Канон Ангелу ахоўніку

Глас 8

 

Песня 1

Ірмос: Спява́йма Го́спаду, Якí правёў наро́д праз Чырво́нае мо́ра, бо Ён адзíн сла́ўна прасла́віўся.

Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа мой, памíлуй мяне́.

Спадо́бі, Спасíцелю, Твайго́ раба́ дасто́йна пе́сню заспява́ць і ўсхвалíць бяспло́тнага А́нгела, наста́ўніка і ахо́ўніка майго́.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Адзíн я ў неразу́мнасці і ў ляно́це цяпе́р ляжу́, наста́ўніку мой і ахо́ўніку, не пакíнь мяне́ на пагíбель.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Ро́зум мой тваёю малíтваю скіру́й, каб выко́нваць мне Бо́жыя нака́зы, каб атрыма́ў я ад Бо́га адпушчэ́нне грахо́ў, і ненавíдзець зло наста́ў мяне́, малю́ся табе́.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Малíся, Дзе́ва, за мяне́, раба́ Твайго́, да Пада́целя дабра́ з ахо́ўнікам маíм А́нгелам і наста́ў мяне́ выко́нваць за́паведзі Сы́на Твайго́ і Тварца́ майго́.

 

Песня 3

Ірмос: Ты — умацава́нне тых, хто прыхо́дзіць да Цябе́, Го́спадзі, Ты — святло́ азмро́чаных, і апява́е Цябе́ дух мой.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Усе ду́мкі мае́ і душу́ маю́ да цябе́ я скірава́ў, ахо́ў­ніку мой; ты ад уся́кае варо́жае спаку́сы збаў мяне́.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Во́раг то́пча мяне́ і зло мне чы́ніць, і навуча́е заўжды́ выко́нваць свае́ жада́нні; але́ ты, наста́ўніку мой, не пакíнь мяне́ на пагíбель.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Дай мне спява́ць пе́сню з удзя́чнасцю і шчы́расцю Тварцу́ і Бо́гу, і табе́, до́браму А́нгелу, ахо́ўніку майму́: збавíцелю мой, забяры́ мяне́ ад во́рагаў, якíя чы́няць мне зло.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Ацалí, Прачы́стая, мае́ збале́лыя гно́йныя ра́ны душы́, праганí во́рагаў, якíя заўсёды змага́юцца са мно́ю.

 

Сядальны, глас 2

Ад любо́ві душэ́ўнай ускліка́ю да цябе́, ахо́ўніка маёй душы́, усесвяты́ мой А́нгеле: атулí мяне́ і захава́й ад хíтрых падко́паў.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Багародзічны: Багаро́дзіца бясшлю́бная Прачы́с­тая, Яка́я без се́мені нарадзíла Уладара́ ўсіх, Яго́ з А́нгелам, ахо́ўнікам маíм, малí, каб я пазба́віўся ад уся́кае збянтэ́жанасці і каб Ён даў замілава́нне і святло́ душы́ маёй, і саграшэ́нняў ачышчэ́нне, бо Ты — адзíная ско́рая Засту́пніца.

 

Песня 4

Ірмос: Пачу́ў я, Го́спадзі, пра та́інства заду́мы Тваёй, уразуме́ў спра́вы Твае́ і прасла́віў Тваё Бажаство́.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Малí Чалавекалю́бца Бо́га ты, ахо́ўніку мой, і не пакíнь мяне́, але́ заўсёды ў мíры захо́ўвай жыццё маё і пада́й мне спасе́нне неадо́льнае.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Як засту́пніка і ахо́ўніка жыцця́ майго́ атрыма́ўшы цябе́ ад Бо́га, А́нгеле, малю́ цябе́, святы́: ад уся́кіх бед мяне́ вы́звалі.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Маю́ нечыстату́ тваёю свя́тасцю ачы́сці, ахо́ўніку мой, і ад лёсу тых, хто зле́ва[1]1, няха́й адасо́блены я бу́ду праз малíтвы твае́, і ўдзе́льнікам сла́вы ста́ну.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Збянтэ́жанасць прыйшла́ да мяне́ ад лíха, яко́е абступíла мяне́, Прачы́стая, але́ збаў мяне́ ху́тка ад яго́: бо да Цябе́ адзíнай я звярну́ўся.

