У Кінаніі адбылася літургія ў дзень памяці прападобнага Фёдара Астрожскага

У Кінаніі адбылася літургія ў дзень памяці прападобнага Фёдара Астрожскага24 жніўня адзначаўся дзень памяці прападобнага Фёдара Астрожскага. Другі год запар святочную літургію ў дамовым храме Брацкага дома “Кінанія”, асвячоным у гонар прападобнага князя, узначальваў епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі.

Пасля Бажэственнай Літургіі адбылася сустрэча прыхаджанаў храма, братчыкаў са Свята-Петра-Паўлаўскага сабора з уладыкам Веніямінам, на якой, сярод іншага, абмяркоўваліся пытанні па ўшанаванні памяці протапрасвітара Віталія Баравога, планы Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія па выданні духоўнай літаратуры.

сустрэча прыхаджанаў храма, братчыкаў са Свята-Петра-Паўлаўскага сабора з уладыкам Веніямінам

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.