Дзеянні Святых Апосталаў


Раздзел 19

1. І ста́лася, калі Апало́с знахо́дзіўся ў Кары́нфе, Павел, прайшоўшы го́рныя вобласці, прыбы́ў у Эфе́с і, знайшоўшы некато́рых вучняў, 

2. спыта́ў іх: ці прынялі́ вы Духа Святога, калі ўве́равалі? Яны ж адка¬за́лі яму́: мы нават і не чулі, што ёсць Дух Святы́.

3. Тады ён спытаў іх: у што ж вы хрысці́ліся? Яны адказалі: у Іаа́нава хрышчэ́нне.

4. Павел сказаў: Іаан хрысці́ў хры­шчэ́ннем пакая́ння, ка́жучы лю́дзям, каб ве́равалі ў Таго, Хто пры́йдзе пасля яго, гэта значыць, у Хрыста Іісуса.

5. Пачуўшы гэта, яны ахрысці́ліся ў імя́ Госпада Іісуса,

6. і калі Павел ускла́ў на іх ру́кі, сышоў на іх Дух Святы́, і яны сталі гавары́ць на іншых мовах і праро́чыць.

7. А было́ іх усіх каля двана́ццаці чалавек.

8. Прыйшоўшы ў сінагогу, Ён адважна прапаве́даваў тры месяцы, даво́дзячы і перако́нваючы пра Царства Божае.

9.  А калі некато́рыя ўпа́рціліся і не ве́равалі, зласло́вячы шлях Гасподні перад народам, то ён, пакі́нуўшы іх, аддзялі́ў ву́чняў і штодзе́нь пра­паве́даваў у вучы́лішчы нейкага Тыра́на.

10. Гэта праця́гвалася два гады́, так што ўсе жыхары́ Асі́і чу́лі про́паведзь пра Госпада Іісуса, як Іудзеі, так і Э́ліны.

11. І небыва́лыя цу́ды твары́ў Бог рукамі Паўла,

12. так што на хворых усклада́лі ху́сты і паясы́ ад це́ла яго, і адступа́лі ад іх хваро́бы, і ду́хі злыя выхо́дзілі з іх.

13. Спрабава́лі і некато́рыя з вандро́ўных Іудзейскіх закліна́ль­нікаў прамаўля́ць над тымі, хто меў злых ду́хаў, імя́ Госпада Іісуса, гаво́­рачы: закліна́ем вас Іісусам, Якога Павел прапаве́дуе.

14. І былі́ нейкія сем сыноў Ске́вы, Іудзейскага першасвятара́, якія гэта рабі́лі.

15. Але злы дух сказаў у адказ: Іісуса зна́ю і Паўла ве́даю, а вы хто такія?

16. І накі́нуўся на іх чалавек, у якім быў злы дух, і, адо́леўшы іх, узяў над імі такую сілу, што яны го́лыя і пара́неныя вы́беглі з дома таго.

17. Гэта стала вядо́ма ўсім Іудзеям і Э́лінам, якія жылі́ ў Эфе́се, і страх напаў на ўсіх іх, і ўзвялі́чвалася імя́ Госпада Іісуса;

18. і многія з тых, што ўве́равалі, прыхо́дзілі, спавяда́ючыся і адкрыва́ючы ўчы́нкі свае;

19. а няма́ла з тых, што займа́ліся чарадзе́йствам, сабра́ўшы кнігі свае, спалі́лі перад усімі; і падлічы́лі кошт іх, і атрыма́лася пяцьдзеся́т тысяч серабро́м.

20. З такою сілаю сло́ва Гасподняе ўзраста́ла і ўмацо́ўвалася.

21. Калі ж гэта адбыло́ся, вы́рашыў у ду́ху Павел прайсці праз Македо́нію і Аха́ію і адпра́віцца ў Іерусалім, і сказаў ён: пасля таго, як я пабу́ду там, трэба мне і Рым уба́чыць.

22. І, пасла́ўшы ў Македо́нію дваіх з тых, што служы́лі яму, Цімафе́я і Эра́ста, сам на нейкі час заста́ўся ў Асі́і.

23. Узняло́ся ж у той час немало́е абурэ́нне су́праць шля́ху Гасподняга,

24. бо нейкі майстар па серабры́, і́мем Дзімітрый, што рабіў сярэ́браныя храмы Артэмі́ды і даваў немалы́ заро́бак раме́снікам,

25. сабра́ўшы іх і іншых такіх работнікаў, сказаў: людзі, вы ве́даеце, што ад гэтага заро́бку зале́жыць наш дабрабы́т;

26. і вы бачыце і чуеце, што не толькі ў Эфе́се, але амаль ва ўсёй Асі́і гэты Павел перакана́ў і адвярну́ў шмат людзей, ка́жучы, што зро́бленае рука́мі чалаве́чымі – не багі́;

27. а гэта пагража́е нам, што не толь­кі рамяство́ гэтае будзе знясла́ўлена, але і храм вялікай багіні Артэмі́ды стане лічы́цца за нішто, і будзе зве́ргнута ве́ліч той, якую ўшано́ўвае ўся Асі́я і ўвесь свет.

28. Пачуўшы гэта і напо́ўніўшыся лю́тасцю, яны закрыча́лі, ка́жучы: Артэмі́да Эфе́ская – вялікая!

29. Увесь горад быў ахо́плены сму́таю; і яны кі́нуліся аднаду́шна да тэа́тра, схапіўшы Га́ія і Арыста́рха Македо́нян, спадаро́жнікаў Паўла.

30. Калі ж Павел хацеў пайсці да народу, вучні не пуска́лі яго;

31. і некато́рыя з начальнікаў Асій­скіх, якія былі́ яму пры́яцелямі, паслаўшы да яго, прасілі не з'яўля́цца ў тэатры.

32. Тым часам адны крычалі адно, другія – другое, бо сход быў бязла́дны, і многія не ведалі, дзе́ля чаго сышлі́ся.

33. Тады з натоўпу вы́ставілі напе́рад Алякса́ндра, якога прапанава́лі Іудзеі. Аляксандр, да́ўшы знак рукою, хацеў апраўда́цца перад народам. 

34. Але, даве́даўшыся, што ён Іудзей, усе ў адзін голас амаль дзве гадзі́ны крычалі: Артэмі́да Эфе́ская – вялікая!

35. Тады гарадскі́ сакрата́р, супако́іўшы натоўп, сказаў: мужы́ Эфескія! хто з людзей не ве́дае, што горад Эфес з'яўля́ецца захава́льнікам храма вялікай багі́ні Артэмі́ды і выя́вы, якая ўпала з неба?

36. дык вось, паколькі гэта бяс­спрэ́чна, то трэба вам захоўваць спакой і не рабіць нічога безразва́жна;

37. вы прывялі гэтых людзей, якія ні храм не рабава́лі, ні багі́ні вашай не зневажа́лі;

38. калі ж Дзімітрый і раме́снікі, што з ім, ма́юць ска́ргу на каго-не́будзь, то дзе́йнічаюць суды́ і ёсць прако́нсулы, няхай ска́рдзяцца адны на другіх;

39. а калі вы дамага́ецеся яшчэ нечага, то гэта вы́рашана будзе на законным сходзе; 

40. мы ж рызыку́ем быць абвіна­ва́чанымі ў бу́нце за сённяшняе, бо няма ніякай прычыны, каб апраўда́ць гэтае збо́рышча. Сказаўшы гэта, ён распусці́ў сход.

 

Комментирование закрыто.