Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла

Разделы: 1   2   3   4   5   6

 

Раздзел 1

1. Павел, Апостал Іісуса Хрыста па наказу Бога, Спасіцеля нашага, і Госпада Іісуса Хрыста, надзеі нашай,

2. Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: благадаць, міласць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Іісуса, Госпада нашага.

3. Адпраўля́ючыся ў Македонію, я папрасіў цябе застацца ў Эфесе, і наказваць некаторым, каб яны не вучылі нічому іншаму

4. ды не займаліся байкамі і радаслоўямі бясконцымі, якія служаць больш узнікненню спрэчак, чым Божай задумеспасенняпраз веру.

5. Мэта ж наказу ёсць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумлення і некрывадушнай веры,

6. адступіўшы ад чаго, некаторыя ўхіліліся ў пустаслоўе,

7. жадаючы быць законавучы́целямі, але не разумеючы ні таго, пра што гавораць, ні таго, што сцвярджаюць.

8. А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна ім карыстаецца,

9. ведаючы, што закон устаноўлены недля праведніка, а для беззаконных і непакорлівых, бязбожных і грэшных, нячыстых і паганых, для забойцаў бацькі і маці, для душагу́баў,

10. для блуднікоў, мужаложцаў,гандляроў людзьмі, паклёпнікаў, скаталожцаў, лгуноў, клятвапаруша́льнікаў і ў адносінах да ўсяго іншага, што супрацьстаíць здароваму вучэнню,

11. паводле даве́ранага мне дабраве́сця славыблажэннага Бога.

12. Я дзя́кую Таму, Хто даў мне сілу, Хрысту Іісусу, Госпаду нашаму, што Ён прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэнне,

13. мяне, які раней быў богазневажа́льнікам і ганіцелем і крыўдзіцелем, але быў памíлаваны, таму штоз-за няведання рабіў я так, у няве́р’і;

14. благадаць жа Госпада нашага Іісуса Хрыста шчодра праявíлася ўва мне з вераю і любоўю ў Хрысце Іісусе.

15. Вартае даверу і заслугоўваепоўнага прызна́ння слова, што Хрыстос Іісус прыйшоў у свет спасці грэшнікаў, з якіх першы — я.

16. Але для таго я быў памíлаваны, каб на мне першым Іісус Хрыстос паказаў усю доўгацярплівасць, у прыклад тым, якія будуць вераваць у Яго дзеля жыцця вечнага.

17. А Цару вякоў нятле́ннаму, нябачнаму, адзінаму прамудраму Богу — пашана і слава на векі вякоў. Амінь.

18. Даю табе, сыне Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся адпаведна ім як добры воін,

19. маючы веру і добрае сумленне, адкінуўшы якое, некаторыя пацярпелі крушэнне веры;

20. сярод іх Імяней і Аляксандр, якіх я аддаў сатане, каб яны адвучы́ліся блюзне́рыць.

 

Раздзел 2

1. Дык вось, прашу перш за ўсё ўзносіць малітвы, прашэнні, хада́йніцтвы, падзякі за ўсіх людзей,

2. за цароў і за ўсіх начальнікаў, каб нам ве́сці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набо́жнасцю і годнасцю;

3. бо гэта добра і ўгоднаСпасіцелю нашаму Богу,

4. Які хоча, каб усе людзі спасліся і прыйшлі да спазна́ння ісціны.

5.Таму што адзін Бог, адзін і пасрэднік паміж Богам і людзьмі— Чалавек Хрыстос Іісус,

6. Які аддаў Сябе дзелявыкуплення ўсіх: такое ў свой час было сведчанне,

7. дзеля якога я пастаўлены прапаве́днікам і апосталам, —праўду кажу ў Хрысце, не лгу, — настаўнікам язычнікаў у веры і ісціне.

