Змест Літургіі верных:
Екцення падзякі за прычашчэнне
ЛІТУРГІЯ ВЕРНЫХ
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Прамудрасць.
Свяшчэннік: Бо належыць Табе ўсялякая слава, пашана і пакланенне - Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Скарочаная вялікая екцення
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
За мір з вышынь і спасенне душ нашых Госпаду памолімся.
За мір усяго свету, добры стан святых Божых Цэркваў і з'яднанне ўсіх Госпаду памолімся.
За святы храм гэты і за тых, што з верай, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся.
Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Дыякан: Прамудрасць.
Свяшчэннік: Каб мы, пад уладаю Тваёю заўжды ахаваныя, Табе славу ўзносілі - Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Херувімская песня
Мы, Херувімаў тайна яўляючы і Жыватворчай Троіцы трысвятую песню спяваючы, усякі цяпер адкладзем жыццёвы клопат.
Вялікі ўваход
Дыякан: Вялікага Спадара і айца нашага Кірыла, Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, і Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, няхай памяне Гасподзь Бог у Царстве Сваім, заўжды, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Праасвяшчэнных мітрапалітаў, архіепіскапаў і епіскапаў, і ўвесь свяшчэнніцкі і манашаскі чын, і прычт царкоўны, брацію святога храма гэтага, вас і ўсіх праваслаўных хрысціян няхай памяне Гасподзь Бог у Царстве Сваім, заўжды, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь. Каб Цара ўсіх мы прынялі, Якога нябачна суправаджаюць ангельскія чыны. Алілуія, алілуія, алілуія.
Прасіцельная екцення
Дыякан: Дапоўнім малітву нашу Госпаду.
За ўскладзеныя Пачэсныя Дары Госпаду памолімся.
За святы храм гэты і за тых, што з вераю, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся.
Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Каб увесь дзень быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, у Госпада просім.
Ангела міру, вернага настаўніка, ахоўніка душ і целаў нашых у Госпада просім.
Прабачэння і адпушчэння грахоў і правіннасцей нашых у Госпада просім.
Добрага і карыснага душам нашым і міру для свету ў Госпада просім.
Астатні час жыцця нашага ў мнры і пакаянні правесці ў Госпада просім.
Хрысціянскага сканчэння жыцця нашага, бязбольнага, непасаромленага, мірнага, і добрага адказу на Страшным судзе Хрыстовым просім.
Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, Слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзнм.
Хор: Табе, Госпадзі.
Свяшчэннік: Шчодрасцямі Адзінароднага Сына Твайго, з Якім благаславёны Ты з Прасвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Мір усім!
Хор: І духу твайму.
Дыякан: Узлюбім адзін аднаго, каб у аднадумнасці вызнаваць.
Хор: Айца, і Сына, і Святога Духа - Троіцу Адзінасутную і Нераздзельную.
Дыякан: Дзверы, дзверы! Да прамудрасці будзем уважлівымі.
Сімвал веры
Хор: Верую / ў адзiнага Бога Айца, Уседзяржыцеля,/ Тварца неба i зямлi, усяго бачнага і нябачнага./ I ў адзiнага Госпада Iiсуса Хрыста, Сына Божага,/ адзiнароднага, ад Айца народжанага перад усiмi вякамi;/ Святло ад Святла, Бога iсцiннага ад Бога iсцiннага,/ народжанага, не створанага, адзiнасутнага з Айцом, праз Якога ўсё сталася./ Якi дзеля нас, людзей, i дзеля нашага спасення сышоў з нябёс / i ўцялеснiўся ад Духа Святога i Дзевы Марыi, i стаў чалавекам./ Быў распяты за нас пры Понцii Пiлаце,/ i пакутаваў, i быў пахаваны. I ўваскрэс у трэцi дзень згодна з Пісаннем./ I ўзышоў на нябёсы, i сядзiць праваруч Айца./ I зноў прыйдзе ў славе судзiць жывых i мёртвых, i Яго Царству не будзе канца./ I ў Духа Святога, Госпада, Жыватворчага, што ад Айца зыходзiць,/ што з Айцом i Сынам разам пакланяемы i славiмы, што гаварыў праз прарокаў./ У адзiную Святую Саборную i Апостальскую Царкву./ Вызнаю адно хрышчэнне для адпушчэння грахоў./ Чакаю ўваскрасення мёртвых / i жыцця будучага веку. Амiнь.
