Дыякан: Благаславі́, улады́ка.
Іерэй:Благаславёны Бог наш заўжды́, цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў.
Людзі:Амі́нь.
Іерэй:Сла́ва Табе́, Божа наш, сла́ва Табе́.
Людзі:Цару́ Нябе́сны,/ Уцяшы́целю, Ду́ху і́сціны,/ Ты ўсю́ды прысу́тны і ўсё напаўня́еш,/ Ска́рбніца дабра́ і жыцця́ Пада́целю,/ прыйдзі́ і ўсялі́ся ў нас / і ачы́сці нас ад уся́кай нечыстаты́,/ і спасі, До́бры, ду́шы на́шы.
Дыякан: Бог ёсць Гаспо́дзь і Ён яві́ўся нам. Благаславёны, Хто прыхо́дзіць у імя́ Гаспо́дняе.
Верш 1:Праслаўля́йце Го́спада, бо Ён до́бры, бо наве́кі мі́ласць Яго.
Верш 2:Абступі́лі мяне́ і атачы́лі мяне́; але і́мем Го́спада я абарані́ўся ад іх.
Верш 3:Не памру́, але жывы́ бу́ду і бу́ду абвяшча́ць спра́вы Го́спада.
Верш 4:Ка́мень, які адкі́нулі будаўнікі́, той са́мы стаў галаво́ю вугла́: ад Го́спада ста́лася гэ́та, і яно́ дзі́ўнае ў вача́х на́шых.
Трапар, глас 4
Удзя́чны мы, недасто́йныя рабы́ Твае́, Го́спадзі,/ за Твае́ вялі́кія дабрадзе́янні, ўчы́неныя нам. / Сла́вячы, Цябе́ хва́лім, благаслаўля́ем, дзя́куем, апява́ем і веліча́ем Тваю́ міласэ́рнасць/ і з ра́бскай любо́ўю ўскліка́ем да Цябе́: / Дабрадзе́ю Спа́се наш, сла́ва Табе́.
Трапар прп. Еўфрасінні, глас 4
Па пры́кладу дванаццацігадо́вага Хрыста́, / Які́ вучы́ў у хра́ме Бо́жаму сло́ву, / зрабі́ла ты, дванаццацігадо́вая Еўфрасі́ння, сла́ву часо́вую і зямно́га жаніха́ пакі́нуўшы,/ і ўсім мірскі́м пагарджа́ючы, прыгажэ́йшаму за ўсіх Хрысту́ сябе́ ўняве́сціла ты; / крыж узя́ўшы, шля́хам а́нгельскага жыцця́ ідучы́ і мно́гіх да Яго звярта́ючы, / у духмя́насці мі́ра ў нябе́сны хо́рам узышла́ ты; / там малі́ Таго́, Яко́га ўзлюбі́ла ты, за шану́ючых пабо́жна па́мяць тваю́.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Кандак, глас 6
Засту́пніца хрысція́н Беззага́нная,/ Хада́йніца да Тварца́ незаме́нная,/ не пагарджа́й го́ласам мале́ння грэ́шнікаў,/ але́ як до́брая паспяшы́ на дапамо́гу нам,/ што з ве́раю ўскліка́ем Табе́:/ паспяшы́ на хада́йніцтва і ху́тка адкажы́ на мале́нне, Багаро́дзіца,/ заўсёды заступа́ючыся за тых,/ хто шану́е Цябе́.
Запевы
Іерэй: Сла́ва Табе́ Бо́жа наш, сла́ва Табе́.
Людзі:Сла́ва Табе́ Бо́жа наш, сла́ва Табе́.
Іерэй:Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Людзі:Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Іерэй: Прападо́бная ма́ці на́ша Еўфрасі́ння, малі́ Бо́га за нас.
Людзі:Прападо́бная ма́ці на́ша Еўфрасі́ння, малі́ Бо́га за нас.
Іерэй:Усе святы́я зямлі́ Белару́скае, малі́це Бо́га за нас.
Людзі:Усе святы́я зямлі́ Белару́скае, малі́це Бо́га за нас.
Іерэй:Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Людзі: І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Збаў ад бед рабо́ў Тваі́х, Мнагамі́ласцівы, / бо мы шчы́ра да Цябе́ звярта́емся, / Мі́ласцівага Спасі́целя ўсіх і Уладара́ Го́спада Іісу́са.
Спасі́ ад бед рабо́ў Тваі́х, Багаро́дзіца, / бо ўсе па Бо́гу да Цябе́ звярта́емся, / як да непару́шнай сцяны́ і Засту́пніцы.
Зірні́ з міласэ́рнасцю, Усяпе́тая Багаро́дзіца, / на маё лю́тае азлабле́нне цяле́снае, / і ацалі́ не́мач душы́ маёй.
