Калядныя гісторыі для дзяцей

Калядныя гісторыі для дзяцейДнямі Брацкім доме “Кінанія” і прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора намаганнямі Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў адбыліся традыцыйныя калядныя ранішнікі для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў, дзяцей многадзетных сем’яў і братчыкаў, а таксама дзяцей-інвалідаў, падапечных Петра-Паўлаўскага сабора.

Так, 10 студзеня дзецям і іх бацькам была паказана цікавая калядная інтэрмедыя батлеечнага тэатра, арганізаванага сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Гледачы пазнаёміліся з арыгінальнай гісторыяй свята, а таксама змаглі прыняць удзел у святочных гульнях і карагодах.

На наступны дзень прадстаўнікі брацтва ў гонар свц. Мікалая пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы пазнаёмілі дзяцей са святочнай пастаноўкай тэатра ценяў. Таксама вельмі цікавым атрымалася творчая справаздача дзетак: прагучалі вершаваныя выступленні, песні, выдатныя музычныя нумары.

Традыцыйна ўсіх удзельнікаў ранішніка чакалі смачныя пачастункі і падарункі.

а Кінанія 2014 074

а Кінанія 2014-2 023

а Кінанія 2014-2 086

а Кінанія 2014-2 148

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.