Дыякан: Станем добра, станем са страхам, будзем уважлівымі, каб святое прынашэнне ў міры прыносіць.
Хор: Міласць міру, ахвяру хвалення.
Свяшчэннік: Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста і любоў Бога Айца, і супольнаць Святога Духа няхай будуць з усімі вамі.
Хор: І з духам тваім.
Свяшчэннік: Угару ўзнімем сэрцы.
Хор: Мы ўзнялі да Госпада.
Свяшчэннік: Падзякуем Госпаду.
Хор: Дастойна і праведна ёсць пакланяцца Айцу, і Сыну, і Святому Духу - Троіцы Адзінасутнай і Нераздзельнай.
Свяшчэннік: Пераможную песню спяваючы, выгукваючы, усклікаючы і прамаўляючы:
Хор: Святы, Святы, Святы Гасподзь Саваоф, напоўнены неба і зямля славы Тваёй. Асанна ў вышніх! Благаславёны, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, асанна ў вышніх.
Свяшчэннік: Прыміце, ежце, гэта ёсць Цела Маё, за вас ламімае дзеля адпушчэння грахоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Піце з яе ўсе, гэта ёсць Кроў Мая Новага Запавету, за вас і за многіх праліваемая дзеля адпушчэння грахоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Тваё ад Тваіх Табе прыносім па ўсіх і за ўсё.
Хор: Цябе апяваем, Цябе благаслаўляем, Табе дзякуем, Госпадзі, і молімся Табе, Божа наш.
Свяшчэннік: Асабліва за Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю.
Хор: Дастойна ёсць сапраўды ўблажаць Цябе, Багародзіцу, заўжды блажэнную і найчысцейшую, і Маці Бога нашага. Пачэснейшую за Херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за Серафімаў, што непарушанаю нарадзіла Бога Слова, Існую Багародзіцу, Цябе ве
лічаем.
На літургіі св. Васілія Вялікага замест "Дастойна ёсць…" спяваем:
Табою радуецца, Благадатная, усякае стварэнне - ангельскі сабор і чалавечы род; асвячоны храме і раю духоўны, дзеў пахвала, ад Цябе Бог уцялесніўся і стаў дзіцяткам Той, Хто спрадвечна Бог наш; бо Ён улонне Тваё прастолам зрабіў і чэрава Тваё шырэйшым за нябёсы ўчыніў. Табою радуецца, Благадатная, усякае стварэнне, слава Табе!
Свяшчэннік: Найперш памяні, Госпадзі, Вялікага Спадара і Айца нашага Кірыла, Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, і Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і захавай іх для Святых Тваіх Цэркваў у мнры, цэласці, пашане, добрым здароўі, даўгалецці і каб яны правільна выкладалі слова Тваёй ісціны.
Хор: І ўсіх, і ўсіх.
Свяшчэннік: І дай нам адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам славіць і апяваць найпачэснейшае і велічнае імя Тваё - Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: І няхай будуць міласці Вялікага Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста з усімі вамі.
Хор: І з духам тваім.
Прасіцельная екцення
Дыякан: Усіх святых памянуўшы, яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
За прынесеныя і асвячоныя пачэсныя Дары Госпаду памолімся.
Каб чалавекалюбны Бог наш, прыняўшы іх на святы і наднябесны і духоўны Свой ахвярнік, як пах водару духоўнага, паслаў нам Бажэственную благадаць і дар Святога Духа, памолімся.
Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Каб увесь дзень быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, у Госпада просім.
Ангела міру, вернага настаўніка, ахоўніка душ і целаў нашых у Госпада просім.
Прабачэння і адпушчэння грахоў і правнннасцей нашых у Госпада просім.
Добрага і карыснага душам нашым і міру для свету ў Госпада просім.
Астатні час жыцця нашага ў мнры і пакаянні правесці ў Госпада просім.
Хрысціянскага сканчэння жыцця нашага, бязбольнага, непасаромленага, мірнага; і добрага адказу на страшным судзе Хрыстовым просім.
