Малітвы розныя

Змест:

 

 

Малітва падзякі свяціцеля Амвросія Медыяланскага

Малітва перад прыняццем ежы

Малітва пасля прыняцця ежы

Малітва за тых, хто ў дарозе

Малітва за хворага

Малітва да святога Ваніфація Міласцівага

Малітва маці да Міласэрнага Госпада за дзяцей, якія загінулі ў мацярынскім улонні

 

 

 

Малітва падзякі
свяціцеля Амвросія Медыяланскага

Цябе́, Бо́га, хва́лім, Цябе́, Го́спада, вызнае́м, Цябе́, спрадве́чнага Айца́, уся́ зямля́ веліча́е. Табе́ ўсе а́нгелы, Табе́ нябёсы і ўсе сíлы, Табе́ Херувíмы і Серафíмы няспы́нна го́ласна ўскліка́юць: святы́, святы́, святы́, Гаспо́дзь Бог Савао́ф, напо́ўнены не́ба і зямля́ ве́ліччу сла́вы Тваёй.

Цябе́ найслаўне́йшы апо́стальскі сабо́р, Цябе́ хва́льнае мно́ства праро́каў, Цябе́ найсвятле́йшае во́інства му́чанікаў хва́ляць, Цябе́ па ўсíм све́це вызнае́ свя́тая Царква́: Айца́ непрысту́пнага ве́ліч, пакланя́емага Твайго́ Íсціннага і Адзінаро́днага Сы́на і Свято́га Уцяшы́целя — Ду́ха.

Ты — Цар сла́вы, Хрысце́. Ты — Айца́ вечнаíсны Сын. Ты дзе́ля збаўле́ння чалаве́ка не пагрэ́баваў дзяво́чым уло́ннем. Ты, адо́леўшы сме́рці джа́ла, адкры́ў ве́руючым Ца́рства Нябе́снае.

Ты правару́ч Бо́га сядзíш, у сла́ве Айца́, ве́руем, што як Суддзя́ Ты пры́йдзеш. Таму́ про́сім Цябе́: памажы́ раба́м Тваíм, якíх Ты пачэ́снай Крывёю вы́купіў. Спадо́бі са святы́мі Тваíмі ў ве́чнай сла́ве Тваёй царава́ць. Спасí людзе́й Тваíх, Го́спадзі, і благаславí спа́дчыну Тваю́, кіру́й ёю і ўзвялíч наве́кі. Ва ўсе дні бу́дзем благаслаўля́ць Цябе́ і ўсхваля́ць імя́ Тваё наве́к і ў век ве́ку. Спадо́бі, Го́спадзі, у гэ́ты дзень без граху́ захава́цца нам. Памíлуй нас, Го́спадзі, памíлуй нас. Няха́й бу́дзе мíласць Твая́, Го́спадзі, на нас, бо мы спадзяе́мся на Цябе́. На Цябе́, Го́спадзі, спадзяе́мся, каб не быць нам пасаро́мленымі даве́ку. Амíнь.



Малітва перад прыняццем ежы


Во́чы ўсіх да Цябе́, Го́спадзі, звярта́юцца з надзе́яй, і Ты дае́ш ім е́жу своечасо́ва, адкрыва́еш Ты шчо́друю руку́ Сваю́ і насыча́еш усё жыво́е спага́дліва.



Малітва пасля прыняцця ежы


Дзя́куем Табе́, Хрысце́ Бо́жа наш, што Ты насы́ціў нас зямны́мі Тваíмі дабро́тамі, не пазба́ў нас і нябе́снага Твайго́ Ца́рства, але́ як Ты прыйшо́ў да ву́чняў Тваíх, Спасíцелю, мір даючы́ ім, так прыйдзí і да нас і спасí нас.



Малітва за тых, хто ў дарозе


Го́спадзі, Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, íсцінны і жывы́ Шлях, Якí пажада́ў падаро́жнічаць у Егíпет з названым ба́цькам Тваíм Іо́сіфам і Прачы́стаю Дзе́ваю, Ма́ці Тваёю, і Якí падаро́жнічаў у Эмау́с з Луко́ю і Клео́пам! l цяпе́р пако́рна мо́лім Цябе́, Найсвяце́йшы Уладару́, спадаро́жнічай і гэ́тым раба́м Тваíм благада́ццю Тваёю. l як рабу Твайму́ Тавíю, пашлí А́нгела, ахо́ўніка і наста́ўніка, каб ён ахо́ўваў іх і пазбаўля́ў ад усяля́кай небяспе́кі, ад ба́чных і няба́чных во́рагаў, каб настаўля́ў іх на выкана́нне за́паведзяў Тваíх, каб суправаджа́ў іх у мíры, ла́дзе і до́брым здаро́ўі і каб прывёў іх наза́д у цэ́ласці і спако́і. l дай ім уве́сь до́бры наме́р іх — дагадзíць Табе́ — паспяхова і ў сла́ву Тваю́ выканаць. Бо ў Тваёй ула́дзе мíлаваць і спаса́ць нас, і мы ўзно́сім Табе́ сла́ву, з Беспача́тным Тваíм Айцо́м і Прасвяты́м, і До́брым, і Жыватво́рчым Тваíм Ду́хам, цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.



