Лабараторыя царкоўнай гісторыі

Свяшчэннамучанік Іаасаф, епіскап Магілёўскі

Свяшчэннамучанік Іаасаф, епіскап МагілёўскіПамяць 5 снежня

Жыццёвы шлях епіскапа Іаасафа (Жавахава) незвычайны для архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы, якія прынялі епіскапскі сан пасля 1917 года. Калі ў Расійскай імперыі здаралася, хаця і зрэдку, што выхадцы з арыстакратычных родаў рабіліся манахамі і свяшчэннікамі, то пры новай уладзе такі выбар заўсёды адкрываў шлях на Галгофу. Нягледзячы на гэта, менавіта такі шлях свядома абраў князь Уладзімір Жавахаў, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю як епіскап Магілёўскі і, па некаторых звестках, Мінскі.

Продолжить чтение

Прападобны Елісей Лаўрышаўскі

Прападобны Елісей ЛаўрышаўскіПамяць 5 лістапада

Згодна з жыціем, святы Елісей быў сынам літоўскага князя Трайната, займаў высокую пасаду пры двары вялікага князя Міндоўга. Прыняўшы хрышчэнне, у 1225 годзе Елісей пакінуў прыдворную службу і адышоў у пустынь. Праз некаторы час разам з адным праваслаўным манахам ён заснаваў Лаўрышаўскі манастыр на рацэ Нёман — адзін з найбольш старажытных у Беларусі. Пазней у гэтай абіцелі жыў і вялікі князь літоўскі Войшалк. У XIII стагоддзі манастыр, заснаваны прападобным Елісеем, быў духоўным і культурным цэнтрам Вялікага княства Літоўскага. Тут вялося летапісанне. Каля 1329 года для Лаўрышаўскага манастыра было напісана на пергаменце рукапіснае Евангелле — помнік беларускага кнігапісання. Яно захавалася да нашага часу і цяпер знаходзіцца ў Кракаве. У XVI стагоддзі пры манастыры дзейнічала школа, была багатая бібліятэка. Акрамя асноўнага храма ў гонар Нараджэння Багародзіцы, тут была ўзведзена Уваскрасенская царква.

Продолжить чтение

Свяшчэннамучанік Паўлін, архіепіскап Магілёўскі

Свяшчэннамучанік Паўлін, архіепіскап МагілёўскіПамяць 3 лістапада

Свяшчэннамучанік Паўлін (Пётр Кузьміч Крошачкін) нарадзіўся ў 1879 годзе ў вёсцы Керанкова Макшанскага павета Пензенскай губерні ў сям`і набожных бацькоў Кузьмы і Еўдакіі. Рана страціўшы бацьку, гадаваўся ён пад апякунствам маці, якая адзначалася строгім дабрадзейным жыццём, а пазней прыняла манашаства. Навучаючыся ў Макшанскім гарадскім вучылішчы, Пётр наведваў богаслужэнні ў Макшанскім Казанскім манастыры, дзе яго душу глыбока кранула атмасфера ўзнёсласці і малітоўнасці спеваў. Там у будучага свяціцеля ўпершыню ўзнікла гарачае жаданне прысвяціць сваё жыццё служэнню Госпаду ў манашаскім чыне.

Продолжить чтение

Дабраверная Еўпраксія Пскоўская

Памяць 29 кастрычніка
 

Згодна з «Хронікай» Стрыйкоўскага, святая паходзіла з роду полацкіх князёў, адкуль была і прападобная Еўфрасіння Полацкая. Ускосна на гэта ўказвае і яе імя, распаўсюджанае на Полаччыне. Дасягнуўшы паўналецця, князёўна была выдана замуж за аднаго з мясцовых князёў, але праз некаторы час аўдавела. У трыццацігадовым узросце яна ўступіла ў шлюб з пскоўскім князем Яраславам з роду роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Продолжить чтение

Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай

Святыя навамучанікі Мінскай епархііПамяць 28 кастрычніка
Свяшчэннамучанік Уладзімір Хіраска (11.01.1874–1933). Нарадзіўся ў горадзе Камянец-Падольскі на Украіне ў сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Падольскую духоўную семінарыю, выкладаў у царкоўнапрыходскіх школах. З 1911 годанастаяцель царквы ў гонар іконы Божае Маці «Усіх гаротных Радасць» у Мінску пры вучылішчы сляпых, выкладаў Закон Божы ў гарадскіх гімназіях. У 1925 годзе разам з прыхаджанамі выступіў у абарону мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага), высланага з Мінска за супрацьдзеянне абнаўленцтву. Пасля арышту ў 1926 годзе высланы на тры гады ў Арол. У 1929 годзе зноў арыштаваны па абвінавачанні “ў контррэвалюцыйнай дзейнасці” і сасланы на тры гады ў Сібір. Выйшаў з месцаў зняволення ў 1932 годзе паўсляпым. Памёр праз некалькі месяцаў пасля вызвалення ад шматлікіх хвароб, атрыманых у турме. Продолжить чтение
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10