8.Дык вось,я жадаю, каб на ўсякім месцы прамаўлялі малітвы мужчыны, уздыма́ючы чыстыя ру́кі без гневу і без сумне́ння;

9. каб таксама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, з сарамлíвасцю і сцíпласцю, упрыгожвалі сябе не адмысло́вымі прычоскамі, ні золатам, ні жэ́мчугам, ні каштоўнымі ўборамі,

10. а добрымі справамі, як нале́жыць жанчынам, якія лíчаць сябе набожнымі.

11. Жанчына няхай ву́чыцца ў маўклівасці, зусёю пакорлівасцю;

12. а навуча́ць жанчыне не дазваляю, ні кіраваць му́жам, а быць у маўклівасці.

13. Бо першым быў створаны Адам, а затым Ева;

14. і не Адам быў падма́нуты, а жанчына, будучы падма́нутай, здзе́йсніла злачынства;

15. аднак жа спасецца праз нараджэнне дзяцей, калі застане́цца ў веры, і любові, і ў святасці сасціпласцю.

 

Раздзел 3

1. Вартае веры слова: калі хто да епіскапства імкне́цца, то добрай справы жадае.

2. Епіскап жа павінен быць беззага́нным, адной жонкі мужам, цвярозым, разва́жлівым, добрапрыстойным, сумленным, гасцінным, здольнымнавуча́ць,

3. не п'яніцам, не задзірыстым, не сварлівым, не кары́слівым, а лагодным, міралюбíвым, несрэбралю́бным,

4. які добра кіруе сваім домам, дзяцей трыма́еў паслушэнстве, з усёюгоднасцю;

5. бо хто не ўмее кіраваць сваім домам, ці ж будзе той клапаціцца пра Царкву Божую́

6. Не павінен ён быць з нованаве́рнутых, каб не заганары́ўся і не трапіўу асуджэнне дыявальскае.

7. Нале́жыць яму таксама мець добрае све́дчанне ад знешніх, каб ён не апынуўсяў га́ньбе і не трапіў у пастку дыявала.

8. Дыяканы таксама павінны быць пава́жнымі, не двуду́шнымі, непрагнымі да віна, не сква́пнымі,

9. каб тайну веры захоўвалі ў чыстым сумленні.

10. Але і іх трэба спачатку выпрабоўваць, потым няхай слу́жаць, калі беззаганныя.

11. Гэтаксама і жонкі іх павінны быць пава́жнымі, не паклёпніцамі, цвярозымі, вернымі ва ўсім.

12. Дыякан павінен быць адной жонкі мужам, добра кіраваць дзецьмі і сваім домам;

13. бо тыя, хто добра служыў, дасяга́юць высокага становішча і вялікай адвагі ў веры ў Хрысце Іісусе.

14. Я гэта пішу табе, спадзеючы́ся прыйсці да цябе неўзабаве;

15. калі ж я затрымаюся, трэба, каб ты ведаў, як паводзіць сябе ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне ісціны.

16. І прызна́на ўсімі — вялікая ёсць набожнасці тайна: Бог явіў Сябе ў плоці, апраўдаў Сябе ў Духу, паказаў Сябе Ангелам, прапаве́даны быў у народах, вераю прыня́ты ў свеце, узнёсся ў славе.

 

Раздзел 4

1. Дух жа ясна кажа, што ў апошнія часы́ адступяць некаторыя ад веры, схіля́ючыся да духаў падману і да вучэнняў дэманскіх,

2. праз крывадушнасць ілгуноўз іхзаклеймава́ным сумленнем,

3. якія забараняюць жаніцца і ўжыва́ць ежу, якую Бог стварыў для таго, каб веруючыя і тыя, што спазналі ісціну, прымаліяе з падзякаю.

4. Бо усё, ство́ранае Богам, — добрае, і нельгаадкіда́ць нічога, калі яно прыма́ецца з падзякаю,

5.таму што яно асвяча́ецца словам Божым і малітваю.

6.Настаўляючыў гэтым братоў, будзеш добрым служыцелем Іісуса Хрыста, узгадава́нымна словах веры і на добрым вучэнні, якое ты прыня́ў.