Малітва за хворага


Улады́ка Уседзяржы́целю, Святы́ Цару́, Ты кара́еш, але́ не ўмярцвля́еш, падтры́мліваеш тых, хто па́дае, і тых, хто ўпаў, падыма́еш, цяле́сныя паку́ты чалаве́чыя ацаля́еш. Мо́лімся Табе́, Бо́жа наш, наве́дай Тваёю мíласцю раба́ Твайго́ (імя), якí паку́туе не́маччу, дару́й яму́ ўсяля́кае саграшэ́нне, во́льнае і міжво́льнае. Го́спадзі! Пашлí з нябёс ацаля́ючую сíлу Тваю́, дакранíся да яго́ це́ла, пагасí ў ім гара́чку, спынí паку́ты і ацалí ўсяля́кую ў ім не́мач; будзь урачо́м раба́ Твайго́ (імя) і падымí яго́ з ло́жа хваро́бы, з ло́жа паку́ты цэ́лым і зусíм здаро́вым; зрабí яго́ здо́льным дагаджа́ць Царкве́ Тваёй і выко́нваць во́лю Тваю́. Бо ў Тваёй ула́дзе мíлаваць і спаса́ць нас, Бо́жа наш, і мы ўзно́сім Табе́ сла́ву — Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.



Малітва да святога Ваніфація Міласцівага

Усесвяты́ Ваніфа́ціе, мíласцівы раб Міласэ́рнага Уладара́! Пачу́й тых, хто про́сіць цябе́, апанава́ных згу́бнай пра́гай алкаго́лю, і як у сваíм зямны́м жыццí ты ніко́лі не адмаўля́ў у дапамо́зе тым, хто прасíў у цябе́, так і цяпе́р урату́й няшча́сных (імёны). Не́калі, багаму́дры о́йча, град пабíў твой вінагра́днік, ты ж, узнёсшы падзя́ку Бо́гу, загада́ў нямно́гія з ацале́лых гро́нак пакласці ў тачы́ла і паклíкаць бе́дных. Заты́м, узя́ўшы маладо́е віно́, ты разлíў яго́ па кро́плі ва ўсе пасу́дзіны, якíя былí ў епіскапíі, і Бог, Які выко́нвае малíтвы мíласцівых, ствары́ў вялíкі цуд: віно́ ў тачы́ле памно́жылася, і бе́дныя напо́ўнілі пасу́дзіны свае́.

О, свяцíцель Бо́жы! Як па тваёй малíтве памно́жылася віно́ для патрэ́б царквы́ і на кары́сць бе́дным і ўбо́гім, так ты, блажэ́нны, паме́ншы яго́ цяпе́р там, дзе яно́ прыно́сіць шко́ду, збаў ад неадо́льнай цягí тых, хто апанава́ны згу́бнай пра́гай да яго́ (імёны), ацалí іх ад ця́жкай хваро́бы, вы́звалі ад дыя́вальскай спаку́сы, умацу́й іх, сла́бых, дай ім, нямо́глым, моц і сíлу паспяхо́ва адо́лець гэ́тую спаку́су, вярнí іх да здаро́вага і цвяро́зага жыцця́, накіру́й на шлях пра́цы, укладзí ў іх імкне́нне да цвяро́засці і духо́ўнай бадзёрасці. Памажы́ ім, уго́днік Бо́жы Ваніфа́ціе, калí пра́га віна́ бу́дзе пячы́ ім го́рла — знíшчы іх згу́бнае жада́нне, асвяжы́ іх ву́сны нябе́снай прахало́даю, прасвятлí во́чы іх, паста́ў но́гі іх на скалу́ ве́ры і надзе́і, каб, зба́віўшыся ад сваёй душэ́ўнай стра́сці, яка́я адлуча́е ад Ца́рства Нябе́снага, яны́ ўмацава́ліся ў набо́жнасці і ўдасто́іліся негане́бнага мíрнага ско́ну і ў ве́чным святле́ бяско́нцага Ца́рства Сла́вы го́дна праслаўля́лі Го́спада на́шага Іісу́са Хрыста́ з Беспача́тным Яго́ Айцо́м і з Прасвяты́м, і Жыватво́рчым Ду́хам на ве́кі вяко́ў. Амíнь.



Малітва маці да Міласэрнага Госпада за дзяцей,


якія загінулі ў мацярынскім улонні

Памянí, Чалавекалю́бны Го́спадзі, ду́шы спачы́лых рабо́ў Тваíх — дзе́так, якíя ва ўло́нні ма́ці паме́рлі неспадзява́на ад выпадко́вых дзе́янняў або́ ад ця́жкіх ро́даў, або́ ад не́йкай неасцяро́жнасці, або́ свядо́ма былí загу́блены і таму́ не прынялí Свято́га Хрышчэ́ння.

Ахрысцí іх, Го́спадзі, у мо́ры шчо́драсцей Тваíх і спасí невымо́ўнаю Тваёю благада́ццю, а мне, грэ́шнай (імя), яка́я стра́ціла дзіця́ ва ўло́нні сваíм, дару́й і не пазба́ў Тваёй міласэ́рнасці. Амíнь.

Бо́жа, будзь мíласцівы да мяне́, грэ́шнай.


Го́спадзі, памíлуй дзе́так маíх, што паме́рлі ва ўло́нні маíм, за ве́ру і слёзы мае́, дзе́ля міласэ́рнасці Тваёй, Го́спадзі, не пазба́ў іх Святла́ Твайго́ Бажэ́ственнага.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.