Малі́це Бо́га за нас, прападо́бная ма́ці на́ша Еўфрасі́ння, усе святы́я зямлі́ Белару́скае, бо мы шчы́ра да вас звярта́емся, / дба́йных памо́чнікаў і малі́твеннікаў пра ду́шы на́шы.
Малая екцення
Дыякан:Яшчэ́ і яшчэ́ ў мі́ры Го́спаду памо́лімся.
Людзі:Го́спадзі, памі́луй.
Дыякан:Заступі́, спасі́, памі́луй і захава́й нас, Бо́жа, Тваёю благада́ццю.
Людзі: Го́спадзі, памі́луй.
Дыякан: Прасвяту́ю, Прачы́стую, Найблагаславе́ннейшую, Сла́ўную Улады́чыцу на́шу Багаро́дзіцу і Вечнадзе́ву Мары́ю, з усімі святы́мі памяну́ўшы, са́мі сябе́, і адзі́н аднаго́, і ўсё жыццё на́ша Хрысту́ Бо́гу аддадзі́м.
Людзі:Табе́, Го́спадзі.
Іерэй:Бо Тваё ўлада́нне і Тваё ёсць Ца́рства, і сі́ла, і сла́ва, Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха, цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў.
Людзі: Амі́нь.
Дыякан: Бу́дзем ува́жлівымі!
Чытач:Пракімен, глас 4.
Пракімен: Дзі́ўны Бог у святы́х Сваі́х, Бог Ізра́ілеў.
Верш:У цэ́рквах благаслаўля́йце Бо́га Го́спада, вы — з се́мені Ізра́ілева.
Іерэй:Го́спаду памо́лімся.
Людзі:Го́спадзі, памі́луй.
Іерэй: Бо Ты Святы́, Бо́жа наш, і ў святы́х спачыва́еш, і Табе́ сла́ву ўзно́сім Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў.
Людзі:Амі́нь.
Дыякан:Уся́кае дыха́нне няха́й хва́ліць Го́спада.
Верш: Хвалі́це Го́спада з нябёс, хвалі́це Яго́ ў вы́шніх.
Іерэй: Каб спадо́біцца нам вы́слухаць Свято́е Ева́нгелле, Го́спада Бо́га мо́лім.
Людзі:Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы).
Дыякан:Праму́драсць! Ста́ньце пра́ма! Вы́слухаем Свято́е Ева́нгелле!
Іерэй: Мір усі́м.
Людзі: І ду́ху твайму́.
Дыякан: Паво́дле Матфе́я (Ма́рка, Лукі́, Іаа́на) Свято́га Ева́нгелля чыта́нне.
Людзі: Сла́ва Табе́, Го́спадзі, сла́ва Табе́.
Дыякан: Бу́дзем ува́жлівымі!
(Іерэй чытае Евангелле).
Людзі: Сла́ва Табе́, Го́спадзі, сла́ва Табе́.
Пасля Евангелля:
Не ма́ем і́ншай дапамо́гі, / не ма́ем і́ншай надзе́і,/акрамя́ Цябе́, Улады́чыца, / Ты нам памажы́, / на Цябе́ спадзяёмся, / і Табо́ю хва́лімся, / бо мы Твае́ рабы́, няха́й не бу́дзем пасаро́мленыя.
Сугубая екцення
Дыякан: Памі́луй нас, Бо́жа, па вялі́кай мі́ласці Тваёй, мо́лімся Табе́, вы́слухай нас і памі́луй.
Людзі: Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы).
Дыякан: Яшчэ́ мо́лімся за вялі́кага Спадара́ і Айца́ на́шага Свяце́йшага Патрыя́рха Кірыла і за Экза́рха яго́ Спадара́ на́шага Высокапраасвяшчэ́ннейшага Мітрапалі́та Філарэ́та і за ўсю ў Хрысце́ бра́цію на́шу.
Яшчэ́ мо́лімся за Бо́гам сцеражо́ную краі́ну на́шу, ула́ды і во́інства яе, каб нам ве́сці ці́хае і спако́йнае жыццё з усёй набо́жнасцю і го́днасцю.
Яшчэ́ мо́лімся за ба́цькаўшчыну на́шу Белару́сь, за белару́скі наро́д, за брато́ў і сясцёр на́шых, што пацярпе́лі і дале́й це́рпяць хваро́бы ды і́ншыя бе́ды ад чарно́быльскай радыя́цыі, і за тых, што па ўсім све́це раскі́даныя, за спасла́нне спасе́ння і спако́ю ўсі́м.
Яшчэ́ мо́лімся аб мі́ласці, жыцці́, спако́і, здаро́ўі, спасе́нні, Бо́жым наве́данні, прабачэ́нні і адпушчэ́нні грахо́ў раба́м Бо́жым, бра́ціі свято́га гэ́тага хра́ма.
