Гадзіна трэцяя

Іерэй: Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Чытач: Амінь.

Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Цару Нябесны, Уцяшыцелю, Духу ісціны, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцця Падацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысці нас ад усякай нечыстаты і спасі, Добры, душы нашы.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Прасвятая Троіца, памілуй нас; Госпадзі, ачысці грахі нашы; Уладару, прабач беззаконні нашы; Святы, наведай і ацалі немачы нашы дзеля імя Твайго.

Госпадзі, памілуй. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Ойча наш, Які ёсць на нябёсах, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым; і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Іерэй: Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.

Чытач: Амінь.

Госпадзі, памілуй. (12 разоў)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Прыйдзіце, паклонімся Цару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Цара нашага, Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Самога Хрыста, Цара і Бога нашага.

 

Псалом 16

Пачуй, Госпадзі, праўду маю. Уважлівы будзь да малення майго, выслухай малітву маю з вуснаў нялжывых. Ад аблічча Твайго суд мне няхай выйдзе; няхай вочы Твае ўбачаць правату. Ты выпрабаваў сэрца маё, наведаў мяне ўначы, выпрабаваў мяне, і не знайшлося няпраўды ўва мне. Бо не гавораць вусны мае аб справах чалавечых, па словах вуснаў Тваіх, я захаваў шляхі жорсткія. Накіруй ногі мае па сцяжынах Тваіх, каб не пахіснуліся ногі мае. Я клікаў, каб Ты пачуў мяне, Божа; схілі вуха Тваё да мяне і пачуй словы мае. Яві дзіўныя міласці Твае, збаўляючы тых, хто спадзяецца на Цябе, ад тых, хто паўстае супраць рукі Тваёй. Захавай мяне, Госпадзі, як зрэнку вока; пад покрывам крылаў Тваіх укрый мяне, ад аблічча нечасцівых, нападаючых на мяне. Ворагі мае душу маю акружылі, тук свой зачынілі, вусны іх прамаўлялі ганарлівае. Выгнаўшы мяне, цяпер абступілі мяне, вочы свае вырашылі адхіліць на зямлю.

Падсцераглі мяне,  як леў, гатовы да лову, і як скімен, што хаваецца ў засадзе. Паўстань, Госпадзі, апярэдзь іх і перашкодзь ім; збаў душу маю ад нечасцівага, зброяй Тваёю – ад ворагаў рукі Тваёй. Госпадзі, ад малых, што на зямлі, аддзялі іх пры жыцці іх, скарбамі Тваімі напоўнена чэрава іх. Насыціліся з сынамі і пакінулі астаткі нашчадкам сваім. Я ж у праўдзе з‘яўлюся перад абліччам Тваім, насычуся, калі явіцца мне слава Твая.

 

Псалом 24

Да Цябе, Госпадзі, я узняў душу маю. Божа мой, на Цябе я спадзяваўся, каб не быць мне пасаромленым навек, каб не пасмяяліся нада мною ворагі мае. Бо ўсе тыя, што чакаюць Цябе, пасаромлены не будуць. А пасаромлены будуць тыя, што чыняць беззаконні марна. Шляхі Твае, Госпадзі, пакажы мне, і сцежкам Тваім навучы мяне. Наставі мяне на ісціну Тваю і навучы мяне; бо Ты ёсць Бог Спасіцель мой, і Цябе я чакаў увесь дзень. Успомні пра шчодрасці Твае, Госпадзі, і пра міласці Твае, якія адвеку ёсць. Грэх юнацтва майго і няведання майго не ўспамінай; па міласці Тваёй успомні пра мяне, па дабрыні Тваёй, Госпадзі. Добры і справядлівы Гасподзь, таму ўкажа Ён закон тым, што саграшаюць на шляху. Наставіць Ён лагодных судом, навучыць лагодных шляхам Сваім. Усе шляхі Гасподнія – міласць і ісціна для тых, што шукаюць запавету Яго і сведчання Яго. Дзеля імя Твайго, Госпадзі, ачысці грэх мой, бо

ён вялікі. Які той чалавек, што баіцца Госпада; укажа закон яму на шляху, што абраў. Душа яго ў дабры ўладкавана будзе, і патомства яго ўспадкуе зямлю. Улада Гасподня з тымі, хто баіцца Яго, і запавет Свой адкрые ім. Вочы мае заўжды да Госпада, бо той вызваліць з сецяў ногі мае. Спаглянь на мяне і памілуй мяне, бо адзінокі і ўбогі я. Беды сэрца майго памножыліся, з нястачаў маіх вызвалі мяне. Убач пакору маю і намаганні мае, і выбач усе грахі мае. Убач ворагаў маіх, якія памножыліся і нянавісцю няправеднай узненавідзелі мяне. Захавай душу маю і спасі мяне, каб не быў я пасаромлены, бо спадзяваўся на Цябе. Незлабівыя і праведныя прыхіляліся да мяне, бо я спадзяваўся на Цябе, Госпадзі. Збаў, Божа, Ізраіль ад усіх бед яго.

