Аддзелы рэлігійнай літаратуры на беларускай мове дзейнічаюць у Мінску, Гродна і Брэсце

У кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску дзейнічае “Беларускі куток”У кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску дзейнічае “Беларускі куток”, дзе прадстаўлены рэлігійныя выданні на беларускай мове. Тэматыка выданняў даволі разнастайная: кнігі Свяшчэннага Пісання, тэксты богаслужэнняў, царкоўна-гістарычныя даследаванні, мастацкія творы, дыскі з богаслужэбнымі песнапеннямі.
 
Інтарэс чытачоў, асабліва сярод студэнтаў і інтэлігенцыі, да гэтых выданняў паступова ўзрастае. У сувязі з гэтым ў некаторых царкоўных кнігарнях Мінска, Гродна і Брэста арганізаваны аддзелы рэлігійных выданняў на беларускай мове. Плануецца ў наступным годзе арганізаваць падобныя аддзелы і ў іншых епархіяльных цэнтрах.
 

Адрасы згаданых кнігарняў:

г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 35, тэл. (8-0162) 20-13-59 – Брэсцкае Епархіяльнае ўпраўленне;
 
г. Гродна, вул. Акадэмічная, 2, тэл. (8-0152) 96-41-19 – “Царкоўная крама”;
 
“Царкоўная крама” г. Гродна
“Царкоўная крама”
 
г. Мінск, вул. Вызвалення, 10, тэл. (8-017) 203-66-40 – кніжная лаўка Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення; 
г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65, тэл. (8-017) 254-79-56 – Выдавецтва Беларускага Экзархата;
г. Мінск, вул. Ракаўская, 4, тэл. Vel./МТС 553-99-33 – кніжная лаўка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора;
г. Мінск, вул. Янкоўскага, 2, тэл. (8-017) 259-56-22  – кніжная лаўка храма Архангела Міхаіла.
 
Пералік кніг і дыскаў, якія можна набыць у згаданых кнігарнях:
 
1. Свяшчэннае Евангелле
Свяшчэннае Евангелле
Чатырохевангелле надрукавана ў форме, прызначанай для выкарыстання пры богаслужэннях: тэкст падзелены на зачалы. У дадатковым раздзеле прыведзены ўказанні Евангельскіх чытанняў на працягу года і пры пэўных нагодах. Пераклад на беларускую мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2007. 304 стар.
 
2. Святое Евангелле паводле Марка
Святое Евангелле паводле Марка
Кніга другая серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста». На грэчаскай, ц/славянскай, рускай і беларускай мовах. Мінск, Выдавецтва Беларускага Экзархата, 1999 г. 156 стар.
 
3. Святое Евангелле паводле Лукі
Святое Евангелле паводле Лукі
Кніга трэцяя серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста». На грэчаскай, ц/славянскай, рускай і беларускай мовах. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2003 г. 264 стар.
 
4. Святое Евангелле паводле Іаана
Святое Евангелле паводле Іаана
Кніга чацвёртая серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста». На грэчаскай, ц/славянскай, рускай і беларускай мовах. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2005 г. 204 стар.
 
5. Беларускі Праваслаўны Каляндар на 2014 год
Беларускі Праваслаўны Каляндар на 2014 год
Дадатковыя раздзелы календара:
    Звод імёнаў святых
    “Прадмовы Ф. Скарыны да кніг Бібліі”, уступны тэкст прот. Міхаіла Уляхіна.
    “Протаіерэй Міхаіл Біброўскі”, нарыс прот. Плакіда Янкоўскага.
    “Храмы ў гонар святых зямлі Беларускай”.
Мінск, 2013 г. 160 стар.
 
6. Праваслаўны малітваслоў
Праваслаўны малітваслоў
Зборнік малітваў на беларускай мове ў перакладзе кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна.
Змест: Малітвы ранішнія, Малітвы вячэрнія, Пасхальныя гадзіны, Пасхальны канон, Канон пакаянны да Госпада, Канон малебны да Багародзіцы, Канон Ангелу ахоўніку, Паследаванне да Святога Прычашчэння, Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння, Малітвы розныя. Выд. 2-е. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012 г. 144 стар.
 
7. Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні.
Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні
Зборнік жыццеапісанняў беларускіх святых. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 184 стар.
 
8. “Пропаведзі”, Епіскап Арцемій (Кішчанка)
Зборнік пропаведзяў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Выданне Мінскай Духоўнай Акадэміі. Жыровічы, 2012 г. 382 стар.
 
9. 400 гадоў у Праваслаўі
400 гадоў у Праваслаўі
Юбілейнае выданне, прысвечанае 400-годдзю Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску. На беларускай і рускай мовах. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 224 стар.
 
10. Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
Поўнаколерны буклет-альбом
Поўнаколерны буклет-альбом на беларускай і англійскай мовах. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012 г. 48 стар.
 
11. Параскева: крыж у пустыні. Ліляна Хаб’янавіч Джуравіч
Параскева: крыж у пустыні. Ліляна Хаб’янавіч Джуравіч
Раман сербскай пісьменніцы прысвечаны адной з самых шанаваных у Сербіі святых — прападобнай Параскеве-Петкане. Пераклад на беларускую мову Івана Чароты. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 168 стар.
 
12. Верныя веры бацькоў
Верныя веры бацькоў
Зборнік матэрыялаў царкоўна-навуковай канферэнцыі, прысвечанай 400-годдзю спачыну святой праведнай Сафіі Слуцкай і 400-годдзю заснавання Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 264 стар.
 
13. Бажэственная літургія
Тэкст літургіі на беларускай мове
Тэкст літургіі на беларускай мове ў перакладзе кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна. Выд. 3-е. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2011 г. 28 стар.
 
14. Малебен за беларускі народ з акафістам Віленскім мучанікаў
Малебен за беларускі народ з акафістам Віленскім мучанікаў
Змест: «Малебен за беларускі народ», «Акафіст святым мучанікам Віленскім Антонію, Іаану і Яўстафію», «Жыціе святых мучанікаў Віленскіх Антонія, Іаана і Яўстафія». Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2009 г. 32 стар.
 
15. Часопіс “Праваслаўе”
Часопіс “Праваслаўе”
Штогадовы часопіс на беларускай мове. Асноўныя рубрыкі: “Багаслоўе”, “Рэлігійная думка”, “Царкоўная гісторыя”, “Пропаведзь”, “Даследаванні і меркаванні”, “Пісьменства і кніжнасць”, “Царкоўнае мастацтва”, “Постаці”, “Приходскае жыццё”, “Повязь часу”, “Пераклады”, “Мастацкае слова”. У наяўнасці нумары: 4 (1996), 9 (2000), 10(2001), 14-15 (2007), 16 (2010), 17 (2011), 18 (2012).
 
16. Дыск “Пачуй, Божа, малітву маю!” у серыі “Праваслаўнае богаслужэнне”
Дыск “Пачуй, Божа, малітву маю!” у серыі “Праваслаўнае богаслужэнне”
Выпушчана Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў. Мінск, 2007 г.
Змест:
·            уступнае слова протаіерэя Сергія Гардуна пра пераклады богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову;
·            Бажэственная Літургія (запіс богаслужэння з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска);
·            Малебен (запіс богаслужэння з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска);
·            Паніхіда (запіс богаслужэння з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска);
·            Малітвы ранішнія (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
·            Малітвы вячэрнія (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
·            Песнапенні Багагласніка (выконвае Брацкі хор Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г.Мінска).
 
17. Дыск “Шчырае маленне наша”
Дыск “Шчырае маленне наша”
Песнапенні ў выкананні хору Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў на беларускай і царкоўнаславянскай мовах. Мінск, 2012.
 
18. Дыск “Душа моя”
Народныя спевы рэлігійнай тэматыкі ў выкананні ўзорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка”.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.