Лабараторыя царкоўнай гісторыі

Прападобнамучанік Серафім, архімандрыт Жыровіцкі

Прападобнамучанік Серафім, архімандрыт ЖыровіцкіПамяць 6 верасня

 

Прападобнамучанік Серафім (свецкае імя Раман) нарадзіўся 15 ліпеня 1901 года ў вёсцы Падлессе Ляхавіцкага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і Рамана і Алены Шахмуцяў. З дзяцінства хлопчыка цягнула да царквы, дзе ён многа і старанна маліўся. Нягледзячы на беднасць і дачасную смерць бацькі, Раману ўдалося скончыць двухгадовую школу ў Ляхавічах. У 1916 годзе ён паступіў паслушнікам у Мінскі Свята-Духаў мужчынскі манастыр. Але праз год, у 1917 годзе, вымушаны быў вярнуцца ў роднае Падлессе, каб дапамагаць аўдавелай маці. У 1921 годзе Раман здаў экзамен на псаломшчыка і нейкі час служыў у царкве Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Вяляцічы каля Пінска.

Продолжить чтение

Прападобны Фёдар Астрожскі

Прападобны Фёдар АстрожскіПамяць 24 жніўня

 

Старажытныя крыніцы сведчаць, што род князёў Астрожскіх паходзіў ад князёў Турава-Пінскіх, якія ў сваю чаргу вялі свой радавод ад святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі. Бацька прападобнага, князь Даніла Астрожскі, быў вядомы як нястомны змагар за незалежнасць заходнерускіх земляў ад польскага караля Казіміра III. Але найбольш бацькі Фёдара праславіліся прыкладнай набожнасцю і хрысціянскаю любоўю да храмаў Божых, шчодра ахвяруючы на іх землі ды іншую маёмасць.
Продолжить чтение

Прападобная Манефа Гомельская

Прападобная Манефа ГомельскаяПамяць 11 жніўня

 

Схіманахіня Манефа (Марыя Скапічова) нарадзілася 1 красавіка 1918 года ў вёсцы Сеўрукі на Гомельшчыне. З дзяцінства пакутуючы ад невылечнай хваробы, Марыя не магла хадзіць. Аднак яна несла свой жыццёвы крыж з цярпеннем, пакорнасцю, любоўю да Госпада і людзей. Яе духоўнае ўзрастанне адбывалася ў атмасферы дамашняй малітвы, часта яна наведвала і храм былога Чонкаўскага жаночага манастыра ў гонар Ціхвінскай іконы Божае Маці. У 1942 годзе ў адноўленым манастыры ад архімандрыта Серафіма (Шахмуця) Марыя прыняла манаскі пострыг. Але ўжо ў верасні 1943 года ў ходзе карнай аперацыі акупантаў манастыр быў спалены, а манахіні разагнаны.
Продолжить чтение

Прападобнамучанік Афанасій, ігумен Брэсцкі

Прападобнамучанік Афанасій, ігумен БрэсцкіПамяць 2 жніўня і 18 верасня

 

Святы прападобнамучанік Афанасій Брэсцкі нарадзіўся каля 1597 года ў набожнай сям’і брэсцкіх гараджан Філіповічаў. У маладыя гады ён служыў хатнім настаўнікам у дамах шляхты, у тым ліку і ў канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Разгульнае жыццё пры дварах магнатаў толькі мацавала ў прападобным Афанасіі намер пазбавіцца жыццёвай мітусні і прысвяціць сябе Богу. Гады служэння прападобнамучаніка Афанасія прыпалі на час усталявання на праваслаўных землях Вялікага княства Літоўскага царкоўнай уніі з Рымам. Але ён свядома выбраў шлях праваслаўнага манашаскага падзвіжніцтва, каб усімі магчымымі сродкамі адстойваць права на вызнанне сваёй бацькоўскай веры. Продолжить чтение

Святая праведная дзева Юліянія Альшанская

Святая праведная дзева Юліянія АльшанскаяПамяць 19 ліпеня

Праведная Юліянія жыла ў першай палове XVI стагоддзя. Паходзіла яна з родавай галіны князёў Альшанскіх, якія мелі вялікія ўладанні на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Бацька святой — князь Юрый Дубравіцкі-Альшанскі — быў набожным хрысціянінам, вядомым ахвярадаўцам Кіева-Пячэрскай лаўры.

Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10