Канон пакаянны да Госпада нашага Іісуса Хрыста

ГЛАС 6
 
Песня 1
Ірмос:Ні́бы па су́шы прайшо́ўшы па бе́здані нага́мі, / і бачачы, як тонеганіцель-фараон, / Ізраіль ускліка́ў:запяём Богу песню перамогі.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Цяпер прыступіў я, грэшныі і абцяжа́раны, да Цябе, Уладара́ і Бога майго; але не смею глядзець на неба, толькі малюся, кажучы: дай мне, Госпадзі, розум, каб учынкі свае я апла́каў горка.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
О, гора мне, грэшнаму! Больш заўсіх людзей акаянны я, пакаяння нямаўва мне;дай мне, Госпадзі, слёзы, каб учынкісваея апла́каў горка.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Неразумны, акаянны чалавек, у ляноце ты часмарну́еш;падумайпра жыццётваё, і звярнісяда Госпада Бога, і апла́квайучынкі свае горка.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Маці Божая Прачыстая, глянь на мяне, грэшнага, і ад пасткі дыявала збаў мяне, і на шлях пакаяння скіруй мяне, каб учынкі свае я апла́каў горка!
 
Песня 3
Ірмос: Госпадзі, няма такога святога, як Ты, Божа мой, / Які ўзвысіў годнасць веруючых у Цябе, Добры, / і ўмацаваў нас на камені запавету Твайго.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Калі пастаўлены будуць прастолы на Страшным Судзе, тады ўчынкі ўсіх людзей адкрыюцца; гора там будзе грэшным, на му́ку адпраўленым; і ведаючы гэта, душа мая, пакайся ў злых учынках тваіх.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Праведнікі ўзрадуюцца, а грэшнікі будуць плакаць, тады ніхто не зможа дапамагчы нам, а ўчынкі нашы асу́дзяць нас; таму, пакуль яшчэ не канец, пакайся ў злых учынках тваіх.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Гора мне, мнагагрэшнаму, апаганенаму ўчынкамі і думкамі, ні кроплі слёз не ма́ю я, бессардэчны; цяпер падыміся з зямлі, душа мая, і пакайся ў злых учынках тваіх.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Вось звяртаецца, Спадарыня, Сын Твой, і настаўляе нас на добрае, а я, грэшны, ад дабра заўжды ўцякаю; але Ты, Мі́ласцівая, памілуй мяне, каб я пакаяўся ў злых ўчынках маіх.
 
Сядален, глас 6
Разважа́ю пра дзень страшны і аплакваю мае́ злыя ўчы́нкі: які адказ дам я перад Бессмяротным Царом і як адважуся глядзець на Суддзю я, блудны? Міласэрны Ойча, Сыне Адзінародны і Дух Святы, памілуй мяне.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Звя́заны цяпер многімі аковамі грахоў і апанава́ны лю́тымі страсця́мі і бе́дамі, да Цябе звяртаюся, майго рату́нку, і ўсклікаю: дапамажы мне, Дзева, Маці Божая.
 
Песня 4
Ірмос: “Хрыстос – мая сіла, Бог і Гасподзь”, – святая Царква богадастойна спявае, усклікаючы, ад чыстага сэрца ў гонар Госпада святкуючы.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Шырокая тут дарога і прыдатная, каб раскошна жыць, але горка будзе ў апошні дзень, калі душа з целам разлучацца будзе; сцеражыся гэтага, чалавек, дзеля Царства Божага.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Чаму беднага ты крыўдзіш, плату на́йміту затрымліваеш, брата свайго не любіш, імкнешся да распусты і гонару? Пакінь гэта, душа мая, і пакайся дзеля Царства Божага.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
О, неразумны чалавеча, дакуль ты будзеш вязнуць, як пчала, збіраючы багацце сваё? Яно ж скора згіне, як пыл і попел; таму лепш імкніся да Царства Божага.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Спадарыня Багародзіца, памілуй мяне, грэшнага, і ў дабрадзейнасці ўмацуй, і ахавай мяне, каб раптоўная смерць не забра́ла мяне негатовым, і давядзі мяне, Дзева, да Царства Божага.
 
