Мінская епархія

Нягледзечы на рэпрэсіі супраць актыўных вернікаў, вядомыя выпадкі народнага супраціўлення закрыццю цэркваў — у Смаргоні, Вялікай Лысіцы Нясвіжскага раёна, у Мясоце Маладзечанскага раёна і іншых месцах.

 

Пастаўлены ў 1965 г. на Мінска-Беларускую кафедру ўладыка Антоній (Мельнікаў) быў рэктарам Мінскай Духоўнай семінарыі і намеснікам Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах. Яго пяру належаць шматлікія артыкулы багаслоўскага характару, якія змяшчаліся ў “Журнале Московской Патриархии” і ў “Богословских трудах”. Уладыка Антоній з’яўляецца аўтарам рукапіснай працы, прысвечанай гісторыі Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі.

У 1978 г. на Мінскую кафедру прызначаецца дваццаць дзевяты яе прадстаяцель з часоў заснавання епархіі мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў). Дзякуючы сваёй багаслоўскай, прапаведніцкай і міратворчай дзейнасці ўладыка Філарэт атрымаў вядомасць не толькі ў Царкве, але і сярод шырокай сусветнай грамадскасці.

У пачатковы перыяд архіпастырскага служэння мітрапаліта Філарэтаколькасць прыходаў у Мінска-Беларускай епархіі, як і раней, складала 369. У 1985 г. клопатамі ўладыкі быў ўзведзены новы будынак архіерэйскага дома. У будынку была ўладкаваная дамовая Крыжовая царква, якую асвяцілі ў гонар Усіх Беларускіх Святых. На год раней, у красавіку 1984 г., з хадайніцтва мітрапаліта Філарэта было пастаноўлена святкаванне Сабора Беларускіх Святых праводзіць у 3-ю Нядзелю па Пяцідзесятніцы.

Актывізацыя царкоўнага жыцця прыпадае на канец 1980-х гадоў. Пачаткам яе можна лічыць святкаванне 1000-годдзя Хрышчэння Русі, якое з вялікай урачыстасцю прайшло ў 1988 г. Колькасць царкоўных прыходаў стала значна ўзрастаць. Ужо ў 1989 іх налічвалася 477, а да канца 1990 г. перавысіла 600. З 1 верасня 1989 г. аднавіліся заняткі ў Мінскай Духоўнай семінарыі пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. У ліпені таго самага года пачалося аднаўленне манастырскага жыцця ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку.

У чэрвені 1989 г. Пастановай Св. Сінода былі адноўленыя Полацкая, Пінская і Магілёўская епархіі. У сувязі з гэтым у межы Мінскай епархіі пачалі ўваходзіць Мінская, Гомельская і Гродзенская вобласці.

У кастрычніку 1989 г. Вызначэннем Архіерэйскага Сабора быў утвораны Беларускі Экзархат. Другім роўназначным афіцыйным найменнем Беларускага Экзархата з’яўляецца “Беларуская Праваслаўная Царква”. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт быў прызначаны Патрыяршым Экзархам Беларусі.

Тады ж была ўтвораная ў межах Гомельскай вобласці Гомельская епархія. Пасля прызначэння туды ў ліпені 1990 г. правячага архіерэя межы Мінскай епархіі сталі ўключаць толькі Мінскую і Гродзенскую вобласці, а тытул правячага архіерэя — мітрапаліта Філарэта — стаў “Мінскі і Гродзенскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі”. У сувязі з аднаўленнем на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў лютым 1992 г. дзвюх епархій — Гродзенскай і Наваградскай, — Мінская епархія абмежавалася толькі тэрыторыяй Мінскай вобласці, мітрапаліт Філарэт пачаў іменавацца: “Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі свяшчэннаархімандрыт”.

У чэрвені 1993 г. адбылося святкаванне 200-годдзя з дня заснавання Мінскай епархіі. З гэтай нагоды на старажытным Мінскім замчышчы, на месцы, дзе ў канцы ХІ ст. будавалася першая Мінская царква, быў устаноўлены памятны знак і адпраўлены малебен. На момант свайго двухсотгоддзя Мінская епархія налічвала 151 царкоўны прыход, размеркаваны па 12 благачынных акругах.

Сучасны стан епархіі

Епархія ахоплівае тэрыторыю 21 адміністратыўнага раёна Мінскай вобласці. Складаецца з 20 благачынных акруг – Мінскай гарадской, Мінскай раённай, Барысаўскай, Бярэзінскай, Валожынскай, Вілей-скай, Капыльскай, Клецкай, Крупскай, Лагойскай, Маладзечанскай, Мядзельскай, Нясвіжскай, Пухавіцкай, Салігорскай, Слуцкай, Смалявіцкай, Старадарожскай, Стаўбцоўскай і Уздзенскай.

У 1999 г. у Мінскай епархіі налічвалася 279 прыходаў, службы Божыя адпраўляліся ў 183 храмах. 26 абшчын адпраўляюць богаслужэнні ў малітоўных памяшканнях, акрамя таго службы адбываюцца ў 13 часоўнях, у 3 бальніцах, у турме і вайсковай частцы. Пастырскае служэнне нясуць 299 свяшчэннаслужыцеляў, 40 дыяканаў.

На тэрыторыі епархіі дзейнічаюць манастыры:

Свята-Благавешчанскі стаўрапігіяльны манастыр у Лядах. Утвораны ў 1730-я гг., дзейнасць узноўлена з1994 г. Намеснік манастыра архімандрыт САФРОНІЙ (Юшчук), усяго насельнікаў 10 — 1 архімандрыт, 1 ігумен, 2 іераманахі, 3 іерадыяканы, 1 інак, 3 паслушнікі.