 

Песня 5

Ірмос: Зра́нку ўскліка́ем Табе́: Го́спадзі, спасí нас, бо Ты — Бог наш, апрача́ Цябе́ íншага не зна́ем.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Ма́ючы адва́гу пе́рад Бо́гам, умалí яго́, ахо́ўніку мой святы́, пазба́віць мяне́ ад уся́кага лíха, яко́е прыгнята́е мяне́.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Святло́ све́тлае, све́тла асвятлí душу́ маю́, наста́ўніку мой і ахо́ўніку, Бо́гам да́дзены мне А́нгеле.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Мяне́, ахо́пленага сном цяжа́ру грахо́ўнага, захава́й у нядрэ́мнасці, А́нгеле Бо́жы, і ўздымí мяне́ на славасло́ўе малíтваю тваёю.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Мары́я, Спада́рыня Багаро́дзіца бясшлю́бная, надзе́я ве́рных, варо́жую пы́ху перамажы́, а тых, што апява́юць Цябе́, узвесялí.

 

Песня 6

Ірмос: Ры́зу мне пада́й све́тлую Ты, што апрана́ешся ў святло́, нíбы ў ры́зу, мнагамíласцівы Хрысце́ Бо́жа наш.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Ад уся́кіх няго́д мяне́ вы́баў, і ад няшча́сцяў урату́й, малю́ся табе́, святы́ А́нгеле, да́дзены мне Бо́гам, ахо́ўніку мой до́бры.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Асвятлí ро́зум мой і прасвятлí мяне́, до́бры, малю́ся табе́, святы́ А́нгеле, і ду́маць пра кары́снае заўжды́ настаўля́й мяне́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Ухілí сэ́рца маё ад цяпе́рашняга абурэ́ння і ўмацу́й мяне́ ў пíльным імкне́нні да дабра́, ахо́ўніку мой, і скіру́й мяне́ цудо́ўна да спако́ю жыццяда́йнага.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Сло́ва Бо́жае ў Цябе́ ўсялíлася, Багаро́дзіца, Яно́ лю́дзям паказа́ла Цябе́ як нябе́сную ле́свіцу; бо праз Цябе́ Вы́шні сышо́ў да нас.

 

Кандак, глас 4

Будзь міласэ́рным да мяне́, святы́ А́нгеле Гаспо́д­ні, ахо́ўніку мой, і не адступа́й ад мяне́, пага́нага, а прасвятлí мяне́ святло́м недакрана́льным і зрабí мяне́ дасто́йным Ца́рства Нябе́снага.

Ікас

Душу́ маю́, прыгне́чаную мно́гімі спаку́самі, ты, святы́ засту́пніку, невымо́ўнае сла́вы нябе́снае спадо́бі і з пе́ўчымі хара́мі бяспло́тных Сіл Бо́жых памíлуй мяне́ і захава́й, і ду́мкамі до́брымі душу́ маю́ прасвятлí, каб тваёю сла́ваю, А́нгеле мой, я ўзба­гацíўся, і перамажы́ маíх во́рагаў-зламы́­­сні­каў, і зра­бí мяне́ дасто́йным Ца́рства Нябе́снага.

 

Песня 7

Ірмос: Юнакí, якíя з Іудзе́і прыйшлí, не́калі ў Вавіло́не ве́раю ў Тро́іцу по́лымя ў пе́чы пера­­ма­глí, спява́ючы: Бо́жа айцо́ў, благаславёны Ты.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Мíласцівы будзь да мяне́ і ўмалí Бо́га, Гаспо́дні А́нгеле, бо ты мой засту́пнік ва ўсім жыццí маíм, наста́ўнік і ахо́ўнік, Бо́гам да́дзены мне наве́кі.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Не дазво́ль разбо́йнікам забíць душу́ маю́ акая́нную ў час падаро́жжа, святы́ А́нгеле, бо яна́ Бо́гам была́ перада́дзена табе́ беззага́ннаю; наста́ў жа яе́ на шлях пакая́ння.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Усю́ асаро́мленую душу́ маю́ прыво́джу ад ліхíх маíх ду́мак і спраў: паспяша́йся ж, наста́ўніку мой, і ацале́нне пада́й мне праз до́брыя ду́мкі, каб я заўжды́ схіля́ўся на пра́вільныя шляхí.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Праму́драсцю напо́ўні і мо́цаю Бажэ́ственнай, Іпаста́сная Праму́драсць Вы́шняга, дзе́ля Багаро́­дзіцы, усіх, хто з ве́раю ўскліка́е: айцо́ў на́шых Бо́жа, благаславёны Ты.

