Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска праводзяцца богаслужэнні на беларускай мове:
-
кожную сераду з 17-00 да 18-00 Малебен за Беларускі народ з Акафістам Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію;
-
у час Вялікага посту на 1-й і 7-й сядміцах малебен у сераду не адпраўляецца, а на 2, 3, 4, 5-й сядміцах у сераду адпраўляецца Малебен пакаянны з чытаннем Страснога Евангелля:
-
на 2-й сядміцы 26-27 разд. Евангелля паводле Матфея;
-
на 3-й сядміцы 14-15 разд. Евангелля паводле Марка;
-
на 4-й сядміцы 22-23 разд. Евангелля паводле Лукі;
-
на 5-й сядміцы 18-19 разд. Евангелля паводле Іаана;
-
на 6-й сядміцы Малебен пакаянны з Акафістам святым Пакутам Хрыстовым;
-
-
штотыдзень па суботах:
-
у 7-30 адпраўляюцца Гадзіна 3-я і Гадзіна 6-я;
-
у 8-00 Бажэственная Літургія;
-
у 9-20 Малітвы падзякі пасля Прычашчэння;
-
у 9-30 Малебен;
-
у 9-45 Паніхіда;
-
-
у дні памінальных бацькоўскіх субот богаслужэнне пачынаецца у 6-30.
На працягу года любыя трэбы:
па жаданню вернікаў адпраўляюцца на беларускай мове.
Штогадовае малітоўнае памінанне вядомых дзеячаў беларускай культуры ў дні іх памяці:
-
Дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (26 лютага)
-
Протапрасвітара Віталія Баравога (7 красавіка)
-
Ларысы Геніюш (7 красавіка)
-
Максіма Багдановіча (25 мая)