Яшчэ́ мо́лімся Табе́, Го́спаду Бо́гу на́шаму, пачу́й го́лас мале́ння на́шага і малі́тву і памі́луй рабо́ў Тваі́х: (імёны), благада́ццю і шчо́драсцямі Тваі́мі, і задаво́ль усе́ прашэ́нні іх і праба́ч ім усе́ праві́ны во́льныя і міжво́льныя; няха́й до́бра буду́ць прыня́тыя малі́твы і мі́ласціны іх пе́рад прасто́лам Улада́рства Твайго́, і абарані́ іх ад во́рагаў ба́чных і няба́чных, ад усяля́кай напа́сці, бяды́ і го́расці, і хваро́б збаў і пада́й здаро́ўе з даўгале́ццем, ска́жам усе́: Го́спадзі, вы́слухай і памі́луй.
Яшчэ́ мо́лімся за ахвярада́ўцаў і дабрачы́нцаў у святы́м і ўсячэ́сным хра́ме гэ́тым, за тых, што тут спява́юць, працаўніко́ў і за ўсіх прысу́тных тут людзе́й, якія чака́юць ад Цябе́ вялі́кае і бага́тае мі́ласці.
Іерэй: Пачу́й нас Бо́жа, Спасі́целю наш, надзе́я ўсіх канцо́ў зямлі і тых, што ў мо́ры далёка; і мі́ласцівы, мі́ласцівы будзь, Уладару́, да грахо́ў на́шых і памі́луй нас. Бо Ты мі́ласцівы і чалавекалю́бны Бог і Табе́ сла́ву ўзно́сім – Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў.
Людзі: Амі́нь.
Дыякан: Го́спаду памо́лімся.
Людзі: Го́спадзі, памі́луй.
Малітва за Беларускі народ
Іерэй: Уладару́ не́ба і зямлі́, прадве́чны Бо́жа! Ты ўвесь свет ствары́ў і Ду́хам Святы́м усё прасвятля́еш, ажыўля́еш і мацу́еш. А людскі́ род так узлюбі́ў, што Сы́на Свайго́ Адзінаро́днага на зямлю́ пасла́ў, каб усе, хто ўве́раваў у Яго́, ста́лі дзе́цьмі Тваімі, удзе́льнікамі Нябе́снага Твайго́ Ца́рства.
Мы, дзе́ці Белару́скага наро́да ў шчы́рай пако́ры про́сім Цябе́, дару́й нам свядо́мыя і несвядо́мыя праві́ны на́шы, пашлі́ нам дар хрысція́нскай разва́жлівасці, змірэ́ння,ба́чання грахо́ў сваіх, засцеражы́ нас ад усяля́кіх спаку́саў. Умацу́й Святы́м Ду́хам Тваі́м брато́ў і сясцёр на́шых, прывядзі́ нас да е́днасці, зго́ды і паразуме́ння. Благаславі́ на́шу пра́цу, каб у хрысція́нскай любо́ві служы́лі мы блі́жнім сваім, тым да́рам, які ко́жны ад Цябе атрыма́ў.
Асвятлі́ наш ро́зум святло́м Ева́нгелля Твайго́, каб хадзі́лі мы ў святле́ ве́дання Ісціннага Бога, і Табе́, спрадве́чнаму Уладару́ і Бо́гу на́шаму, у Свято́й Тро́іцы адзі́наму, ве́рнасць, падзя́ку, любо́ў і сла́ву ўзно́сілі Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў.
Людзі: Амі́нь.
Дыякан: Праму́драсць.
Іерэй: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Людзі: Пачэ́снейшую за Херуві́маў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафі́маў, што непару́шанаю нарадзі́ла Бо́га Сло́ва, І́сную Багаро́дзіцу, Цябе́ веліча́ем.
Іерэй: Сла́ва Табе́, Хрысце́ Бо́жа, надзе́я на́ша, сла́ва Табе́.
Людзі: Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы). Благаславі́.
Іерэй: Хрысто́с і́сцінны Бог наш, малі́твамі Прачы́стае Свае́ Ма́ці, сі́лаю Пачэ́снага і Жыватво́рчага Кры́жа, святы́х сла́ўных і ўсяхва́льных апо́сталаў, (святых храма), прападо́бнай ма́ці на́шай Еўфрасі́нні, ігу́менні По́лацкай, усі́х святы́х зямлі́ Белару́скай і ўсіх святы́х, няха́й памі́луе і спасе́ нас, бо Ён Добры́ і Чалавекалю́бны.
Людзі: Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы).
Велічанне
Ублажа́ем цябе́, прападо́бная ма́ці на́ша Еўфрасі́ння, / і ўшано́ўваем святу́ю па́мяць тваю́, / наста́ўніца мана́хінь і субясе́дніца А́нгелаў.
Страницы: 1 2