Пасхальныя гадзіны

Свяшчэннік: Благаславёны Бог наш, заўжды́, цяпе́р і заўсёды і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Або (міранін): Па малíтвах святы́х айцо́ў на́шых, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, памíлуй нас.

Пеўчыя: Амíнь.

Хрысто́с уваскрэ́с з мёртвых,/ сме́рцю смерць зваява́ў,/ і тым, што ў магíлах, жыццё дарава́ў. (Тройчы)

Уваскрасенне Хрыстова, глас 6

Уваскрасе́нне Хрысто́ва ба́чыўшы,/ пакло́німся Свято́му Го́спаду Іісу́су,/ адзíнаму бязгрэ́шнаму./ Крыжу́ Твайму́ пакланя́емся, Хрысце́,/ і свято́е Уваскрасе́нне Тваё апява́ем і сла́вім./ Бо Ты Бог наш,/ íншага акрамя́ Цябе́ не зна́ем,/ імя́ Тваё прызыва́ем./ Прыйдзíце, усе ве́рныя,/ пакло́німся свято́му Хрысто́ву Уваскрасе́нню,/ бо вось праз Крыж прыйшла́ ра́дасць усяму́ све́ту./ Заўжды́ благаслаўля́ючы Го́спада,/ мы апява́ем Уваскрасе́нне Яго́,/ бо, перацярпе́ўшы распя́цце,/ Ён сме́рцю знíшчыў смерць. (Тройчы)

Іпакаі, глас 8

Ты́я, што прыйшлí на до́світку з Мары́яю/ і знайшлí ка́мень адва́леным ад гро́ба, яны пачу́лі ад а́нгела:/ чаму́ вы шука́еце сяро́д мёртвых як чалаве́ка / Таго́, хто знахо́дзіцца ў святле́ ве́чным? / Паглядзíце на пахава́льныя пало́тны, ідзíце і све́ту абвясцíце,/ што ўстаў Гаспо́дзь, умярцвíўшы смерць,/ бо Ён — Сын Бо́га, Які спаса́е род чалаве́чы.

Кандак, глас 8

Хоць і сышо́ў Ты ў магíлу, Несмяро́тны,/ але знíшчыў Ты сíлу пе́кла,/ і ўваскрэ́с як перамо́жца, Хрысце́ Бо́жа,/ жанчы́нам-мірано́сіцам абвясцíўшы: ра́дуйцеся!/ l Тваíм апо́сталам мір до́рачы;/ і тым, што па́лі, даючы́ уваскрасе́нне.

Трапар, глас 8

У гро́бе пло́ццю, у пе́кле ж з душо́ю як Бог,/ у ра́і з разбо́йнікам і на прасто́ле быў Ты, Хрысце́, з Айцо́м і Ду́хам,/ усё напаўня́ючы, Неапіса́льны.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Як жывано́сны, як прыгажэ́йшы за рай,/ сапраўды́ і за ўся́кі хо́рам ца́рскі святле́йшым явíўся нам, Хрысце́, гроб Твой,/ крынíца на́шага ўваскрасе́ння.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Ра́дуйся, асвячо́нае Бажэ́ственнае пасе́лішча Усявы́шняга,/ бо праз Цябе́, Багаро́дзіца, да́дзена ра́дасць тым, што ўскліка́юць:/ благаславёная Ты сяро́д жанчы́н, Усебеззага́нная Улады́чыца.

Го́спадзі памíлуй. (40 разоў)

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху,/ і цяпе́р, і заўсёды і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Пачэ́снейшую за Херувíмаў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафíмаў,/ што непару́шанаю нарадзíла Бо́га Сло́ва, Íсную Багаро́дзіцу Цябе́ веліча́ем.

Íменем Гаспо́днім благаславí, о́йча.

Свяшчэннік: Малíтвамі святы́х айцо́ў на́шых, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, памíлуй нас.

Пеўчыя: Амíнь. Хрысто́с уваскрэ́с з мёртвых,/ сме́рцю смерць зваява́ў,/ і тым, што ў магíлах, жыццё дарава́ў. (Тройчы)

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Го́спадзі памíлуй. (Тройчы) Благаславí.

Свяшчэннік: Уваскрэ́слы з мёртвых Хрысто́с, íсцінны Бог наш, малíтвамі Прачы́стае Свае́ Ма́ці, прападо́бных і багано́сных айцо́ў на́шых, і ўсіх святы́х, няха́й памíлуе і спасе́ нас, бо Ён до́бры і чалавекалю́бны.

Пеўчыя: Амíнь.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.