Магілёўская епархія

Праасвяшчэнны МАКСІМ (Кроха Барыс Іванавіч), архіепіскап Магілёўскі і МсціслаўскіПравячы архіерэй: Праасвяшчэнны МАКСІМ (Кроха Барыс Іванавіч), архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі.

Нарадзіўся 25.12.1928 г. у в. Чарнігаўка Даўлеканаўскага р-на Башкірыі. Па нацыянальнасці – рускі. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Ленінградскай Духоўнай Семінарыі (1947—1951 гг). 17.04.1950 г. адбылася дыяканская хіратанія. У 1951—1955 гг. –прайходзіў курс навучання ў Маскоўскай Духоўнай Акадэміі.

24.09.1954 г. адбылася іерэйская хіратонія. У 1954—1958 гг. праходзіў пастырскае служэнне ў Ленінградскай, Яраслаўскай і Мінскай епархіях. У1958—1963 гг. — выкладчык Мінскай Духоўнай Семінарыі і благачынны Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. У 1965 г. – закончыў аспірантуру пры Маскоўскай Духоўнай Акадэміі, кандыдат багаслоўя.

У 1965—1972 гг. – настаяцель Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска і старшыня Епар- хяальнага Савета.

26.03.1972 г. адбылася хіратонія ў епіскапа. З 1972 г. – епіскап Аргенцінскі і Паўднёваамерыканскі. З 1974 г. – епіскап Омскі і Цюменскі. У 1984 г. – узведзены ў сан архіепіскапа. З 1986 г. – архіепіскап Тульскі і Белеўскі.

З 6.06.1989 г. прызначаны архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім. Кафедральнымі саборамі епархіі з’яўляюцца Магілёўскі Трох Свяціцеляў і Мсціслаўскі Свята-Аляксандра-Неўскі.

З гісторыі Магілёўскай епархіі

Магілёўскі кафедральны сабор Трох СвяціцеляўЗгодна з Магілёўскай хронікай, благаславенне на заснаванне горада Магілёва падаў апостал Андрэй Першазваны, які, паводле царкоўнага падання, з апостальскай місіяй падарожнічаў па Дняпры з Кіева да Ноўгарада. Горад узнік, згодна з пісьмовымі крыніцамі, каля 1267 г. і адносіўся “да гарадоў Кіеўскіх”. Пра з’яўленне першых хрысціян сярод жыхароў Магілёва і вакольных тэрыторый сведчыць археалагічныя матэрыялы — хрысціянскія нацельныя крыжы 11 ст , бронзавы абразок 12—13 ст. і інш.

З 12 і да канца 16 ст. Магілёўскія храмы і манастыры ў царкоўна-адміністратыўным сэнсе падпарадкоўваліся Полацкай епіскапскай кафедры. Полацкія архіепіскапы часам насілі тытул “Полацкі, Віцебскі і Мсціслаўскі”, а пасля Лівонскай вайны полацкія епіскапы, пастаўленыя каралямі Рэчы Паспалітай мелі рэзідэнцыю ў Віцебску, Магілёве ці Мсціславе.

Найбольш старажытным з вядомых праваслаўных цэнтраў Магілёўшчыны быў Мсціслаўскі Пустынскі манастыр, заснаваны, згодна з царкоўным паданнем, у 1380 г. мсціслаўскім князем Лугвенам. Манастыр меў тры храмы —Успення Багародзіцы (старажытны драўляны, 1801—1808 мураваны), Ражджаства Багародзіцы (1864) і Пакрову Багародзіцы (1865), дзе захоўвалася цудадзейная ікона Божай Маці “Патрыяршая”. Манастыр дасягнуў значнага росквіту і заможнасці ў 16 ст., затым перажыў заняпад у перыяд уніі, у 2-й палове 17 ст. ён наогул не быў заселены. Пасля вяртання ў Праваслаўе (1839) тут былі пабудаваныя мураваныя цэрквы Ражджаства Багародзіцы і Пакроўская. Да моманту закрыцця – 1918 г. тут захоўваўся цудадзейны вобраз Маці Божай.

Мсціслаўскі Тупічэўскі манастыр у імя Святога Духа з цудатворнаю іконай Божае Маці вядомы з 15 ст. У ім былі драўляныя храмы Свята-Духаўскі, Увядзенскі, Свята-Мікалаеўскі і мураваны Успенскі, пабудаваны ў 1891—1895 гг. Манастыр быў знакаміты багатым іканастасам, роспісамі, а таксама бібліятэкай са старажытнымі рукапісамі.

З магілёўскіх храмаў вядома Спаса-Праабражэнская царква (1478 г.), пры якой у 2-й палове 16 ст. быў заснаваны мужчынскі манастыр, які да сярэдзіны 18 ст. быў адным з буйнейшых у Беларусі. У 1588 — 1618 гг. тут дзейнічала праваслаўнае брацтва і школа пры ім.