7.Нягодных жа і бабскіх баек цурайся, а практыкуйся ў набожнасці;

8. бо цялеснае практыкаванне дае мала карысці, а набожнасць — для ўсяго карысная, паколькі ма́е абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.

9. Слова гэтае варта даверу і заслугоўваепоўнага прызнання.

10. Бо таму і працуем мы і ганьбаванне церпім, што ўсклалі надзею на Бога жывога, Які з’яўляеццаСпасіцелемусіх людзей, асабліва ж— веруючых.

11. Прапаведуй гэта і вучы.

12. Няхай ніхто не пагарджае маладосцю тваёю; ты ж будзь узорам для веруючых— у слове, у жыцці, у любові, у духу, у веры, у чысціні.

13. Пакуль не прыйду, займайся чытаннем, настаўленнем, вучэннем.

14. Не занядбайсвайго дару, які дадзены табе паводле прароцтва з ускладаннем рук свяшчэнства.

15. Пра гэта клапаціся, у гэтымтрывай, каб поспех твой быўдля ўсіхвідавочны.

16.Уважлівым будзьда сябе і да вучэння, трымайся гэтага; бо,робячы гэта, і сябе спасеш, і тых, што слухаюць цябе.

 

Раздзел 5

1. Старога не дакара́й, а ўгаворвай, як бацьку; малодшых — як братоў;

2. старых жанчын — як маці; маладых — як сясцёр, з усёю чысцінёю.

3. Удоў шануй — тых, якія сапраўды ўдовы.

4. Калі ж якая ўдава ма́е дзяцей альбо ўнукаў, дык няхай яны вучацца спачатку шанаваць сваю сям’ю і аддаваць нале́жнае бацька́м, бо гэта ўгодна Богу.

5. Сапраўдная ж удава,застаўшыся адзінокаю,ускладае надзею на Бога і праводзіцьупрашэннях і малітвах ноч і дзень;

6. а якая раскашу́е, тая жывою памерла.

7. І гэта наказвай, каб яны былі беззаганнымі.

8. Калі ж хто пра сваіх і асабліва пра дамашніх неклапоціцца, той адрокся ад веры і горшы за няверуючага.

9.У спіс няхай уносіцца ўдава не менш як шасцідзесяцігадовая, якая была жонкаю аднаго мужа,

10. вядомая добрымі ўчынкамі, калі яна вы́гадавала дзяцей, калі была́гасціннаю, калі амыва́ла ногі святым, калі падтрымлівала гаротных,калі была стараннаюў кожнай добрай справе.

11. А маладых удоў не прымай, бо з-за раскошы яны аддаля́юцца ад Хрыста, хочуць замуж;

12. яны заслугоўваюць асуджэ́ння, таму што адкінулі ранейшую веру;

13. пры тым жа яны прывыка́юць да бяздзе́йнасці, ходзячы па дамах, і яны не толькі бяздзе́йныя, але і балбатлівыя, лезуць у чужыя справы і гавораць чаго не след.

14.Дык вось, я хачу, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякай зачэпкі для ганьбава́ння;

15. бо некаторыя ўжо павярнуліўслед за сатаною.

16. Калі які веруючы альбо веруючая ма́е ўдоў, няхайдапамага́е ім і не абцяжа́рвае Царкву, каб яна магла дапамага́ць сапраўдным удовам.

17. Прасвітараў, якія добракіруюць, трэба удастойвацьпадво́енайпашаны, асабліва — найбольш руплівых у пропаведзі і навуча́нні.

18. Бо Пісанне кажа: "незавязвайро́та валу, які малоціць" і "працаўнíк варты ўзнагароды сваёй".

19.Скаргу на прасвітара прымай неінакш, як пры двух альбо трох сведках.

20.Тых, якія граша́ць, выкрывай перад усімі, каб і іншыя страх ме́лі.

21. Перад Богам і Госпадам Іісусам Хрыстом і абра́нымі Ангеламі закліна́ю цябе захаваць гэта без прадузя́тасці, ні ў чым некіруючысяпрыхільнасцю.

