Лабараторыя царкоўнай гісторыі

Прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая

Прападобная Еўфрасіння, ігумення ПолацкаяПамяць 5 і 6 чэрвеня

 

Паходзіла святая Еўфрасіння са старажытнага роду полацкіх князёў, якія вялі пачатак ад князя Ізяслава – сына святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Нарадзілася яна каля 1104 года ў сям’і князя Георгія Усяславіча, сына Усяслава Полацкага, і княгіні Сафіі, дачкі Уладзіміра Манамаха. З дзіцячых гадоў Прадслава (гэта яе свецкае імя) уражвала выдатнымі здольнасцямі і выхаваннем. З дзяцінства мела вялікую любоў да малітвы і кніжнай навукі. Калі бацькі пачалі думаць пра шлюб дачкі, дванаццацігадовая Прадслава, адхіліўшы ўсялякія прапановы, цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і прыняла пострыг у адным з полацкіх манастыроў з імем Еўфрасіння, у гонар прападобнай Еўфрасінні Александрыйскай.
Продолжить чтение

Святы праведны Іаан Кармянскі

Святы праведны Іаан КармянскіПамяць 31 мая і 9 верасня
 

Нарадзіўся Іаан Гашкевіч у 1837 годзе ў мястэчку Стрэшын Магілёўскай губерні (цяпер г.п. у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл.). Яго бацька шмат гадоў служыў свяшчэннікам у мясцовым Пакроўскім храме. З ранніх гадоў Іаан разам з братам дапамагаў у храме.

Продолжить чтение

Прападобнамучанік Макарый, ігумен Пінскі

Прападобнамучанік Макарый, ігумен ПінскіПамяць 26 мая і 20 верасня

 

Прападобнамучанік Макарый Канеўскі нарадзіўся ў 1605 годзе ў старажытным валынскім горадзе Оўручы ў набожнай сям’і Такарэўскіх, вядомых сваёй адданасцю Праваслаўю. Бацькі выхоўвалі хлопчыка ў страху Божым, любові да малітвы і храма. Хутка юны падзвіжнік, «Збавіцеля Хрыста змоладу ўзлюбіўшы», назаўсёды пакінуў бацькоўскі дом і ў 1614 годзе паступіў у Оўруцкі манастыр у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Малітва і чытанне святаайцоўскіх твораў сталі любімым заняткам маладога інака.
Продолжить чтение

Свяшчэннамучанiк Макарый, мітрапаліт Кіеўскі

Свяшчэннамучанiк Макарый, мітрапаліт КіеўскіПамяць 14 мая

У “Сказанні пра святога Макарыя” (Кіеў, 1848) месцам нараджэння свяціцеля называецца Вялікае княства Літоўскае, час нараджэння — першая палова XV стагоддзя. Дасягнуўшы юначых гадоў, Макарый з благаславення набожных бацькоў пастрыгся ў манашскі сан і прысвяціў сябе служэнню Богу. Прыблізна ў 1472 годзе Кіеўскі мітрапаліт Сімяон пасвяціў Макарыя ў сан архімандрыта і прызначыў настаяцелем Свята-Троіцкага манастыра ў сталічнай Вільні. У гэтым сане Макарый прысутнічаў пры вянчанні вялікага князя Літоўскага Аляксандра з дачкой вялікага князя Маскоўскага Аленай. У 1495 годзе, пасля смерці Кіеўскага мітрапаліта Іоны Глезны, архімандрыт Макарый быў рукапаложаны ў епіскапа і прызначаны мітрапалітам Кіеўскім. Продолжить чтение

Свяціцель Кірыл, епіскап Тураўскі

Свяціцель Кірыл, епіскап ТураўскіПамяць 11 мая
 

Свяціцель Кірыл, епіскап Тураўскі — самая славутая асоба, якую нарадзіла Турава-Пінская зямля. «Блажэнны Кірыл быў нараджэннем і выхаваннем з горада Турава, што ў рускім краі, багатых бацькоў сынам», — чытаем у Жыціі свяціцеля, напісаным, верагодна, яшчэ ў XII стагоддзі. Нарадзіўся ён каля 1113 года ў арыстакратычнай сям’і. Яго бацька, відаць, займаў высокую пасаду ў атачэнні вялікага князя. Будучы свяціцель атрымаў тагачасную класічную грэчаскую адукацыю, з дзяцінства дома (або пры манастыры) пад кіраўніцтвам настаўнікаў-грэкаў «асабліва старанна чытаў свяшчэнныя кнігі», глыбока асэнсоўваючы іх змест і сутнасць. Яго літаратурна-багаслоўская спадчына сведчыць, што акрамя славянскай ён валодаў грэчаскай мовай, прайшоў вышэйшы курс граматыкі, глыбока ведаў Свяшчэннае Пісанне, устаўную, апакрыфічную, агіяграфічную і святаайцоўскую літаратуру.
Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10