Дабраверны князь Барыс Тураўскі

Дабраверны князь Барыс ТураўскіПамяць 17 мая

 

Пра жыццё дабравернага князя Барыса летапісы паведамляюць вельмі скупыя звесткі. Паходзіў ён з дынастыі кіеўскіх князёў, быў сынам князя Юрыя Далгарукага, унукам Уладзіміра Манамаха. Яго старэйшы брат Андрэй Багалюбскі быў шырока вядомы не толькі як воін, але і як асветнік, заснавальнік храмаў.

Князь Барыс згадваецца ўпершыню ў 1147 годзе як удзельнік барацьбы за кіеўскі стол. Стаўшы ў 1147 годзе вялікім князем кіеўскім, яго бацька Юрый Далгарукі падзяліў паміж сваімі дзецьмі Кіеўскую вобласць, надаўшы Барысу Белгарад пад Кіевам. Аднак неўзабаве Барыс страціў сваю вотчыну ў міжусобнай барацьбе. У 1155 годзе Барыс атрымлівае ад бацькі гарады Тураў і Пінск, аднак і там яму ўдалося ўтрымацца толькі два гады. Апошняя летапісная згадка пра князя Барыса адносіцца да 1158 года, у ёй паведамляецца пра яго спачын у Суздальскай зямлі : “Мая 4 дня спачыў Барыс Юр’евіч і пахаваны ў царкве Святых мучанікаў Барыса і Глеба на Нерлі ў Кідзекшы, якую пабудаваў яго бацька Юрый”. Там жа былі пахаваны яго жонка і дачка Еўфрасіння.

Больш за пяць стагоддзяў цела дабравернага князя Барыса знаходзілася ў каменнай рацы. У 1675 годзе была засведчана нятленнасць мошчаў князя, пра што было паведамлена архіепіскапу Суздальскаму Сцяфану. З таго часу, верагодна, пачалося мясцовае ўшанаванне дабравернага князя. Афіцыйнае царкоўнае праслаўленне адбылося толькі ў 1982 годзе ў Саборы Уладзімірскіх святых. У 2002-м дабраверны князь Барыс далучаны да Сабора Беларускіх святых.

Трапар і кандак дабравернаму князю Барысу Тураўскаму

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.