Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння

Сла́ва Табе́, Бо́жа. Сла́ва Табе́, Бо́жа. Сла́ва Табе́, Бо́жа.

 

Малітва падзякі, 1-я

Дзя́кую Табе́, Го́спадзі Бо́жа мой, што Ты не адкíнуў мяне́, грэ́шнага, а быць супо́льнікам Святы́нь Тваíх спадо́біў мяне́. Дзя́кую Табе́, што мяне́, недасто́йнага, прычасцíцца Прачы́стых Тваíх і Нябе́сных Даро́ў спадо́біў Ты. Але, Уладару́ Чалавекалю́бны, Якí за нас памёр і ўваскрэ́с, і даў нам Стра́шныя гэ́тыя і Жыватво́рчыя Та́йны для до́брага ўздзе́яння і асвячэ́ння душ і цел на́шых, дай, каб яны́ былí і мне для ацале́ння душы́ і це́ла, для адгна́ння ўся́кага працíўніка, для прасвятле́ння вачэ́й сэ́рца майго́, для мíру душэ́ўных маíх сіл, для ве́ры непахíснай, для любо́ві некрываду́шнай, для напаўне́ння праму́драсцю, для выкана́ння за́паведзяў Тваíх, для памнажэ́ння Бажэ́ственнай Тваёй благада́ці і Твайго́ Ца́рства ўнасле́давання, каб у асвячэ́нні Тваíм íмі захава́ны, Тваю́ благада́ць я по́мніў заўжды́, і ўжо не для сябе́ жыў, а для Цябе́, на́шага Уладара́ і Дабрадзе́я. l каб так адышо́ўшы з гэ́тага жыцця́ з надзе́яй на жыццё ве́чнае я дасягну́ў ве́чнага спако́ю, дзе святку́ючых го́лас несціха́ны і невымо́ўная асало́да сузіра́льнікаў невыка́знага хараства́ аблíчча Твайго́. Бо Ты — сапра́ўдная мэ́та жада́ння і невымо́ўная ра́дасць для тых, хто лю́біць Цябе́, Хрысце́ Бо́жа наш, і Цябе́ апява́е ўсё стварэ́нне наве́кі.

 

Малітва святога Васілія Вялікага, 2-я

Уладару́ Хрысце́ Бо́жа, Цару́ вяко́ў і Ствары́целю ўсяго́! Дзя́кую Табе́ за ўсё до́брае, што Ты даў мне, і за прычашчэ́нне Прачы́стых і Жыватво́рчых Тваíх Тайн. l малю́ Цябе́, До́бры і Чалавекалю́бны: захава́й мяне́ пад по́крывам Тваíм і ў за́сені кры́лаў Тваíх; і дай мне з чы́стым сумле́ннем, да са́мага апо́шняга майго́ дыха́ння дасто́йна прычашча́цца Святы́нь Тваíх для адпушчэ́ння грахо́ў і для жыцця́ ве́чнага. Бо Ты — хлеб жыцця́, крынíца асвячэ́ння, пада́цель дабра́, і Табе́ мы сла́ву ўзно́сім з Айцо́м і Святы́м Ду́хам цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

 

