Беларускі праваслаўны каляндар на 2013 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2013 годВыходзіць у свет 20-е штогадовае выданне «Беларускага Праваслаўнага Календара». За гэтыя гады Каляндар стаў няхай невялікай, але неад’емнай часткай беларускай царкоўнай традыцыі. Матэрыялы, размешчаныя на старонках Календара, якраз і прысвячаюцца асвятленню розных граней нашай духоўна-рэлігійнай традыцыі. Гэта — гісторыя Царквы, ушанаванне святых і  святыняў зямлі Беларускай, рэлігійныя дзеячы, праваслаўнае асветніцтва, біблейскія і літургічныя пераклады, набожныя народныя звычаі, рэлігійныя матывы ў мастацтве і інш.

Каляндар засведчыў тое, што працэс узаемапранікнення беларускай мовы ў царкоўнае жыццё, з аднаго боку, а хрысціянскіх каштоўнасцей праз мову ў сферу культуры і адукацыі, з другога боку, — гэта заканамерны і стваральны працэс у сучасным жыцці Царквы. Ён спрыяе збліжэнню рэлігійнага і нацыянальнага, багаслоўскага і навуковага, духоўнага і культурнага, а ў выніку пакліканы садзейнічаць умацаванню еднасці народа на грунце сваёй тысячагадовай духоўнай традыцыі.

Сёлетні выпуск Календара прысвечаны 220-годдзю заснавання Мінскай епархіі, якая цяпер з’яўляецца самай вялікай па колькасці прыходаў, храмаў і манастыроў. Ранняму перыяду храмабудавання ў горадзе Мінску прысвечаны артыкул, змешчаны ў дадатку Календара. Важным для сучаснай беларускай свядомасці тэмам прысвечаны артыкулы «Духоўныя матывы ў беларускай літаратуры» і «Беларускі абрад «Свяча».

Дададак да каляндара:

СТАРАЖЫТНЫЯ ХРАМЫ МІНСКА
Да 220-годдзя заснавання Мінскай епархіі

ДУХОЎНЫЯ МАТЫВЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

БЕЛАРУСКІ АБРАД «СВЯЧА»: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.