Беларускі праваслаўны каляндар на 2011 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2011 годЗавяршылася першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя. На працягу гэтага перыяду Беларуская Праваслаўная Царква ўзрастала і ў колькасным вымярэнні, і ў духоўнай моцы. Колькасць прыходаў за 10 гадоў павялічылася на 400 і дасягнула лічбы 1500. Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці было ўзведзена 250 храмаў, іх колькасць цяпер складае 1250. Аднаўляліся старажытныя манастыры і засноўваліся новыя. Цяпер у Беларусі налічваецца 34 манастыры — 12 мужчынскіх і 22 жаночыя. Дзякуючы дзейнасці духоўных школ значна ўзрасла колькасць і адукацыйны ўзровень духавенства. Цяпер у храмах Беларусі служаць 1625 свяшчэннікаў і дыяканаў, што на 500 больш у параўнанні з 2000 годам. Актыўна пашыраецца хрысціянская асвета сярод дзяцей і моладзі: колькасць нядзельных школ складае цяпер 625, гэтая лічба ўзрасла на 325. Адміністрацыйна Беларуская Праваслаўная Царква падзелена на 11 епархій. Імі кіруюць 14 архіерэяў, якія складаюць Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Сведчаннем духоўнага ўмацавання народу Божага з’яўляецца пашырэнне традыцыі ўшанавання святасці. І перш за ўсё — святых зямлі Беларускай, якія з’яўляюцца непераўзыдзеным узорам духоўнага подзвігу і самаахвярнага служэння Царкве Хрыстовай. У гонар іх асвячаюцца новыя храмы, амаль кожнаму з беларускіх святых складзена асобнае богаслужэнне. У дні іх памяці, згодна з пастановаю Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, у храмах належыць служыць усяночнае трыванне — найбольш урачыстае вячэрняе богаслужэнне. Працягваецца працэс кананізацыі новых святых, а таксама далучэнне да Сабору Беларускіх Святых раней праслаўленых святых, чые жыццё і дзейнасць звязаны з Беларуссю. Такім чынам, у 2010 годзе Сабор Беларускіх Святых узрос у параўнанні з 2000 годам з 15 да 75 угоднікаў Божых.

Пашыралася і традыцыя ўшанавання народам мясцовашанаваных ікон, святых крыніц, старажытных крыжоў. Бо як ў старазапаветныя часы глыбока шанаваліся тыя месцы, на якіх Бог адкрываў Сябе Іакаву і Маісею, так і мы павінны вучыцца шанаваць святыні зямлі нашай, бо праз іх Гасподзь адкрывае нам Сябе: яўляе сілу Сваю і волю Сваю. “Каб вера наша трывала не на мудрасці чалавечай, а на сіле Божай” (1 Кар. 2, 5).

Дададак да каляндара:

Святыя зямлі Беларускай.Да праслаўлення прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага

Прападобны Ляонцій, архімандрыт Віленскі. Казанне на Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста

Жыццё и вызнаўчы подзвіг прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага

 

Рэлігійныя дзеячы XX ст. Да 80-годдзя памяці мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага)

Жыццё і дзейнасць мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага)

Пра ўшанаванне ікон Божае Маці ў Беларусі

Пра ўшанаванне ікон Божае Маці ў Беларусі

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.