22. Рук ні на каго не ўскладай паспешліва і не ўдзельнічайу чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.

23.Пі ўжо не толькі ваду, а спажыва́й патроху віно, з-за страўніка твайго і частых тваіх не́мачаў.

24. Грахі некаторых людзей яўныя і прама вядуць да асуджэння, а ў некаторых выяўля́юцца пазней.

25.Таксама і добрыя ўчынкі — яўныя; а калі і не, то застацца скрытымі не могуць.

 

Раздзел 6

1. Усе, хто пад ярмом як рабы, няхай лічаць гаспадароў сваіх годнымі ўсякай пашаны, каб не зневажа́лася імя́ Божае і вучэнне.

2. Тыя ж, у каго гаспадары веруючыя, няхай не ставяцца да іх нядба́йна з-за таго, што яны браты, а яшчэ больш няхай служаць ім, бо яны веруючыя і ўзлю́бленыя як удзельнікі дабрадзейства. Вучы гэтаму і настаўляй.

3. Калі нехта навучае іншаму і не прытры́мліваецца здаровых слоў Госпада нашага Іісуса Хрыста і вучэння, адпаве́днага набо́жнасці,

4. той узганары́ўся, нічога не ведае, а хваравіта захо́плены спрэчкамі і сваркамі, ад якіх узніка́юць за́йздрасць, зва́ды, блюзне́рства, ліхія падазрэ́нні,

5. суты́чкі паміж людзьмі з сапсава́ным розумам і пазба́ўленых ісціны, якія лічаць набожнасць крыніцаю прыбы́тку. Трымайся ад такіх дале́й.

6. Вось вялікі прыбы́так — быць набо́жным і задаво́леным.

7. Бо мы нічога не прынеслі ў свет; ясна, што і вы́несці з яго нічога не можам.

8.Дык ма́ючы е́жу і вопратку, будзем задаво́лены гэтым.

9. А тыя, што хочуцьбыць бага́тымі,трапля́юць у спакусу, і ў пастку, і ў многія неразумныя і шкодныя жаданні, якія штурха́юцьлюдзейу бяду і пагібель;

10. бо корань усякага зла — гэта срэбралю́бства, адда́ўшыся якому, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі сабе прыне́слі многія паку́ты.

11. Ты ж, чалавеча Божы, пазбяга́й гэтага, а імкніся да праведнасці, набо́жнасці, веры, любові, цярплівасці, лагоднасці;

12. падзвіза́йся добрым подзвігам веры, старайся дасягну́ць вечнага жыцця, да якога і пакліканы ты, і вы́знаў добрае вызна́нне перад многімі сведкамі.

13. Перад Богам, Які ўсяму дае жыццё, і перад Хрыстом Іісусам, Які засве́дчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнанне, наказваю табе

14. зберагчы́ запаведзь чыстаю і бездако́рнаю да яўле́ння Госпада нашага Іісуса Хрыста,

15. якое ў свой час адкры́е блажэ́нны і адзіны Уладар, Цар над царамі і Гасподзь над гаспадарамі,

16. адзіны, Які ма́е бессмяротнасць, Які жыве ў святле непрысту́пным, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і ўладарства вечнае! Амінь.

17. Багатых у цяперашнім веку настаўляй, каб яны не ганарыліся і спадзяваліся не на багацце нетрыва́лае, а на Бога жывога, Які ўсё дае нам шчодра для здаво́лення;

18. каб яны рабілі дабро, багаце́лі добрымі справамі, былі шчодрымі і дзяліліся з іншымі,

19. тым самым збіра́ючы сабе скарб — добрую аснову на будучае, каб дасягну́ць вечнага жыцця.

20. О, Цімафей! даве́ранае табе захавай, ухіля́ючыся аднікчэмнага пустаслоўя і супярэ́чнасцейілжывых ведаў;

21. вызнаючы́ іх, некаторыя адступілі ад веры. Благадаць з табою. Амінь.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.