Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў

Калядная братчына ў доме Кінанія

Калядная братчына ў доме Кінанія9 студзеня 2015 года ў брацкім доме “Кінанія” адбылася традыцыйная Калядная братчына. Напачатку протаіерэем Юрыем Залоскам — настаяцелем дамовай царквы ў гонар прп. Фёдара Астрожскага — адслужаны ўрачысты малебен на Ражджаство Хрыстова ў саслужэнні протаіерэя Яўгена Грамыкі з удзелам брацкага хору, братчыкаў і гасцей.

Продолжить чтение

Братчыкі наведалі Падляшша

Bractva

 

Па запрашэнні Інстытута  культуры праваслаўнай у Семятычах прадстаўнікі Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў наведалі ХІ Міжнародны фестываль рэлігійнай і пазалітургічнай песні, што ўжо ў адзінаццаты раз ладзіцца на Падляшшы і рэгулярна збірае прафесійныя ды аматарскія музычныя калектывы з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і Бельгіі.

Продолжить чтение

З друку выйшаў Беларускі праваслаўны каляндар на 2015 год

 З друку выйшаў Беларускі праваслаўны каляндар на 2015 годДнямі з друку выйшаў Беларускі праваслаўны каляндар на 2015 год, падрыхтаваны Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў і выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску.
У сёлетнім выданні акрамя традыцыйнай каляндарнай часткі працягваецца публікацыя прадмоў Францыска Скарыны да кніг Бібліі ў адаптацыі на сучасную беларускую мову. Увазе чытачоў прапанаваны прадмовы да выдадзеных асветнікам у 1519 г. першых пяці кніг Бібліі.

Продолжить чтение

Архіерэйскае богаслужэнне ў дзень памяці ўкраінска-беларускага святога

 Архіерэйскае богаслужэнне ў дзень памяці  ўкраінска-беларускага святога24 жніўня ў дамовай царкве ў гонар прападобнага Фёдара Астрожскага дома “Кінанія” брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў адбылася святочная беларускамоўная Літургія, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі, пры ўдзеле клірыкаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора пратаіерэя Віталія Харытановіча ды іерэя Юрыя Залоскі. Упершыню праваслаўнае богаслужэнне архіерэйскім чынам было цалкам здзейснена на беларускай мове.

Продолжить чтение

Па святынях Вільні

Па святынях ВільніАдбылося чарговае штогадовае паломніцтва Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Віленскі Свята-Духаў манастыр. Першая група паломнікаў накіравалася ў Вільню 25-26 ліпеня, як раз на свята перанясення мошчаў святых. Падзея перанясення адбылася ў 1946 годзе, калі мошчы Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія былі ўрачыста вернуты з Масквы ў Віленскі Свята-Духаў манастыр.

Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 67