Малітва святога Сімяона Метафраста, 3-я

Ты, Якí дабраво́льна даў на пажы́так мне плоць Тваю́, бу́дучы агнём, што спа́львае недасто́йных, не спалí мяне́, Ствары́целю мой; а прайдзí ў чле́ны мае́, ва ўсе́ суста́вы, ва ўну́транасці[1], у сэ́рца. Папалí це́рні ўсіх маíх саграшэ́нняў. Душу́ ачы́сці, асвяцí ду́мкі. Умацу́й у кале́нях но́гі мае́[2]. Прасвятлí пяць звыча́йных пачу́ццяў. Усяго́ мяне́ прыку́й да стра́ху Твайго́. Заўжды́ абараня́й, ахо́ўвай і засцерага́й мяне́ ад усяля́кай спра́вы і сло́ва душатле́ннага. Ачы́сці, абмы́й, і ўпара́дкуй мяне́, упрыго́ж, навучы́ і прасвятлí мяне́. Зрабí мяне́ пасе́лішчам Твайго́ Адзíнага Ду́ха, а ўжо не пасе́лішчам граху́. Каб ад мяне́, як ад Твайго́ до́ма, пасля́ прыня́цця Прыча́сця ўцяка́ў, як ад агню́, уся́кі зло́дзей, усяля́кая страсць. Як малíтвеннікаў за сябе́ я прыво́джу Табе́ ўсіх святы́х, чынанача́ллі бяспло́тных, Прадце́чу Твайго́, праму́дрых апо́сталаў, а яшчэ́ і Тваю́ Незага́нную Чы́стую Ма́ці. lх мальбы́, прымí, міласэ́рны Хрысце́ мой і сы́нам святла́ зрабí Твайго́ слугу́. Бо Ты, До́бры, — адзíнае асвячэ́нне і святло́ душ на́шых, і Табе́ нале́жным чы́нам, як Бо́гу і Уладару́, мы ўсе́ сла́ву ўзно́сім штодзе́нь.

 

Малітва 4-я

Це́ла Тваё Свято́е, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́ Бо́жа наш, няха́й бу́дзе мне для жыцця́ ве́чнага, і Кроў Твая́ Пачэ́сная для адпушчэ́ння грахо́ў; няха́й бу́дзе мне Прычашчэ́нне гэ́тае на ра́дасць, здаро́ўе і весяло́сць; а ў час стра́шнага друго́га прышэ́сця Твайго́ спадо́бі мяне́, грэ́шнага, стаць правару́ч сла́вы Тваёй, па малíтвах Прачы́стае Твае́ Ма́ці і ўсіх святы́х.

 

Малітва 5-я, да Прасвятой Багародзіцы

Прасвята́я Улады́чыца Багаро́дзіца, святло́ азмро́чанай маёй душы́, надзе́я, ахо́ва, прыту́лак, уце́ха, ра́дасць мая́! Дзя́кую Табе́, што Ты спадо́біла мяне́, недасто́йнага, прыча́снікам быць Прачы́стага Це́ла і Пачэ́снае Крывí Сы́на Твайго́. Ты, Яка́я нарадзíла Íсціннае Святло́, прасвятлí духо́ўныя во́чы майго́ сэ́рца; Ты, Яка́я Крынíцу Несмяро́тнасці нарадзíла, ажывí мяне́, умярцвёнага грахо́м; Ты, Мíласцівага Бо́га Міласэ́рная Ма́ці, памíлуй мяне́ і дай мне замілава́нне, і скру́ху ў сэ́рцы маíм, і пако́ру ў ду́мках маíх, і вярта́нне з пало́ну мро́яў маíх; і спадо́бі мяне́ да апо́шняга дыха́ння неасу́джана прыма́ць Святы́ню Прачы́стых Тайн для ацале́ння душы́ і це́ла. l дай мне слёзы пакая́ння і падзя́кі, каб я апява́ў і сла́віў Цябе́ ва ўсе дні жыцця́ майго́, бо Ты Благаславёная і Прасла́ўленая наве́кі. Амíнь.

Цяпе́р адпуска́еш Ты раба́ Твайго́, Уладару́, паво́дле сло́ва Твайго́, з мíрам, бо ўба́чылі во́чы мае́ спасе́нне Тваё, яко́е Ты прыгатава́ў пе́рад аблíччам усіх наро́даў — святло́ для асве́ты язы́чнікаў і сла́ву наро́да Твайго́ Ізра́іля.

Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памíлуй нас. (Тройчы).

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Прасвята́я Тро́іца, памíлуй нас; Го́спадзі, ачы́сці грахí на́шы; Уладару́, праба́ч беззако́нні на́шы; Святы́, наве́дай і ацалí не́мачы на́шы дзе́ля імя́ Твайго́.

Го́спадзі, памíлуй. (Тройчы).

