Чын Заручын і Вянчання

 

Патроеная екцення

Дыякан: Скажам усе ад усяе душы і ад усяго разумення нашага скажам.

Госпадзі Ўседзяржы́целю, Божа айцоў нашых, молімся Табе, выслухай і памілуй.

Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй, молімся Табе, выслухай і памілуй.

Яшчэ молімся аб міласці, жыцці, міры, здароўі, спасенні, наведанні рабоў Божых (імёны).

Іерэй: Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй (моліцца):

     Госпадзі Божа наш, у спасіцельным Тваім промысле Ты палічыў дастойным у Кане Галілейскай паказаць высокую годнасць шлюбу Тваім прыходам; Сам цяпер рабоў Тваіх (імя) і (імя), якім Ты паспрыяў злучыцца адно з адным, у міры і аднадумнасці захавай; высокую годнасць шлюбу іх пакажы; неапаганенае іх ложа захавай, у беззаганным супольным жыцці заставацца ім паспрыяй, і спадобі іх старасці глыбокай дасягнуць, чыстым сэрцам выконваючы за́паведзі Твае.

Бо Ты ёсць Бог наш, Бог, Які мілуе і спасае, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом, і Усесвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Хор: Амінь.


Прасіцельная екцення

Дыякан: Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Дыякан: Каб увесь дзень быў даскана́лым, святым, мірным і бязгрэшным, у Госпада просім.

Хор: Падай, Госпадзі.

Дыякан: Ангела міру, вернага настаўніка, ахоўніка душ і целаў нашых у Госпада просім.

Прабачэння і адпушчэння грахоў і правіннасцей нашых у Госпада просім.

Добрага і карыснага ду́шам нашым і міру для свету ў Госпада просім.

Астатні час жыцця нашага ў міры і пакаянні правесці ў Госпада просім.

Хрысціянскага сканчэння жыцця нашага, бязбольнага, непасаромленага, мірнага; і добрага адказу на Страшным судзе Хрыстовым, просім.

Адзінства веры і супольнасці Святога Духа папрасіўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.

Хор: Табе, Госпадзі.

Іерэй:  І спадобі нас, Уладару́, каб мы з адвагаю, неасу́джана смелі закліка́ць Цябе, нябеснага Бога Айца, і прамаўляць:


Ойча наш

Хор: Ойча наш,/ Які ёсць на нябёсах,/ няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё,/ няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі./ Хлеб наш надзённы дай нам сёння;/ і дару́й нам даўгі нашы, як і мы дару́ем даўжнікам нашым;/ і не ўвядзі нас у спакусу,/ але збаў нас ад злога.

Іерэй: Бо Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.

Хор: Амінь.

Іерэй: Мір усім.

Хор: І духу твайму.

Дыякан: Галовы вашы перад Госпадам схіліце.

Хор: Табе, Госпадзі.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй (моліцца):

Божа Ты ўсё стварыў моцаю Тваёю, і ўмацаваў сусвет і ўпрыгожыў вянцом усіх створаных Табою, і чашу гэтую агульную даючы́ тым, хто злучаецца саюзам шлюбу, благаславі духоўным благаславеннем.

Бо благаславёнае Тваё імя́ і праслаўлена Тваё Царства, Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.

Людзі: Амінь.

Затым, узяўшы ў руку агульную чашу, падносіць ім тройчы: спачатку мужу, пасля жонцы.

 

Трапары

Ісаія, весяліся, / Дзева зачне ва ўлонні / і народзіць Сына Эману́іла, / Бога і чалавека, Усход імя́ Яму; / Яго узвеліча́ючы, / Дзеву ўблажаем.

Святыя мучанікі, / вы шмат пакутавалі і, увянча́ныя,/ маліцеся да Госпада, / каб памілаваны былі душы нашы.

Слава Табе, Хрысце Божа, / апосталаў пахвала́./ мучанікаў радасць, / іх пропаведзь Троіца Адзінасутная.

 

(Свяшчэннік, узяўшы венец маладога, прамаўляе:)

Узвялічся малады, як Аўраам, і благаславіся, як Ісаак, і прымножся, як Іакаў, ходзячы ў міры, і выконваючы ў праўдзе запаведзі Божыя.

(І, узяўшы венец маладой, прамаўляе:)

І ты, маладая, узвялічся, як Сарра, і ўзвесяліся, як Рэвека, і прымножся, як Рахіль, радуючыся свайму мужу, захоўваючы межы закону, бо гэта даспадобы Богу.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй (моліцца):

Божа, Божа наш, Ты прыйшоў у Кану Галілейскую і там шлюб благаславіў, благаславі і рабоў Тваіх гэтых, Тваім промыслам з`яднаных лучнасцю шлюбу; благаславі іх уваходы і выхады; прымнож дабром жыццё іх; захавай вянцы іх у Царстве Тваім, чыстымі і беззаганнымі і апраўданымі захоўваючы, на векі вякоў.

     Хор: Амінь.

Іерэй: Мір усім.

Хор: І духу твайму.

Дыякан: Галовы вашыя да Госпада прыхіліце.

Хор: Табе, Госпадзі.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзі, памілуй.

Іерэй (моліцца):

Айцец, Сын і Святы Дух, Усесвятая і Адзінасутная і Жыватворчая Троіца, адзінае Бажаство і Царства, няхай благаславіць вас, і няхай дасць вам век доўгі, добрых дзяцей, поспех у жыцці і веры, і няхай пашле вам усё, што ёсць на зямлі, добрае; няхай спадобіць вас і абяцаных дабротаў дасягну́ць, па малітвах Святой Багародзіцы і  ўсіх святых.

Хор: Амінь.

Дыякан: Прамудрасць.

Іерэй: Прасвятая Багародзіца, спасі нас.

Хор: Пачэ́снейшую за херувімаў і непараўнальна слаўне́йшую за серафімаў, што непару́шанаю нарадзіла Бога Слова, і́сную Багародзіцу Цябе велічаем.

Іерэй: Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.

Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і  заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Госпадзі, памілуй (тройчы). Благаславі.

Іерэй: Той, Хто ў Кане Галілейскай прыходам Сваім пачэсны шлюб паказаў, Хрыстос, Ісцінны Бог наш, малітвамі Прачыстае Свае Маці, святых слаўных і ўсяхва́льных апосталаў, святых богавянча́ных цароў і роўнаапо́стальных Канстанціна і Елены; (святых перашавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, святой вялікамучаніцы Екацярыны, святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх), святога вялікамучаніка Пракопія, усіх святых зямлі Беларускай і ўсіх святых, няхай памілуе і спасе нас, бо Ён Добры і Чалавекалюбны.

Хор: Амінь.

 

Мнагалецце

Дабрадзейнае і мірнае жыццё, здароўе і спасенне і ва ўсім добрае спрыянне падай, Госпадзі, рабам Божым (імёны), якія сёння вянчаюцца, і ўсім праваслаўным хрысціянам  і захавай іх на многія леты.

Хор:             На многія леты. (Тройчы).


Комментирование закрыто.