 

Песня 8

Ірмос: Цара́ Нябе́снага, Яко́га апява́юць во́інствы А́нгелаў, апява́йце і высо́ка ўзно́сьце ва ўсе вякí.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Бо́гам пасла́ны Найдабрэ́йшы А́нгеле, умацу́й жыццё маё, раба́ твайго́, і не пакíнь мяне́ даве́ку.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Цябе́, до́брага А́нгела, душы́ маёй наста́ўніка і ахо́ўніка, найблажэ́ннейшы, апява́ю наве́кі.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Будзь мне по́крывам і агаро́джаю ў дзень выпрабава́ння ўсіх людзе́й, калі агнём правяра́цца бу́дуць спра́вы до́брыя і ліхíя.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Будзь памо́чніцай і супако́ем, Багаро́дзіца Вечна­­дзе́ва, мне, рабу́ Твайму́, і не пакíнь мяне́ пазба́ўленым быць Твайго́ ўлада́рання.

 

Песня 9

Ірмос: Справядлíва Багаро́дзіцай мы вызнае́м Цябе́, праз Цябе́ спасёныя, Дзе́ва Чы́стая, з хара́мі бяспло́тных сіл Цябе́ веліча́ючы.

Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа мой, памíлуй мяне́.

Памíлуй мяне́, адзíны Спасíцелю мой, бо Ты мíласцівы і міласэ́рны, і харо́ў пра́веднікаў зрабí мяне́ ўдзе́льнікам.

Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малí Бо́га за мяне́.

Дай мне заўжды́ ду́маць і рабíць до́брае і кары́снае, Гаспо́дні А́нгеле, і ў не́мачы пакажы́ мяне́ мо́цным і беззага́нным.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Ма́ючы спадзява́нне на Цара́ Нябе́снага, малí Яго́ з íншымі бяспло́тнымі памíлаваць мяне́, акая́ннага.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

Вялíкае спадзява́нне ма́ючы, Дзе́ва, на Таго́, Хто ўцяле́сніўся ад Цябе́, збаў мяне́ ад кайдано́ў і вызвале́нне мне пада́й і спасе́нне праз малíтвы Твае́.

 

Малітва Ангелу ахоўніку

А́нгеле Хрысто́ў святы́, пе́рад табо́ю схіля́ючыся, малю́ся, ахо́ўніку мой святы́, да́дзены мне пры Святы́м Хрышчэ́нні на захава́нне душы́ і це́ла майго́ грэ́шнага; я ж сваёю ляно́таю і сваíм злым но́равам прагне́ваў тваю́ найчысце́йшую све́тласць і адагна́ў цябе́ ад сябе́ ўсíмі гане́бнымі ўчы́нкамі: хлуснёю, паклёпам, за́йздрасцю, асуджэ́ннем, пага́р­даю, не­па­ко́рнасцю, братаненавíснасцю і зла­­па́мят­­насцю, срэбралю́бствам, пралюба­дзе́йствам, раздра­жне́н­нем, ску́пасцю, ненасы́тным аб’ядзе́ннем і апíўствам, мнагасло́ўем, ду́мкамі злы́мі і хíтрымі, го́рдым но́равам і блу́дным утрапе́ннем, ма́ючы самаво́льнае імкне́нне да ўся́кай пло́цкай асало́ды. О, злы́я мае́ жада́нні, якíх не ма́е на́ват неразу́мная скацíна! Як жа ты змо́жаш гля́нуць на мяне́ або́ наблíзіцца да мяне́ — як да саба́кі смярдзю́чага? Якíмі вачы́ма, А́нгеле Хрысто́ў, ты бу́дзеш глядзе́ць на мяне́, мо́цна загра́злага ў бру́дных спра́вах? І як ужо я змагу́ прасíць прабачэ́ння го́ркіх і злых маíх, і хíтрых учы́нкаў, якíя раблю́ я ва ўсе дні і но́чы, і ко́жную гадзíну? Але́ малю́ся, схіля́ючыся пе́рад табо́ю, ахо́ўніку мой святы́, будзь міласэ́рным да мяне́, грэ́шнага і недасто́йнага раба́ твайго́ (імя), будзь мне памо́чнікам і засту́пнікам ад зло́га майго́ працíўніка святы́мі тваíмі малíтвамі, і Ца́рства Бо́жага ўдзе́льнікам мяне́ зрабí з усíмі святы́мі за́ўжды, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

 

[1]1 Гл.: Мф. 25, 31–46.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.