Песня 5
Ірмос: Бажэственным святлом Тваім, Добры, азары, малюся, ду́шы тых, што звяртаюцца да Цябе зранку з любоўю, каб спазналі яны Цябе, Слова Божае, ісціннага Бога, Які з цемры грахоўнай да Сябе кліча.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Успомні, акаянны чалавеча, як з-за грахоў ты стаў рабом хлусні, паклёпу, разбою, хвароб, лютых звяроў; душа мая грэшная, ці гэтага захацела ты?
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Трымцяць мае́ члены, бо ўсімі я правініўся: калі глядзеў вачыма, калі слухаў вушамі, калі языком гаварыў злое, я ўсяго сябе геене аддаў; душа мая грэшная, ці гэтага захацела ты?
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Блудніка́ і разбойніка пакаянне Ты прыняў, Спасіцель; толькі я адзін лянотаю грахоўнаю абцяжа́раны і злымі ўчынкамі заняволены; душа мая грэшная, ці гэтага захацела ты?
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Дзіўная і скорая памочніца ўсім людзям, Маці Божая, памажы мне, недастойнаму, бо душа мая грэшная гэтага захацела.
 
Песня 6
Ірмос: Жыццёвае мора, усхваляванае бураю напасцей, бачачы/ і да ціхай прыстані Тваёй прыплыўшы, я клічу да Цябе: выратуй ад гібелі жыццё маё, Мнагаміласцівы.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Жыццё на зямлі я блудна пражыў і душу́ ў цемру аддаў; цяпер жа малю Цябе, Міласцівы Уладару́: вызвалі мяне з гэтага рабства ворагу і дай мне розум выконваць волю Тваю.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Хто робіць такое, як я? Бо як свіння ляжыць у гра́зі, так і я граху служу. Але Ты, Госпадзі, выцягні мяне з бруду гэтага і схілі маё сэрца выконваць запаведзі Твае.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Павярніся, акаянны чалавеча, да Бога, успо́мніўшы свае саграшэнні, прыпада́ючы да Тварца са слязьмі і е́нкам; і Ён, будучы міласэрным, дасць табе розум для пазнання волі Яго.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Багародзіца Дзева, ад бачнага і нябачнага зла захавай мяне, Прачыстая, і прымі малітвы мае, і прынясі іх Сыну Твайму, каб Ён даў мне розум для выканання волі Яго.
 
Кандак
Душа мая,навоштаты грахамі багацееш,навошта волю дыявалавувыконваеш,на што надзеюўскладаеш? Перастань рабіць гэта і звярнісяда Богаз плачам,усклікаючы: міласэрны Госпадзі, памілуй мяне, грэшнага.
 
Ікас
Падумай, душа мая, пра горкую гадзі́ну смерці і Страшны Суд Тварца твайго і Бога: бо Ангелы грозныя возьмуць цябе, душа, і ў вечны агонь увядуць; таму, пакуль не прыйшла смерць, пакайся, усклікаючы: Госпадзі, памілуй мяне, грэшнага.
 
Песня 7
Ірмос: Расадайнаю зрабіў Ангел печ святым юнакам, / а наказ Божы, што халдзеяў апаліў, / пераканаў мучыцеля ўсклікнуць: / благаславёны Ты, Божа айцоў нашых.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Не спадзявайся, душа мая, на тленнае багацце і на здабытак няправедны,бо не ведаеш ты, каму пакінеш усё гэта,тамуўсклікні: памілуй мяне, Хрысце Божа, недастойнага.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Не разлічвай, душа мая, на цялеснае здароўе і на прыгажосць, якая хутка знікае, ты ж бачыш, што дужыя і маладыя паміраюць, таму ўсклікні: памілуй мяне, Хрысце Божа, недастойнага.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Успомні, душа мая, пра вечнае жыццё — пра Царства Нябеснае, прыгатаванае святым, і пра цемру знешнюю і гнеў Божы — злым, і ўсклікні: памілуй мяне, Хрысце Божа, недастойнага.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Прыпадзі, душа мая, да Божай Маці і памаліся Ёй, бо Яна — скорая Помочніца тым, хто ка́ецца, Яна ўмоліць Сына Хрыста Бога, і Ён памілуе мяне, недастойнага.
 
