Беларуская Праваслаўная Царква напярэдадні 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага

Праваслаўная царква на Беларусі прайшла пад знакам Крыжа Гасподняга доўгую і слаўную гісторыю, богамудрая сутнасць якой у выратаванні нашага народа з палону грэху дзеля набыцця вышэйшых духоўных дабрадзецеляў і жыцця вечнага. Распаўсюдзіўшыся на беларускіх землях, Хрысціянства прынесла нашаму народу вышэйшыя духоўныя каштоўнасці, новую культуру, якія замацоўваліся праз Слова Божае і рэлігійнае асветніцтва. Са шматлікіх храмаў Божых па гарадах і вёсках разносілася словы Евангелля, малітвы і пастырскай пропаведзі, якія сеялі ў сэрцах людзей семя дабра і любові, узносілі да вечнага і святога. Царква Хрыстова праславіла сябе і ўвесь народ наш падзвіжніцтвам святасці, імёнамі вядомых і невядомых нам святых, адданых служыцеляў Богу і Айчыне. Манастыры, цэнтры духоўнасці, станавіліся і культурна-асветнымі цэнтрамі, дзе назапашваліся веды, множылася пісьменства, кніжнасць. На працягу многіх стагоддзяў Царква была цэнтрам, вакол якога ядналіся найбольш адукаваныя і стваральныя сілы грамадства.

Перажыўшы на розных гістарычных этапах вялікія духоўныя зрухі, цяжкасці і выпрабаванні, Праваслаўная Царква падышла да канца II-га тысячагоддзя свайго існавання ў сіле і духоўнай моцы для працягу сваёй надгістарычнай місіі ў III-м тысячагоддзі.

Сёння Беларуская Праваслаўная Царква на чале з Святым Сінодам аб`ядноўвае дзесяць епархій на чале з правячымі архіерэямі. У канцы 1999 года ў Беларускім Экзархаце налічвалася 1107 абшчын і каля 1000 храмаў. Больш за 70 абшчын пакуль адпраўляюць богаслужэнні ў малітоўных памяшканнях, акрамя таго дзейнічаюць 71 часоўня, 5 турэмных і 4 бальнічныя царквы. У працэсе рэстаўрацыі знаходзіцца 48 храмаў, будуецца занава 91 храм.

На тэрыторыі Экзархата дзейнічюць 5 мужчынскіх манастыроў з 79 насельнікамі, з іх манахаў – 59. У 10-ці жаночых манастырах 196 насельніцы (з Жыровіцкім сястрынствам), з іх манахінь — 126. Насельнікаў у мужчынскіх манастырах — 79, з іх манахаў — 43.

Сістэму духоўнай адукацыі Беларускага Экзархата складаюць: Акадэмія, Семінарыя, Багаслоўскі факультэт Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, 2 духоўныя вучылішчы (у Мінску і Віцебску), рэгенцкая школа (пры Мінскай Духоўнай Семінарыі), рэгенцкія курсы (у Віцебску), школа катэхізатараў (у Мінску), 2 дзіцячыя іканапісныя школы (у Мінску і Гомелі). У 300 нядзельных школах навучаецца больш за 8 тысяч дзяцей.

Асветніцкае і сацыяльнае служэнне здзяйсняюць 17 праваслаўных брацтваў і 35 сястрынства.

Беларускі Экзархат, епархіі і асобныя прыходы выдаюць 13 газет і 5 часопісаў.

На царкоўныя патрэбы працуюць 1 свечны завод, 2 свечныя майстэрні пры храмах, 1— іканапісная, 1— разьбы па дрэву, 1 — чаканкі, 2 — швейных спраў (без уліку манастырскіх).
Пастырскае служэнне нясуць 1002 свяшчэннікаў, 105 дыяканы.

Епархіі Беларусі

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.