Лабараторыя царкоўнай гісторыі

Святая блажэнная Валянціна Мінская

Блажэнная Валянціна Мінская

Памяць 6 лютага

Нарадзілася блажэнная 7 красавіка 1888 года ў сям’і свяшчэнніка, настаяцеля Свята-Мікалаеўскага храма сяла Станькава Мінскага павета протаіерэя Фёдара Чарняўскага. Маці Валянціны, Соф’я Пятроўна, таксама паходзіла са святарскай сям’і, якая мела сваяцтва са старажытным праваслаўным родам князёў Свірскіх.

Продолжить чтение

Прападобны Генадзій Магілёўскі, цудатворац

Памяць 5 лютага

Прападобны Генадзій МагілёўскіСвяты прападобны Генадзій нарадзіўся ў пачатку XVI стагоддзя ў горадзе Магілёве. Быў адзіным сынам у заможнай сям’і “вялікага пана” Івана і яго жонкі Алены. Яшчэ ў дзяцінстве Грыгорый (імя прападобнага пры хрышчэнні) вызначаўся богабаязнасцю, любоўю да храма, з радасцю наведваў царкоўныя богаслужэнні, спяваў на клірасе. У юнацтве ён часта і надоўга пакідаў бацькоўскі дом, каб «на крыле царкоўным жывучы, дзень і ноч маліцца Богу». Бацькі баяліся страціць адзінага сына – сваю апору ў старасці, дакаралі яго за раўнадушша да высокага стану, жадалі яму багацця і зямнога шчасця. Продолжить чтение

Сабор Беларускіх Святых

Сабор Беларускіх Святых
На працягу тысячагадовай гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў розныя часы праславіліся сваім жыццём угоднікі Божыя, якія сталі дастойнымі ўдзельнікамі Яго нябеснай славы. Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны вопыт, шлях служэння, павучанні, рукапісы, кнігі. Святыя паказваюць нам узор служэння, і ўзор гэты блізкі і даступны для нас, бо здзяйснялі служэнне блізкія і дарагія нам людзі – нашы святыя продкі: “свяціцелі, мучанікі, прападобныя і праведныя”. Продолжить чтение

Жыціе прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага, вызнаўцы

Архімандрыт Ляонцій — у міры Лонгін Фёдаравіч Карповіч — нарадзіўся ў Пінску каля 1580 года і паходзіў з сям'і пінскага пратапопа. Вучыўся будучы вызнаўца веры Хрыстовай, на думку даследчыкаў, у Астрогу альбо ў Вільні. У паэтычным творы «Лямант», прысвечаным памяці айца Ляонція, ёсць радкі, якія сведчаць пра цяжкія матэрыяльныя ўмовы яго навучання: «Он о нищих, убогих старанье мел, о вдовах, маючи и сам выхованье с жебранины ненъдзной» (ён выяўляў клопат пра жабракоў, убогіх, удоў, бо і сам быў выхаваны з дапамогай мізэрнай міласціны). Лонгін Карповіч валодаў глыбокімі ведамі ў багаслоўі, дыялектыцы, логіцы, рыторыцы, ведаў некалькі моў і пры гэтым вызначаўся змірэннай набожнасцю і руплівасцю да веры Праваслаўнай. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра Захарыя (Капысценскі) у сваёй «Палінодыі», напісанай у 1621 годзе, так характарызуе яго: «Блажэнны Ляонцій Карповіч, архімандрыт Віленскі, муж боганатхнёны, ў мове грэчаскай і лацінскай глыбока дасканалы, абаронца ісціннай веры». Продолжить чтение

Князь Канстанцін Астрожскі – славуты асветнік і абаронца Праваслаўя

Род князёў Астрожскіх, адзін з найбольш знатных і багатых родаў на землях былога Вялікага княства Літоўскага, даў многа славутых і знакамітых мужоў, якія праславіліся не толькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, але і падзвіжніцтвам на духоўнай ніве. У гэтым родзе з пакалення ў пакаленне ўмацоўвалася вернасць Праваслаўю, ганаровым абавязкам лічылася абарона інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў, клопат пра духоўныя патрэбы людзей. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10