Чын Заручын і Вянчання

 

 

Чын заручын

 

Пасля Бажэственнай літургіі свяшчэннік стаіць у храме, а маладыя стаяць перад святымі дзвярамі: жаніх справа, а нявеста злева. Іхнія два персцені, залаты і сярэбраны, ляжаць на правым баку святога прастола, адзін каля другога, сярэбраны справа, а залты злева. Свяшчэннік благаслаўляе галовы маладых тройчы і дае ім запаленыя свечкі; увёўшы іх у храм, ён кадзіць крыжападобна, а дыякан прамаўляе:

Дыякан: Благаславі, уладыка.

Іерэй: Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Вялікая екцення

Дыякан:

У мі́ры Госпаду памолімся.

За мір з вышы́нь і спасенне душ нашых Госпаду памолімся

За мір усяго свету, добры стан святых Божых Цэркваў і з’ядна́нне ўсіх Госпаду памолімся.

За святы храм гэты і за тых, што з вераю, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся.

За вялікага Спадара і айца нашага Свяцейшага патрыярха Кірыла і за Экзарха яго Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта [і за Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (архі)епіскапа (імя)], шаноўнае прасвітарства, у Хрысце дыяканства, за ўвесь прычт і людзей Госпаду памолімся.

За Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе Госпаду памолімся.

За раба Божага (імя) і рабу Божую (імя), якія цяпер заручаюцца адно з адным, і за спасенне іх Госпаду памолімся.

Каб дадзены былі́ ім дзеці для прадаўжэння роду і ўсё, чаго яны для спасення просяць, Госпаду памолімся.

Каб паслана ім была любоў дасканалая, мірная і дапамога, Госпаду памолімся.

Каб захаваліся яны ў аднадумнасці і цвёрдай веры, Госпаду памолімся.

Каб яны былі́ благаславёныя ў беззаганным жыцці, Госпаду памолімся.

Каб Гасподзь Бог наш дараваў ім шлюб шанава́ны і ложа неапаганенае, Госпаду памолімся.

Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.

Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.

Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславе́ннейшую, слаўную Улады́чыцу нашу Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і усё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.

Хор: Табе, Госпадзі.

Іерэй: Бо нале́жыць Табе усякая слава, пашана і пакланенне – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

І прамаўляе свяшчэннік малітву голасна:

Божа вечны, Ты сабраў у яднанне разлу́чаных, і ўстанавіў для іх непарушны саюз любові; Ты благаславіў Ісаака і Рэвеку і ўчыніў іх спадкаемцамі Твайго абяцання; Сам благаславі і гэтых рабоў Тваіх  (імя і імя), настаўляючы іх на ўсякую добрую справу.

Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог і Табе славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Іерэй: Мір усім.

Хор: І духу твайму.

Дыякан: Галовы вашы перад Госпадам схілі́це.

Хор: Табе, Госпадзі.

Іерэй: Госпадзі, Божа наш, Ты некалі з народаў Царкву, як дзеву чыстую, заручыў з Сабою. Благаславі і гэтыя заручыны, з’яднай і захавай рабоў Тваіх у міры і аднадумнасці.

Бо нале́жыць Табе усякая слава, пашана і пакланенне – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Свяшчэннік, узяўшы персцені, дае спачатку жані ху залаты, а потым сярэбраны нявесце. І прамаўляе да жаніха:

Заручаецца раб Божы (імя) з рабою Божаю (імя) у імя Айца, і Сына, і Святога Духа. Амінь.

Потым прамаўляе да нявесты:

Заручаецца раба Божая (імя) з рабом Божым (імя) у імя Айца, і Сына, і Святога Духа. Амінь.

І калі прамаўляе над кожным з іх тройчы, учыняе крыж персценем над галовамі іх, і надзявае персцень на палец правай рукі кожнага з іх. Потым успрымальнік пераменьвае іхнія персцені.

Іерэй: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй:

Госпадзі, Божа наш, ты спадарожнічаў слузе патрыярха Аўраама ў Месапатаміі, пасланаму туды, каб вы́сватаць жонку для пана яго Ісаака, і праз чэ́рпанне вады адкрыў яму, што трэба заручы́ць Рэвеку; Сам благаславі і заручыны рабоў Тваіх, гэтага (імя) і гэтай (імя) і ўмацуй іхнюю дамоўленасць; ўмацуй іх святым Тваім яднаннем; бо Ты ад пачатку стварыў мужчынскі пол і жаночы, і Ты яднаеш з мужам жонку для дапамогі і прадаўжэння чалавечага роду. Таму Ты Сам, Госпадзі Божа наш, Які паслаў ісціну ў спадчыну Тваю і абяцанне Тваё рабам Тваім, айцам нашым, выбраннікам Тваім з роду ў род; спаглянь на раба Твайго (імя) і на рабу Тваю (імя) і ўмацуй заручыны іх у веры, і аднадумнасці, і ісціне, і любові; бо Ты, Госпадзі, паказаў устанаўленне заручын і зацвярджэнне ўсяго. Праз персцень была дадзена ўлада Іосіфу ў Егіпце; праз персцень праславіўся Данііл у краіне Вавілонскай; праз персцень выявілася ісціна Фама́ры; праз персцень Айцец наш Нябесны праявіў шчодрасць да сына Свайго: надзеньце – кажа, – персцень на правую руку яго і, зарэзаўшы ўкормленае цяля, будзем есці і весяліцца. Сама правая рука Твая, Госпадзі, узброіла Маісея ў Чырвоным моры, бо словам Тваім ісцінным нябёсы ўмацаваліся і зямля заснавалася, і правая рука рабоў Тваіх благаславіцца словам Тваім магутным і сілаю Тваёю высокаю. Таму Ты Сам, Уладару́, і цяпер благаславі гэтае надзяванне персценяў благаславеннем нябесным: і ангел Твой няхай ідзе перад імі ва ўсе дні жыцця іх.

Бо Ты благаслаўляеш і асвячаеш усё, і Табе мы  славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

     Хор: Амінь.

І адразу дыякан прамаўляе екценню:

 

Патроеная екцення

Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй, молімся Табе, выслухай і памілуй.

Хор: Госпадзі, памілуй (тройчы).

Дыякан: Яшчэ молімся за вялікага Спадара і Айца нашага Свяцейшага Патрыярха Кірыла і за Экзарха яго Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта  [і за Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (архі)епіскапа (імя)],  і за ўсю ў Хрысце брацію нашу.

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе,  каб нам весці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набожнасцю і годнасцю.

Яшчэ молімся за рабоў Божых (імя) і (імя), якія заручаюцца адно з адным.

Яшчэ молімся за ўсю брацію і за ўсіх хрысціян.

Іерэй: Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог і Табе мы славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

І адпуст.

Комментирование закрыто.