Брэсцкая епархія

У 1870 г. епіскап Брэсцкі Ігнацій па яго просьбе быў зволены на пакой і рэшту дзён правёў у Гро-дзенскім Барыса-Глебскім манастыры. Яго пераемнікам на епіскапскай кафедры стаў архімандрыт Яўгеній (у міру Мікалай Шарашыла), рэктар Літоўскай семінарыі, родам з Чарнігава. Епіскап быў шырока вядомы як таленавіты прапаведнік і ўдумлівы пастыр, знаўца царкоўнай гісторыі. Гэты перыяд працягваўся да 1900 г., калі Берасцейскія землі разам з Гарадзенскімі склалі самастойную Гродзенска-Брэсцкую епархію.

 

Паводле Рыжскай дамовы 1921 г. Брэстчына аказалася ў складзе Польшчы, а цэрквы і манастыры ўвайшлі ў складзе Палескай епархіі ў Польскую праваслаўную аўтакефальную царкву. Згодна з заканадаўствам польскай дзяржавы, Праваслаўная Царква трапіла ў моцную залежнасць ад свецкай вярхоўнай улады і мясцовай адміністрацыі. Шмат цэркваў польскімі ўладамі было зачынена або перададзена католікам. У 1920-х гг. у епархіі было каля 300 цэркваў і Свята-Мікольскі манастыр у Мельцах на Валыні.

 Правячым архіерэем з тытулам “епіскап Пінскі і Навагрудскі” Патрыярх Маскоўскі Ціхан паставіў архіепіскапа Панцеляімана (Ражноўскага; 1921—1922), але паколькі ён не прызнаў некананічнай аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы, яго звольнілі на пакой і адправілі ў Жыровіцкі манастыр. Пераем нікам стаў архіепіскап Аляксандр (Іназемцаў), які займаў кафедру да 1944 г.

Пасля далучэння заходнебеларускіх земляў да БССР у 1939 г. часова было адноўлена кананічнае падпарадкаванне Пінскай епархіі Маскоўскай Патрыярхіі. Але архіепіскап Аляксандр не паехаў летам 1940 г. у Маскву для афармлення яго далучэння да Маскоўскай Патрыярхіі.

У час Другой сусветнай вайны нямецкія акупацыйныя ўлады не перашкаджалі адраджэнню рэлігійнага жыцця. Палессе з Пінскам, Мазыром і Брэстам было далучана да рэйхскамісарыята Украіны. Брэсцкая епархія ўзначальвалася епіскапам Георгіем (Караніставым) і падпарадкоўвалася Праваслаўнай Аўтакефальнай Царкве Украіны. Пасля ліквідацыі рэйхскамісарыята Украіны Палессе было далучана да Генеральнага камісарыята Беларусі. У 1944 г. дзве Палескія епархіі – Пінская і Брэсцкая па просьбе епархіяльных архіерэяў былі далучаны да Беларускай мітраполіі. У час вайны на Палессі дзейнічалі 152 праваслаўныя храмы.

Пасля вызвалення тэрыторыі вобласці ад нямецкай акупацыі епархія перайшла ў кананічнае падпарадкаванне Маскоўскай Патрыярхіі. З пач. 1950-х гг. епіскапы на Брэсцкую кафедру не ставіліся, а яе тэрыторыя адышла да Мінскай праваслаўнай епархіі. Нягледзечы на ўціск з боку ўлады, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў 1954 г. дзейнічала 331 царква (для параўнання – у Віцебскай — 26 цэркваў).

У 1960-я гг. на Праваслаўную Царкву абрынулася новая хваля рэпрэсій, якая суправаджалася пераследаваннем свяшчэннаслужыцеляў, актыўных вернікаў, закрыццём цэркваў. За адзін толькі 1960 год па Брэсцкай вобласці перасталі дзейнічаць 56 храмаў, а да 1985 г. іх было закрыта 225, засталося дзейнічаць толькі 143.

Сучасны стан епархіі

Брэсцкая епархія адноўлена ў 1990 годзе. Яна ахоплівае тэрыторыю 8 адміністрацыйных раёнаў Брэсцкай вобласці, складаецца з 8 благачынных акругаў – Брэсцкай, Бярозаўскай, Драгічынскай, Жабінкаўскай, Камянецкай, Кобрынскай, Маларыцкай і Пружанскай. У канцы 1999 г. па Брэсцкай епархіі налічвалася 152 абшчыны, службы Божыя адпраўляліся ў 153 храмах. 4 абшчыны адпраўляюць богаслужэнні ў малітоўных дамах, акрамя таго дзейнічаюць18 часовень.

Пастырскае служэнне ў епархіі нясуць 134 святшчэннікі і 11 дыяканаў.

На тэрыторыі Брэсцкай епархіі дзейнічае Свята-Афанасьеўскі манастыр,створаны ў 1996 г. пры храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў сяле Аркадзія Брэсцкага раёна. Намеснік манастыра — іераманах ВАРСАНОФІЙ (Сцепанцоў). Усяго ў манастыры 8 насельнікаў (1 іераманах, 2 манахі, 5 паслушнікаў).

Асветніцкае і сацыяльнае служэнне здзяйсняюць сястрынства ў імя прпмч. Афанасія, ігумена Брэсцкага пры Свята-Мікалаеўскай царкве горада Брэста іправаслаўнае брацтва «Падзвіжнік» у імя прпмч. Афанасія, ігумена Брэсцкага, якое дзейнічае пры Брэсцкім епархіяльным упраўленні.

З 1997 года ў епархіі сіламі брацтва выдаецца газета «Духовный вестник».


Адрас епархіяльнага ўпраўлення:

224000, Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 35.

Тэл.: (01622) 5-56-25, 5-00-45, 5-14-59.

Факс: 3-44-50

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.