Завяршылася першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя. На працягу гэтага перыяду Беларуская Праваслаўная Царква ўзрастала і ў колькасным вымярэнні, і ў духоўнай моцы. Колькасць прыходаў за 10 гадоў павялічылася на 400 і дасягнула лічбы 1500. Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці было ўзведзена 250 храмаў, іх колькасць цяпер складае 1250. Аднаўляліся старажытныя манастыры і засноўваліся новыя. Цяпер у Беларусі налічваецца 34 манастыры — 12 мужчынскіх і 22 жаночыя. Дзякуючы дзейнасці духоўных школ значна ўзрасла колькасць і адукацыйны ўзровень духавенства. Цяпер у храмах Беларусі служаць 1625 свяшчэннікаў і дыяканаў, што на 500 больш у параўнанні з 2000 годам. Актыўна пашыраецца хрысціянская асвета сярод дзяцей і моладзі: колькасць нядзельных школ складае цяпер 625, гэтая лічба ўзрасла на 325. Адміністрацыйна Беларуская Праваслаўная Царква падзелена на 11 епархій. Імі кіруюць 14 архіерэяў, якія складаюць Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы. Продолжить чтение
Важно!
Православный календарь
Сегодня
Завяршылася першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя. На працягу гэтага перыяду Беларуская Праваслаўная Царква ўзрастала і ў колькасным вымярэнні, і ў духоўнай моцы. Колькасць прыходаў за 10 гадоў павялічылася на 400 і дасягнула лічбы 1500. Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці было ўзведзена 250 храмаў, іх колькасць цяпер складае 1250. Аднаўляліся старажытныя манастыры і засноўваліся новыя. Цяпер у Беларусі налічваецца 34 манастыры — 12 мужчынскіх і 22 жаночыя. Дзякуючы дзейнасці духоўных школ значна ўзрасла колькасць і адукацыйны ўзровень духавенства. Цяпер у храмах Беларусі служаць 1625 свяшчэннікаў і дыяканаў, што на 500 больш у параўнанні з 2000 годам. Актыўна пашыраецца хрысціянская асвета сярод дзяцей і моладзі: колькасць нядзельных школ складае цяпер 625, гэтая лічба ўзрасла на 325. Адміністрацыйна Беларуская Праваслаўная Царква падзелена на 11 епархій. Імі кіруюць 14 архіерэяў, якія складаюць Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Ужо чвэрць стагоддзя Беларуская Праваслаўная Царква жыве пад малітоўнай аховай Сабора Беларускіх Святых. У гэты юбілейны год ушанавання святых зямлі Беларускай здзейсніў свой першасвяціцельскі візіт у Беларусь Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Сімвалічна, што першым дарам зямлі Беларускай Яго Свяцейшаству стала ікона Сабора Беларускіх Святых, напісаная напярэдадні яго прыезду. 
Завяршыўся юбілейны 1015 год жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы. Адной з найважнейшых падзей гэтага года стала асвячэнне новай сярэбранай ракі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Праабражэнскім манастыры ў Полацку. Асаблівае ўшанаванне святой Еўфрасінні ў год 1015-годдзя заснавання Полацкай епархіі сведчыць пра тое, што свядомасць народа пачынае вяртацца да часалічэння, арыентаванага на падзеі святасці, а гэта значыць, звязваць мінаючае чалавечае жыццё з вечным.