Дзеянні Святых Апосталаў


Раздзел 2

1. І калі наступі́ў дзень Пяцідзеся́тніцы, былі́ ўсе яны аднаду́шна ра́зам.

2. I ра́птам пачу́ўся з неба шум, бы́ццам ад пары́ву бу́йнага ве́тру, і напо́ўніў уве́сь дом, дзе яны сядзе́лі;

3. і яві́ліся ім падзе́леныя языкі́, ні́бы во́гненныя, і апусці́ліся па адны́м на ко́жнага з іх.

4. I напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м, і пачалі́ гавары́ць на іншых мо́вах, як Дух дава́ў ім прамаўля́ць.

5. Знахо́дзіліся ў Іерусалі́ме Іудзе́і, мужы́ набо́жныя, з уся́кага наро́да, што пад не́бам.

6. Калі ж пачу́ўся шум гэты, сышо́ўся шматлі́кі люд і збянтэ́жыўся, бо ко́жны чуў, што яны прамаўля́юць яго ўла́снай гаво́ркаю.

7. I былі́ ўра́жаны ўсе і здзіўля́ліся, ка́жучы адзін аднаму́: хіба́ ўсе яны, што прамаўля́юць, не Галіле́яне?

8. чаму ж мы чу́ем ко́жны сваю ўла́сную гаво́рку, у якой нарадзі́­ліся, -

9. Парфя́не, і Мі́дзяне, і Еламі́ты, і жыхары́ Месапата́міі, Іудзе́і і Ка­падакі́і, По́нта і Асі́і,

10. Фры́гіі і Памфі́ліі, Егіпта і ча́с­так Лі́віі, суме́жных з Кірыне́яй, і прыйшо́ўшыя з Ры́ма, Іудзе́і і пра­зелі́ты,

11. Кры́цяне і Араві́цІяне, – чуем, што яны прамаўля́юць на нашых мо́вах пра ве́ліч Бо́жую?

12. I былі́ ўра́жаны ўсе і недаўмява́­лі, гаво́рачы адзін да аднаго́: што́ гэта можа быць?

13. Іншыя ж здзе́кліва каза́лі: яны напілі́ся сало́дкага віна́.

14. Тады Пётр, ста́ўшы з адзіна́ц­цаццю, узвы́сіў го́лас свой і прамо́віў да іх: мужы́ Іудзе́йскія і ўсе жыхары́ Іерусалі́ма! няха́й гэта вам ста́не вядо́ма, і ўслу́хайцеся ў сло́вы мае́:

15. яны не п'я́ныя, як ду́маеце вы, бо яшчэ то́лькі трэ́цяя гадзі́на дня;

16. але гэта тое, што прадка́зана праро́кам Іаі́лем:

17. "і бу́дзе ў апо́шнія дні, – ка́жа Гаспо́дзь, – вы́лію ад Духа Майго́ на ко́жную плоць, і бу́дуць праро́чыць сыны́ ва́шы і до́чкі ва́шы; і юнакі́ ва́шы відзе́нні бу́дуць ба́чыць, і ста́рцам ва́шым бу́дуць сні́цца сны;

18. і на рабо́ў Маіх і на рабы́нь Маіх вы́лію ў тыя дні ад Духа Майго, і яны бу́дуць праро́чыць;

19. і дам цу́ды на небе ўгары́ і зна­ме́нні на зямлі́ ўнізе, кроў, і агонь, і куро́дым;

20. сонца ператво́рыцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым наста́не дзень Гаспо́дні, вялі́кі і сла́ўны;

21. і будзе: ко́жны, хто прызаве́ імя́ Гаспо́дняе, спасе́цца".

22. Мужы́ Ізра́ільскія! вы́слухайце сло́вы гэ́тыя: Іісуса Назарэ́я, Му́жа, засве́дчанага вам ад Бога сі́ламі, і цу́дамі, і знаме́ннямі, якія зрабіў праз Яго Бог сяро́д вас, як і са́мі вы ве́даеце,

23. Яго, вы́дадзенага па вы́значанай заду́ме і прадве́данню Бо́жаму, вы ўзялі́ і, рука́мі беззако́нных прыбі́ўшы цвіка́мі, забі́лі;

24. але Бог уваскрасі́ў Яго, вы́зва­ліўшы з пу́таў сме́рці, таму што немагчы́ма было́ ёй утрыма́ць Яго.

