Лабараторыя царкоўнай гісторыі

Дабраверны вялікі князь Расціслаў Смаленскі

Дабраверны вялікі князь Расціслаў СмаленскіПамяць 27 сакавіка

Святы князь Расціслаў (у хрышчэнні Міхаіл) — адзін з відных дзяржаўных і царкоўных дзеячаў сярэдзіны ХII стагоддзя. Князь Смаленскі, вялікі князь Кіеўскі, ён яшчэ пры жыцці заслужыў аўтарытэт і павагу сярод народа, а за асаблівую багалюбнасць яго празвалі Набожным. У гісторыю князь увайшоў як дзяржаўны муж, заснавальнік самастойнага Смаленскага княства і дынастыі смаленскіх князёў, а таксама як міратворац, апякун і будаўнік храмаў і манастыроў. Паходзіў ён з сям’і вялікага князя Кіеўскага, святога Мсціслава Вялікага (†1132; памяць 15 / 28 красавіка), братам яго быў святы князь Усевалад (Гаўрыіл) (†1138; памяць 11 / 24 лютага, 22 красавіка / 5 мая і 27 лістапада / 10 снежня). Продолжить чтение

Свяшчэннамучанік Іаан (Пашын), епіскап Рыльскі

Свяшчэннамучанік Іаан РыльскіПамяць 11 сакавіка

Свяшчэннамучанік Іаан нарадзіўся 8 мая 1881 года ў старажытным мястэчку Петрыкаў Мазырскага павета ў сям’і свяшчэнніка Дзімітрыя Пашына. Дзед па лініі маці, протаіерэй Васілій Завітневіч, служыў настаяцелем Скрыгалаўскай царквы таго ж Мазырскага павета. У Скрыгалаве, пад апекай дзеда, выхоўваўся малалетні Іаан пасля заўчаснай смерці бацькі.
Іаан скончыў у 1901 годзе Мінскую духоўную семінарыю, пасля чаго быў пасвячоны ў прасвітара і прызначаны другім свяшчэннікам ў Пакроўскую царкву сяла Князь-Возера Мазырскага павета (цяпер в. Чырвонае Возера Салігорскага р-на Мінскай вобл.). Згодна з прашэннем, з 1903 года служыў у сяле Скрыгалава, змяніўшы на пасадзе настаяцеля свайго дзеда.

Продолжить чтение

Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі і Беларускі

Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі і БеларускіПамяць 26 лютага і 6 жніўня

 

Архіепіскап Георгій паходзіў са старажытнага набожнага роду ўкраінскіх дваран. Нарадзіўся ў горадзе Нежыне на Чарнігаўшчыне 20 лістапада (3 снежня) 1717 года і ў хрышчэнні быў названы Грыгорыем. Ва ўзросце 11 гадоў будучы свяціцель паступіў у знакамітую Кіева-Магілянскую акадэмію, поўны курс якой скончыў «з асабліваю пахвалою». Ён валодаў выключнымі здольнасцямі і нястомнай працаздольнасцю, паказваў выдатныя здольнасці ў багаслоўі і філасофіі, дасканала валодаў лацінскай, польскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай і нямецкай мовамі. У 27 гадоў малады вучоны прымае рашэнне прыняць манашаскае званне. Продолжить чтение

Свяціцель Сімяон, епіскап Полацкі

Свяціцель Сімяон, епіскап ПолацкіПамяць 16 лютага
 

Свяціцель Сімяон — сёмы з вядомых нам полацкіх епіскапаў. Дакладная дата нараджэння, як і многія іншыя даты з жыцця гэтага ўгодніка Божага, нам невядомы. Верагодна, што нарадзіўся ён у горадзе Полацку ў 20-я гады XIII стагоддзя. Ранні перыяд жыцця, дзяцінства і юнацтва, на жаль, таксама схаваны ад нас за смугой сівой даўніны. Продолжить чтение

Свяціцель Лаўрэнцій, пустэльнік Пячэрскі, епіскап Тураўскі

Свяціцель Лаўрэнцій, пустэльнік Пячэрскі, епіскап ТураўскіПамяць11 лютага
 

Пра жыццё і подзвіг свяціцеля Лаўрэнція захавалася няшмат звестак. Мяркуюць, што святы нарадзіўся ў горадзе Тураве ў 30-я гады XII стагоддзя. Верагодна, што ў адным з тураўскіх манастыроў ён пачаў сваё манашаскае служэнне. Праз некаторы час, імкнучыся да большых подзвігаў і строгага жыцця, святы Лаўрэнцій накіраваўся ў Кіеўскія пячоры. Памятаючы словы Спасіцеля: «Калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ў тайне; і Айцец твой, Які бачыць тайнае, аддасць табе яўна» (Мф. 6, 6), Лаўрэнцій вырашыў прыняць подзвіг затворніцтва, жыць у адзіноце, поўнасцю аддаючыся малітве. Аднак ігумен манастыра не дазволіў гэтага з прычыны маладосці і нявопытнасці інака. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10