Памяць11 лютага
Пра жыццё і подзвіг свяціцеля Лаўрэнція захавалася няшмат звестак. Мяркуюць, што святы нарадзіўся ў горадзе Тураве ў 30-я гады XII стагоддзя. Верагодна, што ў адным з тураўскіх манастыроў ён пачаў сваё манашаскае служэнне. Праз некаторы час, імкнучыся да большых подзвігаў і строгага жыцця, святы Лаўрэнцій накіраваўся ў Кіеўскія пячоры. Памятаючы словы Спасіцеля: «Калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ў тайне; і Айцец твой, Які бачыць тайнае, аддасць табе яўна» (Мф. 6, 6), Лаўрэнцій вырашыў прыняць подзвіг затворніцтва, жыць у адзіноце, поўнасцю аддаючыся малітве. Аднак ігумен манастыра не дазволіў гэтага з прычыны маладосці і нявопытнасці інака. Продолжить чтение
.jpg)
Святы прападобны Генадзій нарадзіўся ў пачатку XVI стагоддзя ў горадзе Магілёве. Быў адзіным сынам у заможнай сям’і “вялікага пана” Івана і яго жонкі Алены. Яшчэ ў дзяцінстве Грыгорый (імя прападобнага пры хрышчэнні) вызначаўся богабаязнасцю, любоўю да храма, з радасцю наведваў царкоўныя богаслужэнні, спяваў на клірасе. У юнацтве ён часта і надоўга пакідаў бацькоўскі дом, каб «на крыле царкоўным жывучы, дзень і ноч маліцца Богу». Бацькі баяліся страціць адзінага сына – сваю апору ў старасці, дакаралі яго за раўнадушша да высокага стану, жадалі яму багацця і зямнога шчасця.