25. Бо Давід ка́жа пра Яго: "ба́чыў я Госпада перад сабо́ю заўсёды, бо Ён правару́ч мяне́, каб я не пахісну́ўся;

26. таму ўзвесялі́лася сэ́рца маё і ўзра́даваўся язык мой, ды і плоць мая́ супако́іцца ў надзе́і,

27. бо не пакі́неш Ты душы́ маёй у пе́кле і не дасі́ свято́му Твайму ўба́чыць тле́нне;

28. Ты даў мне спазна́ць шляхі́ жыцця́; Ты напо́ўніш мяне́ ра́дасцю перад аблі́ччам Тваім".

29. Мужы́ браты́!  дазво́льце мне сказа́ць вам адкры́та пра праайца́ Даві́да, што ён і памёр, і пахава́ны, і магі́ла яго ў нас да гэ́тага дня;

30. бу́дучы ж праро́кам і ве́даючы, што Бог кля́тваю пакля́ўся яму́ з па­то́мства яго ўздзві́гнуць Хрыста́ ў пло́ці і пасадзі́ць на яго прасто́ле,

31. ён, прадба́чыўшы, сказа́ў пра ўваскрасе́нне Хрыста, што не пакі́нута душа́ Яго ў пе́кле і це́ла Яго не ўбачыла тле́ння.

32. Гэ́тага Іісуса Бог уваскрасі́ў, і ўсе мы све́дкі таго́.

33. Дык вось, праві́цаю Бо́жаю ўзне́сены і атрыма́ўшы ад Айца абя­ца́н­не Святога Духа,  Ён вы́ліў то́е, што вы цяпер ба́чыце і чу́еце.

34. Бо Давід не ўзышо́ў на нябёсы, але сам ён ка́жа: "сказа́ў Гаспо́дзь Го́спаду майму: сядзі́ правару́ч Мяне́,

35. паку́ль не пакладу́ во́рагаў Тваіх у падно́жжа ног Тваіх".

36. Дык няхай жа цвёрда ве́дае ўве́сь дом Ізра́ілеў, што Го́спадам і Хрысто́м Бог зрабіў Яго, Таго́ Іісуса, Яко́га вы распя́лі.

37. Пачу́ўшы гэта, яны ўра́жаны былі́ сэ́рцам і сказа́лі Пятру́ і аста́тнім Апо́сталам: што́ нам рабі́ць, мужы́ браты́?

38. Пётр жа прамо́віў да іх: пака́й­цеся, і няха́й ахры́сціцца кожны з вас у імя́ Іісуса Хрыста  дзе́ля  адпушчэ́н­ня грахо́ў, і атрыма́еце дар Святога Духа;

39. бо вам нале́жыць абяца́нне і дзе́цям ва́шым, і ўсім да́льнім, колькі іх паклі́ча Гаспо́дзь Бог наш.

40. І шмат які́мі і́ншымі сло́вамі ён све́дчыў і перако́нваў іх, ка́жучы: рату́йцеся ад роду гэ́тага разбэ́­шчанага.

41. Тады́ ты́я, што ахво́тна пры­нялі́ сло́ва яго, былі́ ахры́шчаны; і далучы́лася ў той дзень каля трох ты́сяч душ;

42. і яны пастая́нна знахо́дзіліся ў вучэ́нні Апо́сталаў, і ў супо́льнасці, і пераламле́нні хле́ба, і ў малі́твах.

43. І з'явіўся страх ў кожнай душы́; і многа цу́даў ды знаме́нняў дзе́ялася праз Апо́сталаў у Іерусалі́ме.

44. Страх жа вялікі быў ва ўсіх. Усе ве́руючыя былі́ ра́зам, і ўсё ў іх было́ супо́льнае;

45. і прадава́лі ўла́снасць і маёмасць, і дзялі́лі на ўсіх, колькі каму трэ́ба было́;

46. і кожны дзень яны аднаду́шна знахо́дзіліся ў хра́ме, і, пераламля́ючы хлеб па дама́х, прыма́лі ежу ў радасці і прастаце́ сэ́рца,

47. хва́лячы Бога і адчува́ючы добра­зычлі́васць усяго народа. Гасподзь жа штодзень далучаў да Царквы тых, што спаса́ліся.

 

Комментирование закрыто.