Адрас: 222227 Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, в. Ляды, тэл.: (01776) 4-14-39.

Свята-Іаана-Багаслоўскі Дамашанскі манастыр.Заснаваны ў 1997 г. Настаяцельніца — ігумення НЕАНІЛА. Усяго 7 насельніц.

Адрас: Мінская вобл. Смалявіцкі раён, в. Дамашаны.

Свята-Елізавецінскі манастыр у пас. Навінкі.Заснаваны ў 1999 г. Настаяцельніца манахіня Елізавета (Елена Сысун). Усяго насельніц 14 — 3 манахіні, 5 інакінь, 6 паслушніц. Пры манастыры дзейнічае сястрынства ў гонар св. прпмч. вял. кн. Елізаветы.

Адрас: Мінскі раён, пас. Навінкі, вул. Юбілейная, тэл.: 2-89-81-67.

 Свята-УспенскіЖыровіцкі стаўрапігіяльны манастыр(знаходзіцца на тэрыторыі Навагрудскай епархіі). Заснаваны ў 1470 г. Намеснік манастыра епіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый (Апалько). Усяго насельнікаў 37 — 1 епіскап, 3 архімандрыты, 1 схіігумен, 2 ігумены, 6 іераманахаў, 4 іерадыяканы, 4 манахі, 4 інакі, 12 паслушнікаў.

Сястрынства ў імя цудадзейнай Жыровіцкай іконы Божай Маці пры манастыры. Паслушанне нясуць 28 сясцёр — 19 манахінь і 9 паслушніц.

Навучальныя установы:

МІНСКАЯ ДУХОЎНАЯ АКАДЭМІЯ (МінДА) імя свц. Кірыла Тураўскага. Заснавана ў 1996 г.

Узначальвае МінДА Праасвяшчэнны Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Тэрмін навучання 3 гады. Часова знаходзіцца пры Мінскай Духоўнай семінарыі ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. У 1999 г. у Акадэміі навучалася 18 асобаў, працавала 19 выкладчыкаў.

Адрас:231822 Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, г.п. Жыровіцы, вул.Савецкая, 59.

БАГАСЛОЎСКІ (ТЭАЛАГІЧНЫ) ФАКУЛЬТЭТ ЕЎРАПЕЙСКАГА ГУМАНІТАРНАГА УНІВЕРСІТЭТА

Факультэт адкрыты 1.10.1993 г. пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Кафедра багаслоўскіх дысцыплін адкрыта 1.03.1995 г. Дэкан факультэта Праасвяшчэнны Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Навучаецца 82 студэнты, працуе 46 выкладчыкаў.

Адрас: 220030 г. Мінск, пр. Ф. Скарыны 24, тэлефон (0172) 2-89-11-61.

МІНСКАЯ ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ. Узнавіла дзейнасць у 1989 г. Гадавы акт праводзіцца кожны год 12 лютагая ў гонар выбраных апекуноў семінарыіі Трох Усяленскіх свяціцеляў: Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста ў дзень іх агульнай памяці. Рэктар Семінарыі — архімандрыт Леанід (Філь).

З 1991 г. семінарыя атрымала статус вышэйшайнавучальнай установы з 5-гадовым тэрмінам навучання. Даецца вышэйшая спецыяльная багаслоўская адукацыя – ступень бакалаўра, пры 4-гадовым тэрміне навучання — сярэдняя спецыяльнаябагаслоўская адукацыя. У 1999 г. навучалася 426 студэнтаў.

АДДЗЯЛЕННЕ ЗАВОЧНАГА НАВУЧАННЯ МІНСКАЙ ДУХОЎНА СЕМІНАРЫІадкрыта ў 1990 г. У 1999 г. навучалася 205 студэнтаў. Загадчык аддзялення протаіерэй Анатолій Пепеля.

Адрас семінарыі: 231822 Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, г.п. Жыровіцы, вул. Савецкая 59, тэл.: (01562), 96-586- прыёмная, 96-638-дзяжурны.

Пры Мінскай Духоўнай Семінарыі працуюць:

РЭГЕНЦКАЯ ШКОЛА, у якой магчыма паралельнае навучанне семінарыстаў па іх жаданню. У 1999 г. навучалася 47 чалавек.

НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА дзейнічае з 27.01.1991 г. У 1999 г. навучалася 25 дзяцей.

ДУХОЎНАЕ ВУЧЫЛІШЧА пры Мінскім Епархіяльным Упраўленні. Заснавана ў 1988 г. Тэрмін навучання 3 гады. У 1999 г. навучалася 38 асоб, працавала 19 выкладчыкаў. Дырэктар — Аляксандр Тураў.

Адрас: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65, тэл.: (0172) 2-53-14-74.

ШКОЛА КАТЭХІЗАТАРАЎ пры Мінскім Епархіяльным Упраўленні была створана 1 кастрычніка 1996 г. на базе Гуманітарна-эканамічнага недзяржаўнага інстытута. Тэрмін навучання 1 год. У 1999 г. навучалася 71 чалавек. Дырэктар — Каліноўскі Віктар Уладзіміравіч. Пры школе катэхізатараў працуе нядзельная школа.

ДЗІЦЯЧАЯ ІКАНАПІСНАЯ ШКОЛА БЕЛАРУСКАГА ЭКЗАРХАТА дзейнічае пры епархіі.

Выходзяць перыядычныя выданні:

Часопісы: «Веснік Беларускага Экзархата», «Минские Епархиальные Ведомости», «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», «Свет Христов», Информационный Бюллетень Белорусского Экзархата. Газеты: «Царкоўнае Слова», «Преображение», «Преображенский листок».

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.