Адзінства веры і супольнасці Святога Духа папрасіўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Свяшчэннік: І спадобі нас, Уладару, каб мы з адвагаю, неасуджана смелі заклікаць Цябе, нябеснага Бога Айца, і прамаўляць:
Ойча наш
Хор: Ойча наш,/ Які ёсць на нябёсах,/ няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё,/ няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі./ Хлеб наш надзённы дай нам сёння;/ і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым;/ і не ўвядзі нас у спакусу,/ але збаў нас ад злога.
Свяшчэннік: Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава - Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Мір усім.
Хор: І духу твайму.
Дыякан: Галовы вашы перад Госпадам схіліце.
Хор: Табе, Госпадзі.
Свяшчэннік: Благадаццю і шчодрасцямі, і чалавекалюбствам адзінароднага Сына Твайго, з Якім Ты благаславёны з Прасвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Дыякан: Будзем уважлівымі.
Свяшчэннік: Святое - святым!
Хор: Адзін Святы, адзін Гасподзь Іісус Хрыстос, на славу Бога Айца. Амінь.
Хор: Хваліце Госпада з нябёс, хваліце Яго ў вышніх. Алілуія (тройчы).
У дні памяці святых:
У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не ўстрашыцца. Алілуія (тройчы).
Прычашчэнне веруючых
Пасля прычашчэння свяшчэннаслужыцеляў, царскія вароты адкрываюцца, свяшчэннік і дыякан выходзяць з алтара, дыякан трымае ў руках Святую Чашу і заклікае:
Дыякан: Са страхам Божым і вераю прыступнце.
Хор: Благаславёны, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, Бог ёсць Гасподзь, і Ён явіўся нам.
Тыя, хто падрыхтаваўся да Прычасця, склаўшы крыжападобна рукі, прыступаюць да Святых Тайн і вызнаюць сваю веру ў наступнай малітве:
Свяшчэннік: Верую, Госпадзі, і вызнаю, што Ты сапраўды Хрыстос, Сын Бога Жывога, што Ты прыйшоў у свет грэшных спасці, з якіх першы - я. Яшчэ верую, што гэта Само Прачыстае Цела Тваё і гэта Сама Пачэсная Кроў Твая. Таму малюся Табе: памілуй мяне і прабач мне правіннасці мае, вольныя і міжвольныя, у словах, у справах, свядомыя і несвядомыя; і спадобі мяне неасуджана прычасціцца Прачыстых Тваіх Тайн, дзеля адпушчэння грахоў і дзеля жыцця вечнага. Амінь.
Вячэры Тваёй Тайнай сёння, Сыне Божы, як удзельніка мяне прымі, бо ворагам Тваім я не выдам тайны і не дам Табе пацалунка, як Іуда, але, як разбойнік, вызнаю Цябе: памяні мяне, Госпадзі, у Царстве Тваім. Няхай не ў суд і не ў асуджэнне будзе мне прычашчэнне Святых Тваіх Тайн, Госпадзі, а дзеля ацалення душы і цела. Амінь.
Пад час прычашчэння веруючых хор спявае:
Хор: Цела Хрыстова прыміце, з Крыніцы несмяротнай спажывіце. Алілуія, алілуія, алілуія.
Свяшчэннік: Спасі, Божа, людзей Тваіх і благаславі наследдзе Тваё.
Хор: Мы ўбачылі святло ісціннае, прынялі Духа Нябеснага, знайшлі веру ісцінную, Нераздзельнай Троіцы пакланяемся, бо Яна спасла нас.
Свяшчэннік: Заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь. Няхай напоўняцца вусны нашы хваленнем Цябе, Госпадзі, каб мы апявалі славу Тваю, бо Ты спадобіў нас прычасціцца Святых Тваіх Бажэственных, Несмяротных і Жыватворчых Тайнаў. Захавай нас у Тваім асвячэнні, штодзень навучацца праўдзе Тваёй. Алілуія, алілуія, алілуія.
Екцення падзякі за прычашчэнне
Дыякан: Станьце прама. Прыняўшы Бажэственныя, Святыя, Прачыстыя, Несмяротныя, Нябесныя і Жыватворчыя, Страшныя Хрыстовы Тайны, належна падзякуем Госпаду.
Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Папрасіўшы, каб дзень гэты быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Свяшчэннік: Бо Ты асвячэнне наша, і Табе славу ўзносім - Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: З мірам выйдзем.
Хор: У імя Гасподняе.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Заамвонная малітва
Свяшчэннік: Ты благаслаўляеш тых, хто благаслаўляе Цябе, Госпадзі, і асвячаеш тых, хто спадзяецца на Цябе! Спасі людзей Тваіх і благаславі наследдзе Тваё; паўнату Царквы Тваёй захавай; асвяці тых, хто любіць красу дома Твайго; праслаў іх за гэта Бажэственнаю Тваёю сілаю і не пакінь нас, якія спадзяёмся на Цябе. Мір свету Твайму дай, цэрквам Тваім, свяшчэннікам, воінству і ўсім людзям Тваім. Бо ўсякае добрае даянне і ўсякі дасканалы дар даецца звыш і сыходзіць ад Цябе, Айца свяцілаў, і Табе славу, і падзяку, і пакланенне ўзносім - Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь. Няхай будзе імя Гасподняе благаславёным цяпер і давеку (тройчы).
Псалом 33-ці
Благаслаўлю Госпада на ўсякі час, заўжды хвала Яму ў вуснах маіх. Госпадам будзе хваліцца душа мая, няхай пачуюць лагодныя і ўзвесяляцца. Велічайце Госпада са мною і ўзнясём імя Яго разам. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне, і ад усіх бед маіх збавіў мяне. Прыступіце да Яго і прасвятліцеся, і абліччы вашы не будуць пасаромлены. Вось убогі паклікаў, і Гасподзь пачуў яго, і ад усіх бед яго збавіў яго. Стаіць на варце Ангел Гасподні вакол тых, што баяцца Яго, і збаўляе іх. Зведайце і ўбачыце, які добры Гасподзь; блажэнны чалавек, які спадзяецца на Яго. Бойцеся Госпада, усе святыя Яго, бо не маюць нястачы тыя, што баяцца Яго. Багатыя збяднелі і згаладаліся, а тыя, што шукаюць Госпада, не маюць нястачы ні ў якім дабры. Прыйдзіце, дзеці, паслухайце мяне, страху Гасподняму навучу вас. Які той чалавек, што хоча жыць і любіць бачыць добрыя дні? Стрымлівай язык свой ад зла і вусны свае ад каварных слоў. Ухіляйся ад зла і рабі дабро; шукай міру і следуй за ім. Вочы Гасподнія - на праведных, і вушы Яго - да малітвы іх. Аблічча ж Гасподняе супраць тых, хто робіць зло, каб знішчыць на зямлі памяць пра іх. Паклікалі праведныя, і Гасподзь пачуў іх, і ад усіх бед іх збавіў іх. Блізкі Гасподзь да скрушаных сэрцамі і пакорлівых духам Ён збавіць. Многа бед у праведных, і ад усіх іх збавіць іх Гасподзь. Захоўвае Ён усе косці іх і ніводная з іх не зламаецца. Смерць грэшнікаў лютая, і хто ненавідзіць праведнага, тыя грашаць. Збавіць Гасподзь душы рабоў Сваіх; і не саграшаць усе, хто спадзяецца на Яго.
Свяшчэннік: Благаславенне Гасподняе на вас Яго благадаццю і чалавекалюбствам заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.
Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь. Госпадзі памілуй (тройчы). Благаславі.
Адпуст
Свяшчэннік: [Уваскрэслы з мёртвых] Хрыстос, ісцінны Бог наш, малітвамі Прачыстае Свае Маці, святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, святога айца нашага Іаана Златавустага, архіепіскапа Канстанцінопальскага, і святога (храма і святога, памяць якога ў гэты дзень), святых і праведных богаайцоў Іаакіма і Анны і ўсіх святых, няхай памілуе і спасе нас, бо Ён Добры і Чалавекалюбны.
Хор: Вялікага Спадара і айца нашага Кірыла, Свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, і Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, [і Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (імя), (архі)епіскапа (тытул яго)], настаяцеля, брацію і прыхаджан святога гэтага храма і ўсіх праваслаўных хрысціян, Госпадзі, захавай іх на многія леты.