У 1586 г. была заснаванацарква Ражджаства Багародзіцы, пабудаваная на пляцы, купленым магіляўчанінам Антоніям Азаровічам. У 1595 г. падчас нападу казакоў на чале з Налівайкам царква згарэла і, відаць, больш не аднаўлялася.

Пасля падпісання царкоўнай уніі з Рымам магіляўчане праявілі сваё катэгарычнае нежаданне прымаць унію і падпарадкоўвацца Полацкаму уніяцкаму епіскапу. Гараджане не дапусцілі ў горад Полацкага епіскапа Германа Загорскага, а даведаўшыся аб намеры прыехаць сюды ў 1618 г. уніяцкага епіскапа Іясафата Кунцэвіча, яны заперлі гарадскую браму і выйшлі на гарадскі вал са зброяй. Кароль у адказ на скаргу Кунцэвіча загадаў пакараць 20 удзельнікаў смерцю, а гараджан абкласці штрафам. У гэты час усе праваслаўныя цэрквы былі зачынены, а Спаскі манастыр перададзены уніятам. Царкоўная маёмасць трапіла ў распараджэнне полацкага епіскапа. Праваслаўныя вымушаны былі правіць набажэнствы “ў драўлянай хібары” за горадам. Праваслаўныя цэрквы былі таксама апячатаны ў Оршы і Мсціславе.

У многіх месцах прайшлі выступленні гараджан у абарону сваіх правоў. Актыўна ўступіліся “за бацькоўскую веру” праваслаўныя Магілёўскія брацтвы — Спаскае (1588), Увазнясенскае (1602), Богаяўленскае (1633), Крыжаўздзвіжанскае (1634). На працягу трох год братчыкі змагаліся за захаванне сваёй брацкай школы, якая, па загаду караля, аддавалася ў распараджэнне уніяцкага архіепіскапа. У 1633 г. яны дамагліся права на будаўніцтва новай школы і друкарні пры ёй.

У 1622 г. па хадайніцтву магілёўскага старасты Льва Сапегі, кароль прапанаваў Іясафату Кунцэвічу вярнуць цэрквы праваслаўным. З 1632 г. часова быў вернуты Спаскі манастыр.

У 1632 г. па ініцыятыве мітрапаліта Пятра Магілы, дзякуючы мужнаму стаянню ў веры братчыкаў, мяшчан, гарадской знаці, “бурмістраў, радцаў, лаўнікаў”, была ўтворана Магілёўская епархія як адзіная праваслаўная епархія на тэрыторыі Беларусі. Падпарадкоўвалася яна непасрэдна Кіеўскай мітраполіі. Першым епіскапам Магілёўскім быў Іосіф (Бабрыковіч), які іменаваўся епіскапам “Мсціслаўскім, Аршанскім і Магілёўскім”. Рэзідэнцый епіскапаў стаў Магілёўскі Спаскі манастыр.

У новастворанай епархіі пачынаецца паступовае адраджэнне царкоўнага праваслаўнага жыцця, будуюцца новыя храмы, закладваюцца манастыры. У 1633 г. прывілеем караля Уладзіслава IV праваслаўным былі часткова вернуты забраныя уніятамі цэрквы. У 1636 г. быў дадзены дазвол на будаўніцтва царквы ў гонар свяціцеля Мікалая, спачатку драўлянай, а з 1672 гг. — мураванай з 4-ярусным іканастасам. У 1646 г. пры Свята-Мікалаеўскай царкве епіскапам “Магілёўскім, Аршанскім і Мсціслаўскім” Сільвестрам Косавым быў заснаваны жаночы манастыр.

У 1634 г. магілёўскай знаццю і мяшчанамі пры Богаяўленскай царкве, збудаванай на год раней, быў заснаваны Магілёўскі Богаяўленскі мужчынскі (стаўрапігіяльны) манастыр. На тэрыторыі манас тыра дзейнічалі таксама цэрквы Свята-Ануфрыеўская і Іаана-Багаслоўская, была друкарня, дзе друкаваліся вучэбныя і іншыя кнігі. У манастыры знаходзілася яўленая ікона Божае Маці “Плачучая”, якая цуда-дзейным чынам выратавала горад у час аблогі 1655 года. У 1798 г. тут была ўтворана архімандрыя.

З 1668 г. у горадзе пачалося будаўніцтва царквы Узнясення Гасподняга, а ў наступным – мураванай царквы ў гонар свяціцеля Мікалая цудатворцы з манастыром пры ёй, а таксама Успенскай царквы. Крыжаўздзвіжанскі храм быў узведзены ў 17 ст. як жылы дом, пазней перабудаваны пад царкву.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.