 

Псалом 50

Памілуй мяне, Божа, па вялікай міласці Тваёй і па мноству шчодрасцяў Тваіх ачысці беззаконні мае. Зусім абмый мяне ад беззаконня майго і ад граху майго ачысці мяне. Бо беззаконне маё я знаю і грэх мой перада мною заўжды. Перад Табой адзіным я саграшыў і ліхое перад Табою ўчыніў, так што Ты справядлівы ў словах Тваіх і беззаганны ў судзе Тваім. Бо вось у беззаконнях зачаты я i ў грахах нарадзiла мяне мацi мая. Бо вось iсцiну  узлюбiў Ты, невядомае i тайнае з прамудрасцi Тваёй  адкрыў Ты мне. Акрапiш мяне iсопам – i буду чысты, абмыеш мяне – i буду бялейшы за снег. Дасi мне пачуць радасць i

вясялосць – i ўзрадуюцца косцi пакораныя. Адвярнi аблiчча Тваё ад грахоў маiх i ўсе беззаконнi мае ачысцi. Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа, i дух праўды аднавi ўнутры мяне. Не адкiнь мяне ад аблiчча Твайго i Духа Твайго Святога не адымі ад мяне. Вярні мне радасць спасення Твайго і Духам уладарным умацуй мяне. Я навучу беззаконных шляхам Тваiм, i грэшныя да Цябе звернуцца. Уратуй мяне ад крывi, Божа, Божа спасення майго, i ўзрадуецца язык мой праўдзе Тваёй. Госпадзі, вусны мае адкрыеш, i вусны мае абвясцяць хвалу Тваю. Бо калi б Ты захацеў ахвяры, то я даў бы, але ўсеспаленне не мiлае Табе. Ахвяра Богу – дух скрушаны; сэрцам скрушаным i пакорлiвым Бог не пагарджае. Ашчаслiў, Госпадзі, з ласкi Твае Сiон, i няхай збудуюцца сцены Iерусалiмскiя. Тады мiлай Табе будзе ахвяра праўды, прынашэньне i ўсеспаленне; тады пакладуць на ахвярнiк Твой цяльцоў.

 

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе Божа (тройчы).

Госпадзі памілуй (тройчы).

Трапар дня 1-шы.

Слава: Трапар дня 2-гі.

І цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Багародзіца, Ты ёсць лаза ісцінная, якая ўзрасціла нам плод жыцця. Да Цябе молімся, маліся, Уладычыца, са святымі апосталамі, каб Ён памілаваў душы нашы.

Гасподзь Бог благаславёны, Благаславёны Гасподзь з дня ў дзень. Паспяшаецца да нас Бог спасення нашага, Бог наш ёсць Бог, Які спасае.

 

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Прасвятая Троіца, памілуй нас; Госпадзі, ачысці грахі нашы; Уладару, прабач беззаконні нашы; Святы, наведай і ацалі немачы нашы дзеля імя Твайго.

Госпадзі, памілуй. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Ойча наш, Які ёсць на нябёсах, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым; і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Іерэй: Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.

Чытач: Амінь.

Кандак дня.

Госпадзі памілуй (40 раз).

Ты, Якому ва ўсякі час і ва ўсякую гадзіну на нябёсах і на зямлі пакланяюцца і праслауляюць, Хрысце Божа, доўгацярплівы, мнагаміласцівы, міласэрдны; Ты, Які праведных любіш і грэшных мілуеш, Які ўсіх клічаш да спасення дзеля абяцання будучага дабра. Сам, Госпадзі, прымі і нашыя ў час гэты малітвы, і накіруй жыццё наша паводле запаведзяў Тваіх. Душы нашыя асвяці, целы ачысці, памышленні накіруй, думкі ачысці і збаў нас ад усялякіх бед, горасцяў і хвароб, акружы нас святымі Тваімі ангеламі, каб пад вартаю іх ахаваныя і настаўляемыя, мы дасягнулі ў супольнасці веры і ў розуме непрыступнай Тваёй славы; бо Ты благаславёны на векі вякоў. Амінь.

Госпадзі, памілуй. (тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Пачэснейшую за Херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за Серафімаў, што непарушанаю нарадзіла Бога Слова, Існую Багародзіцу, Цябе велічаем.

Іменем Гасподнім благаславі, ойча.

Іерэй: Малітвамі святых айцоў нашых, Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа наш, памілуй нас.

Чытач: Амінь. Уладыка Божа, Ойча Уседзяржыцелю, Госпадзі, Сыне адзінародны, Іісусе Хрысце і Святы Духу, адно Бажаство, адна сіла, памілуй мяне грэшнага, і шляхамі, якія Ты ведаеш, спасі мяне нягоднага раба Твайго; бо Ты благаславёны на векі вякоў. Амінь.                  

Канец 3-й гадзіны.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.