Песня 8
Ірмос: З полымя расу для святых утварыў Ты, і ахвяру праведнага вадою спаліў: бо Ты ўсё робіш, Хрысце, як толькі захочаш. Цябе мы праслаўляемнаўсе вякі.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Як магу не плакаць я, калі думаю пра смерць?Я жбачыў, як у труне ляжаў брат мой, бясслаўны і агідным. Чаго я чакаю, на што спадзяюся? Толькі дай мне, Госпадзі, пакуль яшчэ не канец, пакаянне. (Двойчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Я веру, што Ты прыйдзеш судзі́ць жывых і мёртвых і ўсе ў сваім чыне стануць, старыя і маладыя, уладары і князі, дзевы і свяшчэннікі; дзе апынуся я? Тамуя ўсклікаю: дай мне, Госпадзі, пакуль яшчэ не канец, пакаянне.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Прачыстая Багародзіца, прымі недастойную малітву маю́, і захавай мяне ад раптоўнай смерці, і падай мне, пакуль яшчэ не канец, пакаянне.
 
Песня 9
Ірмос: Бога лю́дзям немагчыма бачыць, бо на Яго і чыныа́нгельскія глядзець не смеюць; але праз Цябе, Усячыстая, бачным стала для смяротных[1] Слова ўцяле́сненае; Яго велічаючы, з нябеснымі воінствамі, Цябе ўблажаем.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Цяпер да вас я звяртаюся, Ангелы, Архангелы і ўсе нябесныя сілы, якія каля прастола Божага стаіце́: маліцеся да Тварца свайго, каб Ён збавіў душу́ маю́ ад мукі вечнае.
Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Цяпер з пла́чам я звяртаюся да вас, святыя патрыярхі, цары і прарокі, апосталы і свяціцелі, і ўсе выбра́ннікі Хрыстовы: дапамажыце мне на Судзе, каб Ён спас душу́ маю́ ад сілы варожай.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Цяперда вас я ўзнімаю рукі, святыя мучанікі, пустэльнікі, нявіннікі, праведнікі і ўсе святыя, што мо́ліцеся да Госпада за ўвесь свет: няхай памілуе Ён мяне ў гадзі́ну смерці маёй.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Маці Божая, дапамажы мне, я вельмі спадзяюся на Цябе, умалі Сына Свайго, каб Ён паставіў мяне, недастойнага, справа ад Сябе, калі сядзе і будзе судзі́ць жывых і мёртвых. Амінь.
 
Малітва
Уладару́ Хрысце Божа, Ты пакутамі Тваімі мяне ад пакут пазба́віў і ранамі Тваімі мае раны загаі́ў, пада́й мне, які многа перад Табою награшыў, слёзы жалю; раствары́ ў маім целе пах Жыватворчага Цела Твайго, і дай асалоду душы́ маёй Тваёю Каштоўнаю Крывёю замест той горычы, якою праціўнік мяне напаіў; розум мой, да долу паніклы, узвысь да Сябе і адвядзі ад прорвы пагібельнай, бо няма ў мяне пакаяння, няма жалю, няма слязы суцяшальнай, якая прыводзіць дзяцей да іхняй спадчыны. Я азмрочыў свій розум жыцейскімі страсця́мі, не магу скіраваць на Цябе свой погляд у часхваробы, не магу сагрэццаслязамі любові да Цябе.Але Ты, Уладару́ Госпадзі Іісусе Хрысце, Скарбніцадабра,пада́й мне пакая́нне ўсяцэ́лае і сэрца руплівае, каб шукаць Цябе;падай мне благадаць Тваю і аднаві ўва мне рысы Твайго вобраза. Я пакінуў Цебе, але Ты не пакінь мяне;выйдзі на пошукі мяне; прывядзі на па́шу Тваю ідалучымяне даавечаквы́бранага Твайго ста́да;узгаду́й мянез імі, жы́вячы Бажэственнымі Тваімі Таінствамі, па малітвах Прачыстай Тваёй Маці і ўсіх святых Тваіх. Амінь.



[1] Так у грэчаскім тэксце: ær£qh broto‹ — “стала бачна смяротным” (заўвага перакладчыка).

Комментирование закрыто.