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

О́йча наш, Якí ёсць на нябёсах! Няха́й свяцíцца імя́ Тваё, няхай пры́йдзе Ца́рства Тваё, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ як на не́бе, так і на зямлí. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і дару́й нам даўгí на́шы, як і мы дару́ем даўжніка́м на́шым; і не ўвядзí нас у спаку́су, але збаў нас ад зло́га.

Свяшчэ́ннік: Бо Тваё ёсць Ца́рства, і сíла, і сла́ва — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха — цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

 

Трапар святому lаану Залатавусту, глас 8

Ву́снаў Тваíх благада́ць, як святло́ агню́, заззя́ўшы, сусве́т асвятлíла; не срэ́бралю́бства скарб для све́ту набыла́ яна, а вышыню́ пакораму́драсці нам паказа́ла, але́ Тваíмі сло́вамі нас навуча́ючы, о́йча Іаа́не Залатаву́сце, малí Сло́ва Хрыста́ Бо́га, каб спаслíся ду́шы на́шы.

 

Слава: Кандак, глас 6

З Нябёс прыня́ў ты Бажэ́ственную благада́ць, і сваíмі ву́снамі ўсіх ву́чыш пакланя́цца ў Тро́іцы Адзíнаму Бо́гу, Іаа́не Залатаву́сце ўсеблажэ́нны, прападо́бны, дасто́йна хва́лім цябе́, бо ты наста́ўнік, якí бажэ́ственнае нам адкрыва́е.

 

І цяпер:

Абаро́на хрысція́н надзе́йная, Хада́йніца да Тварца́ нязме́нная, не пагарджа́й малíтвамі грэ́шнікаў, а паспе́й, як До́брая, на дапамо́гу нам, што з ве́раю ўскліка́ем да Цябе́: паспяша́йся на засту́пніцтва і ху́тка прыйдзí на хада́йніцтва, абараня́ючы заўжды́, Багаро́дзіца, тых, хто шану́е Цябе́.

Альбо: Табе́, найвышэ́йшай Ваяво́дзе, у го́нар перамо́гі мы, зба́ўленыя ад бед рабы́ Твае́, Багаро́дзіца, падзя́ку ўзно́сім; Ты ж, ма́ючы моц неперамо́жную, ад уся́кіх нас бед вызваля́й, каб мы ўскліка́лі да Цябе́: ра́дуйся, Няве́ста, Яка́я застала́ся Дзе́ваю.

 

Калі Літургія св. Васілія Вялікага:

Трапар святому Васілію Вялікаму, глас 1

Твой го́лас прагуча́ў па ўсёй зямлí, дзе прыня́та было́ сло́ва тваё, праз яко́е бажэ́ственным íсцінам дасто́йна навучы́ў ты, су́тнасць усяго́ растлума́чыў ты, чалаве́чыя звы́чаі пале́пшыў ты. Ца́рскае свяшчэ́нства, о́йча прападо́бны, малí Хрыста́ Бо́га за спасе́нне душ на́шых.

Слава: Кандак, глас 4

З‘явіўся ты непахíснаю асно́ваю Царквы́, даючы́ ўсім лю́дзям невыкрада́льны скарб, запяча́таўшы яго́ Тваíм вучэ́ннем, сла́ўны да нябёс Васíліе прападо́бны.

І цяпер:

Абаро́на хрысція́н надзе́йная…

 

Го́спадзі, памíлуй. (12 разоў).

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Пачэ́снейшую за Херувíмаў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафíмаў, што непару́шанаю нарадзíла Бо́га Сло́ва, Íсную Багаро́дзіцу, Цябе́ веліча́ем.

Íменем Гаспо́днім благаславí, о́йча.

Іерэ́й: Па малíтвах святы́х айцо́ў на́шых, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, памíлуй нас.

Чытальнік: Амíнь.

 

[1] Літаральна з грэчаскай: “у ныркі”.

[2] Літаральна з грэчаскай: “Падкаленныя чашкі ўмацуй з касцьмі разам” (г.зн., каб не падкошваліся ногі).

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.