Лабараторыя царкоўнай гісторыі

Прападобны Ляонцій, архім. Віленскі

Прападобны Ляонцій, архім. Віленскі7 кастрычніка

Архімандрыт Ляонцій — у міры Лонгін Фёдаравіч Карповіч — нарадзіўся ў Пінску каля 1580 года і паходзіў з сям'і пінскага пратапопа. Вучыўся будучы вызнаўца веры Хрыстовай, на думку даследчыкаў, у Астрогу альбо ў Вільні. У паэтычным творы «Лямант», прысвечаным памяці айца Ляонція, ёсць радкі, якія сведчаць пра цяжкія матэрыяльныя ўмовы яго навучання: «Он о нищих, убогих старанье мел, о вдовах, маючи и сам выхованье с жебранины ненъдзной» (ён выяўляў клопат пра жабракоў, убогіх, удоў, бо і сам быў выхаваны з дапамогай мізэрнай міласціны). Лонгін Карповіч валодаў глыбокімі ведамі ў багаслоўі, дыялектыцы, логіцы, рыторыцы, ведаў некалькі моў і пры гэтым вызначаўся змірэннай набожнасцю і руплівасцю да веры Праваслаўнай. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра Захарыя (Капысценскі) у сваёй «Палінодыі», напісанай у 1621 годзе, так характарызуе яго: «Блажэнны Ляонцій Карповіч, архімандрыт Віленскі, муж боганатхнёны, ў мове грэчаскай і лацінскай глыбока дасканалы, абаронца ісціннай веры».
Продолжить чтение

Свяшчэннамучанік Іаасаф, епіскап Магілёўскі

Свяшчэннамучанік Іаасаф, епіскап МагілёўскіПамяць 5 снежня

Жыццёвы шлях епіскапа Іаасафа (Жавахава) незвычайны для архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы, якія прынялі епіскапскі сан пасля 1917 года. Калі ў Расійскай імперыі здаралася, хаця і зрэдку, што выхадцы з арыстакратычных родаў рабіліся манахамі і свяшчэннікамі, то пры новай уладзе такі выбар заўсёды адкрываў шлях на Галгофу. Нягледзячы на гэта, менавіта такі шлях свядома абраў князь Уладзімір Жавахаў, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю як епіскап Магілёўскі і, па некаторых звестках, Мінскі.

Продолжить чтение

Прападобны Елісей Лаўрышаўскі

Прападобны Елісей ЛаўрышаўскіПамяць 5 лістапада

Згодна з жыціем, святы Елісей быў сынам літоўскага князя Трайната, займаў высокую пасаду пры двары вялікага князя Міндоўга. Прыняўшы хрышчэнне, у 1225 годзе Елісей пакінуў прыдворную службу і адышоў у пустынь. Праз некаторы час разам з адным праваслаўным манахам ён заснаваў Лаўрышаўскі манастыр на рацэ Нёман — адзін з найбольш старажытных у Беларусі. Пазней у гэтай абіцелі жыў і вялікі князь літоўскі Войшалк. У XIII стагоддзі манастыр, заснаваны прападобным Елісеем, быў духоўным і культурным цэнтрам Вялікага княства Літоўскага. Тут вялося летапісанне. Каля 1329 года для Лаўрышаўскага манастыра было напісана на пергаменце рукапіснае Евангелле — помнік беларускага кнігапісання. Яно захавалася да нашага часу і цяпер знаходзіцца ў Кракаве. У XVI стагоддзі пры манастыры дзейнічала школа, была багатая бібліятэка. Акрамя асноўнага храма ў гонар Нараджэння Багародзіцы, тут была ўзведзена Уваскрасенская царква.

Продолжить чтение

Свяшчэннамучанік Паўлін, архіепіскап Магілёўскі

Свяшчэннамучанік Паўлін, архіепіскап МагілёўскіПамяць 3 лістапада

Свяшчэннамучанік Паўлін (Пётр Кузьміч Крошачкін) нарадзіўся ў 1879 годзе ў вёсцы Керанкова Макшанскага павета Пензенскай губерні ў сям`і набожных бацькоў Кузьмы і Еўдакіі. Рана страціўшы бацьку, гадаваўся ён пад апякунствам маці, якая адзначалася строгім дабрадзейным жыццём, а пазней прыняла манашаства. Навучаючыся ў Макшанскім гарадскім вучылішчы, Пётр наведваў богаслужэнні ў Макшанскім Казанскім манастыры, дзе яго душу глыбока кранула атмасфера ўзнёсласці і малітоўнасці спеваў. Там у будучага свяціцеля ўпершыню ўзнікла гарачае жаданне прысвяціць сваё жыццё служэнню Госпаду ў манашаскім чыне.

Продолжить чтение

Дабраверная Еўпраксія Пскоўская

Памяць 29 кастрычніка
 

Згодна з «Хронікай» Стрыйкоўскага, святая паходзіла з роду полацкіх князёў, адкуль была і прападобная Еўфрасіння Полацкая. Ускосна на гэта ўказвае і яе імя, распаўсюджанае на Полаччыне. Дасягнуўшы паўналецця, князёўна была выдана замуж за аднаго з мясцовых князёў, але праз некаторы час аўдавела. У трыццацігадовым узросце яна ўступіла ў шлюб з пскоўскім князем Яраславам з роду роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Продолжить чтение

« 1 2 3 4 5 6 7 8 9 »