымі рабоў Тваіх,/ і асялі іх у сялібах Тваіх,/ як напісана,/ выбачаючы як Добры правіны іх/ вольныя і міжвольныя,/ і ўсе свядомыя і несвядомыя, Чалавекалюбны.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу,/ і цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Багародзічны
Ты, што з Дзевы заззяў свету, Хрысце Божа,/ Ёю ж сыноў святла паказаў, памілуй нас.
Канон, глас 6.
Ірмос 1
Як быццам па сушы хадзіў пяшком Ізраіль,/ і бачыўшы, як прыгнятальнік фараон топіцца,/ усклікаў: Песню перамогі / Богу спяваем.
Дыякан: Упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Іерэй: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Хор: І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Ірмос 3
Госпадзі,/ няма святога, як Ты Божа мой,/ што ўзнёс сілу Сваіх верных, Добры,/ і ўмацаваў нас на камені/ славы Тваёй.
Дыякан: Упакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Упакой Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Іерэй: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Хор: І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Ірмос 6
Бачыўшы жыцьцёвае мора/ ўсхваляванае навальніцай спакусаў,/ прыйшоўшы да ціхага прыстанку Твайго/ ўсклікаю да Цябе,/ ўзвядзі ад тлену жыццё маё,/ Многаміласцівы.
Малая екцення:
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Яшчэ молімся за ўпакаенне душ спачылых рабоў Божых і за выбачэньне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.
Каб Гасподзь Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.
Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Іерэй: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Кандак, глас 8:
Са святымі упакой, Хрысце, душы рабоў Тваіх, там дзе няма ні болю ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае.
Ікас, глас 8:
Ты, Сам адзін несмяротны,/ што збудаваў і стварыў чалавека / але мы зямельныя, што з зямлі створаныя,/ і ў тую-ж зямлю пойдзем, / як Ты зволіў, што стварыў мяне і сказаў мне: / “Ты зямля, і ў зямлю пойдзеш”,/ куды ўсе людзі пойдуць і мы пойдзем. /Надмагільны плач творыць песню:/ алілуія, алілуія, алілуія.