Свяшчэннамучанік Мітрафан, епіскап Гомельскі, Мінскі, архіепіскап Астраханскі

Свяшчэннамучанік Мітрафан, епіскап Гомельскі, Мінскі,  архіепіскап АстраханскіПамяць 6 ліпеня

 

Нарадзіўся будучы свяціцель у 1869 годзе ў Варонежскай губерні ў сялянскай сям`і. Адукацыю атрымаў у Варонежскай духоўнай семінарыі і Кіеўскай Духоўнай Акадэміі. Аўдавеўшы, у 1896 годзе прыняў манашаства, а затым сан свяшчэнніка. У 1902 годзе іераманах Мітрафан прызначаны рэктарам Магілёўскай духоўнай семінарыі і ўзведзены ў сан архімандрыта. У 1907 годзе адбылася яго архіерэйская хіратонія з прызначэннем епіскапам Гомельскім, вікарыем Магілёўскай епархіі. З 1908 г. ён быў настаяцелем Магілёва-Брацкага манастыра.


У 1912 годзе Праасвяшчэнны Мітрафан прызначаны епіскапам Мінскім і Тураўскім. На Мінскай кафедры ён асабліва клапаціўся пра ўшанаванне памяці беларускіх святых — свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх і мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага. У 1913 годзе епіскап звярнуўся да паствы з пасланнем, дзе заклікаў аднавіць у царкоўнай свядомасці памяць пра гэтых святых. У тым жа годзе па ініцыятыве епіскапа ў Слуцку адбылося ўрачыстае праслаўленне мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла. Дзякуючы яму быў пакладзены пачатак асабліваму ўшанаванню цудатворнай Мінскай іконы Божае Маці. У дзень свята гэтай іконы вакол горада адбыўся хрэсны ход на чале з епіскапам Мітрафанам.

Дзякуючы намаганням уладыкі, у 1913 годзе быў утвораны Мінскі епархіяльны місіянерскі савет, які супрацьстаяў каталіцкаму ўплыву. У тым жа годзе па благаславенню Праасвяшчэннага Мітрафана быў заснаваны жаночы манастыр у гонар святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Івянцы (цяпер Валожынскі раён) – апошні манастыр, адкрыты ў Мінскай епархіі да 1917 года.

У 1914 годзе епіскап Мітрафан асвяціў у Мінску новы мураваны храм у гонар Казанскай іконы Божае Маці, пабудаваны на сродкі чыгуначнікаў. З пачаткам Першай сусветнай вайны па благаславенню епіскапа Мітрафана ва ўсіх прыходах епархіі быў арганізаваны збор сродкаў на карысць сем`яў, чые кармільцы былі мабілізаваны на фронт. Лазарэты для раненых былі абсталяваны ў Мінскім Спаса-Праабражэнскім, Слуцкім Свята-Троіцкім манастырах, у памяшканнях архіерэйскага дома.

Ва ўмовах вайны ўладыка Мітрафан адпраўляў богаслужэнні ў храмах ваеннай зоны, пад яго кіраўніцтвам прайшла эвакуацыя царкоўных устаноў на ўсход у сувязі з набліжэннем лініі фронту. За руплівую працу ва ўмовах ваеннага часу епіскап Мітрафан атрымаў царкоўную ўзнагароду — ордэн святога Аляксандра Неўскага.

У 1916 годзе епіскапа Мітрафана перавялі на кафедру Астраханскую і Цараўскую. У 1917—1918 гадах яго выбіралі Старшынёй аддзела вышэйшага царкоўнага ўпраўлення пры Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы. На самім Саборы ўладыка выступаў з дакладам пра неабходнасць аднаўлення патрыяршаства. У 1918 годзе Праасвяшчэнны Мітрафан быў узведзены ў сан архіепіскапа.

25 мая 1918 года ўладыка быў арыштаваны. Паства спрабавала вызваліць свайго архіпастыра, але іх спроба не ўдалася. Перад расстрэлам архіепіскап благаслаўляў салдат, якім было загадана страляць у яго. Убачыўшы гэта, чэкіст, які камандаваў расстрэлам, ударыў архіпастыра рэвальверам па руцэ, якая благаслаўляла, а затым стрэліў у скронь. Но уже на следующий день еп. Мелхиседек отслужил в Архирейской церкви панихиду по расстреляному в Астрахани еп. Митрофану(Краснопольскому). Еп. Митрофана владыка знал еще по Могилеву – и как ректора семинарии, и как епископа Гомельского. Он хорошо помнил последнюю встречу, которую организовал ему в Белыничском монастыре. Еп. Митрофан с ноября1912 года по июль 1916 года был епископом Минским и Туровским, членом Государственной думы от Минской губернии. Панихида собрала огромное число молящихся. Еп. Мелхиседеком «было произнесено прочувственное слово, посвященное памяти павшего от руки безумных убийц бывшего минского архипастыря».

Праваслаўным жыхарам Астрахані ўдалося атрымаць цела забітага архіпастыра і пахаваць яго каля Пакрова-Болдзінскага манастыра. У 2001 годзе Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы ўключыў свяшчэннамучаніка Мітрафана ў Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх. А ў 2002 годзе Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў далучыць свяшчэннамучаніка Мітрафана да Сабора Беларускіх святых.

Трапар і кандак свяшчэннамучаніку Мітрафану Гомельскаму, Мінскаму, Астраханскаму

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.