Лабараторыя царкоўнай гісторыі

Мучанік-дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі

Мучанік-дзіцятка Гаўрыіл БеластоцкіПамяць 3 мая

Святы мучанік Гаўрыіл Беластоцкі, сын набожных земляробаў Пятра і Анастасіі Гоўдзеляў, нарадзіўся 22 сакавіка 1684 года ў вёсцы Звяркі каля Заблудава. Хрысцілі дзіця ў храме Свята-Успенскага Заблудаўскага манастыра, аднаго з тых нямногіх, якія захоўвалі вернасць Праваслаўю ў XVII стагоддзі. Шасцігадоваму Гаўрыілу былі ўласцівыя незвычайныя ў яго ўзросце якасці душы: паслухмянасць, пакорлівасць, удумлівасць, схільнасць да малітвы і адзіноты.
Продолжить чтение

Святыя мучанiкі Вiленскiя Антонiй, Іаан i Яўстафiй

Віленскія мучанікіПамяць 27 красавіка і 26 ліпеня

 

Падзеі, звязаныя з жыццём і пакутніцкім спачынам святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, адбыліся ў Вільні ў XIV стагоддзі пры вялікім князю Альгерду (1296—1377). Жыціе не паведамляе звестак пра паходжанне, выхаванне і гады ранняй маладосці святых братоў. Але можна выказаць здагадку, што паходзілі яны з баяраў — ваенна-служылых людзей, якія ў Вялікім княстве Літоўскім належалі да вышэйшага стану. Жыціе апавядае, што да святога хрышчэння родныя браты Антоній і Іаан служылі пры двары князя Альгерда, насілі славянскія імёны Няжыла і Кумец і былі язычнікамі-вогнепаклоннікамі. Абодва браты звярнуліся да веры праз зносіны з прасвітарам Нестарам, духаўніком жонкі Альгерда — княгіні Марыі. Пасля хрышчэння старэйшы брат Кумец прыняў хрысціянскае імя Іаан, а Няжыла — імя Антоній. Продолжить чтение

Свяціцель Гаўрыіл, архіепіскап Магілеўскі, Віцебскі, Разанскі

Памяць 20 красавіка

 

Нарадзіўся будучы свяціцель 17 красавіка 1785 года ў сяле Гарадковічы Разанскай губерні ў сям’і панамара, пазней свяшчэнніка гэтага сяла. У дзяцінстве хлопчык не адрозніваўся моцным здароўем і часта хварэў. Аднак ён меў цвёрдую волю і характар, якія спалучаліся з дабратой, міласэрнасцю, працавітасцю і тонкай назіральнасцю. Продолжить чтение

Святы Уладзімір, Віцебскі вызнаўца

Святы Уладзімір, Віцебскі вызнаўцаПамяць 8 красавіка

 

Святы вызнаўца Уладзімір Елянеўскі нарадзіўся ў 1874 годзе ў сям’і протаіерэя на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі, некаторы час працаваў у духоўным ведамстве. У 1904 годзе закончыў юрыдычны факультэт Імператарскага Юр’еўскага універсітэта (сучасны Тарту, Эстонія). Працаваў судовым следчым Віцебскага акружнога суда. Адначасова актыўна удзельнічаў у жыцці Царквы, пакладаючы свае прафесійныя веды на карысць Праваслаўя. В 1918 годзе быў абраны ад міранаў у склад Епархіяльнага савета Полацка-Віцебскай епархіі. У час канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў Уладзімір Елянеўскі адкрыта выступаў супраць рабавання цэркваў багаборчай уладай. У 1922 годзе яго арыштавалі і прысудзілі да пазбаўлення волі са строгай ізаляцыяй на адзін год і наступнай забаронай працаваць следчым на працягу трох гадоў. У камеры яго памясцілі разам з нядаўнімі падследчымі па крымінальных справах, што толькі павялічыла яго пакуты.

Продолжить чтение

Святая праведная Сафія, княгіня Слуцкая

Святая праведная Сафія, княгіня СлуцкаяПамяць 1 красавіка

Праведная Сафія была апошняй прадстаўніцай праваслаўнага роду князёў Слуцкіх і Капыльскіх, нашчадкаў вялікага літоўскага князя Альгерда. Родапачынальнікам князёў Алелькавічаў-Слуцкіх быў унук князя Альгерда Аляксандр, або Алелька Уладзіміравіч. Князі з роду Алелькавічаў займалі Кіеўскі, Капыльскі, Слуцкі пасады. Праведная Сафія нарадзілася 1 мая 1585 года. У тым самым годзе памерла яе маці, а праз год пахавалі і бацьку, князя Юрыя Юр’евіча Алельку. Апекунамі сіраты і распарадчыкамі маёмасці, згодна з загадам караля, сталі родзічы: спачатку жмудскі стараста Юрый Хадкевіч, а пасля яго смерці віленскі кашталян і брэсцкі стараста Іеранім Хадкевіч. З князямі Радзівіламі, якім запазычылі значныя сумы, апекуны заключылі пісьмовае пагадненне, згодна з якім князёўна, дасягнуўшы паўналецця, павінна стаць жонкаю Януша Радзівіла, князя Нясвіжскага. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10