Полацкая епархія

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, якая прынесла шмат бедаў як насельніцтву, так і праваслаўным святыням, частка тэрыторыі епархіі аказалася ў межах Латвіі і Расіі.

 

 

 1917 год і наступныя падзеі ў грамадскім жыцці прынеслі ў жыццё Полацкай епархіі трагічныя вынікі. У 1921 г. разам з іншымі царкоўнымі каштоўнасцямі была канфіскавана сярэбраная рака прп. Еўфрасінні, мошчы яе былі апаганены і адпраўлены на атэістычную выставу ў Маскву. Тады ж быў вывезены з манастыра і яе святы крыж, які не знойдзены да гэтага часу. Настаяцельніца манастыра ігумення Елена была арыштавана за непадпарадкаванне загадам бальшавіцкай улады.

У 1936 г. былі знішчаны рэшткі Барыса-Глебскага манастыра з фрэскамі 1222 г. і на гэтым месцы пабудаваны стайні.

У 1942 г. Полацка-Віцебская кафедра была адноўлена ў складзе Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з мітрапалітам Мінскім і ўсяе Беларусі Панцеляіманам (Ражноўскім). На яе быў пастаўлены епіскап Афанасій (Мартас), які, аднак, не змог прыступіць да выканання сваіх архіпастырскіх абавязкаў з-за ўмоў ваеннага часу. У час вайны (да 1944 г.) аднавілася богаслужэнне ў Полацкім Сафійскім саборы. У 1943 г. стараннем манахінь у Спаса-Праабражэнскую царкву былі вернуты з Віцебска мошчы прп. Еўфрасінні.

Пасля вайны Полацкая кафедра не аднаўлялася і епіскапы сюды не пастаўляліся. У сувязі з актывізацый антырэлігійнай палітыкі савецкай улады ў 1960-я гг. быў закрыты Полацкі Спаса-Праабражэнскі манастыр, а насельніцы пераведзены ў мужчынскі Жыровіцкі.

Аднаўленне царкоўнага жыцця пачалося толькі ў канцы 1980-х гг. На адноўленую Полацкую епіскапскую кафедру ў 1989 г. быў пастаўлены епіскап Дзімітрый (Драздоў) з тытулам “Полацкі і Віцебскі”.

У 1990 г. года пачалося аднаўленне манастырскага жыцця ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку, сюды вярнуліся яго насельніцы з Жыровіц.

У 1992 г. у дзень Уздзвіжання Слаўнага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў Полацку адбылося ўрачыстае святкаванне 1000-годдзя Полацкай епархіі. У Свята-Крыжа-Уздзвіжанскім саборы ў саслжэнні 18 архіерэяў адбылося ўрачыстае богаслужэнне і хрэсны ход ад Сафійскага сабора да Спаса-Праабражэнскага манастыра.

У 1992 г. была створана самастойная Полацкая епархія з тытулам правячага архіерэя «Полацкі і Глыбоцкі».

Сучасны стан епархіі

Полацкая епархія складаецца з 7 благачынняў –Браслаўскага Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Полацкага і Шаркоўшчынскага. У канцы 1999 г. ў Полацкай епархіі налічвалася 76 абшчыны, службы Божыя адпраўляліся ў 79 храмах. 2 абшчыны адпраўляюць богаслужэнні ў малітоўных дамах, акрамя таго служэнне адбываецца ў 1 турэмнай царкве. Пастырскае служэнне нясуць 54 свяшчэннаслужыцелі, 6 дыяканаў.

На тэрыторыі епархіі дзейнічае:

Спаса-Ефрасіннеўскі Полацкі манастыр. Створаны ў 1128 г., дзейнасць узноўлена з 1990 г.

Настаяцельніца манастыра ігумення АНФІСА(Шэвярдзяева Ганна Фёдараўна). Усягонасельніц 65 — 2 ігумені, 2 схіманахіні, 20 манахінь, 25 інакінь,16 паслушніц.

Адрас: 211400 Віцебская вобласць, г.Полацк, вул.Ефрасінні Полацкай 89, тэл.: (02144) 6-14-29-дзяжурны.

Асветніцкае і сацыяльнае служэнне здзяйсняе сястрынства ў імя прп. Еўфрасінні Полацкай пры Полацкім епархіальным упраўленні.

Выдаецца газета «Полоцкие Епархиальные Ведомости».


Адрас епархіяльнага ўпраўлення:

211400 г. Полацк Віцебскай вобл. вул. Ефрасінні Полацкай, 80.

Тэл.: (02144) 6-02-92, 6-21-80, 4-29-26, 6-14-29

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.