Прападобны Ляонцій, архімандрыт Віленскі. Казанне на Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста

Царква Святая Усходняя, праваслаўныя хрысціяне, пра сённяшні высокашанаваны дзень і хвалебнае свята спяваючы з духоўнай радасцю і ўцехаю песні і гімны, з высокага багаслоўя складзеныя, у адным з іх такімі словамі кажа: “Прыйдзіце, узыдзем на гару Гасподнюю і ў дом Бога нашага, і ўбачым славу праабражэння Яго, славу як Адзінанароджнага ад Айца; святлом прымем Святло і, узвысіўшыся Духам, Троіцу адзінасутную будзем апяваць на векі.”

З радасцю чуем ад Цябе, маці нашая Царква, гэты твой такі мілы ісалодкі для нас голас! Зудзячнасцю прымаем гэты напамін, спяшаемся выканаць гэты наказ твой. Ды і хто не пажадаў бы сабе ўсе гэтыя словы паспяхова выканаць? Хто на такое прыемнае відовішча не рад быў бы паглядзець?! Хто да такой мілай і жаданай мэты не рады быў бы імкнуцца?! Хто б разам зпеснапеўцам Богаайцом не прасіў бы галубіных крылаў, каб узляцець на гэтую гару, разам зякой радуюцца ііграюць іншыя горы, апагоркі скачуць, як ягняткі?! На гэтую, кажу, гару, якая стала другім небам з-за яўленай на ёй славы Нябеснага Цара! Бо на гэтай гары заззяла прыгажосць Бажаства. На ёй прадказана была тайна Распяцця. На ёй праявіўся вобраз Уваскрасення. На ёй явілася прыгажосць нятлення. На ёй таго невячэрняга дня, што ўцарстве Божым, адкрылася Святло. На ёй унайсвятлейшым ззянні Хрыстовага ўбрання праявілася будучае ззянне святых цел. На ёй унайсвятлейшага воблака найсвятлейшым ценю дадзены правобраз суцяшальнага ўзяцця ўгоднікаў Божых на воблакі.

Хто б не захацеў, паўтараю, стаць на гэтай слаўнай Фаворскай гары, на якой стаялі святыя ногі Хрыста, Спасіцеля нашага, у тым Яго выглядзе і абліччы, у якім Ён прыйдзе ў гэты свет судзіць жывых і мёртвых?! Хто б, кажу, гэтага ўсемагутнага і грознага Суддзю, Які явіўся ціхім і ласкавым, не рады быў бы бачыць?! Хто б Яго словы не пра Суд іпакаранне, апра невымерную іцудоўную міласэрнасць, не рады быў бы слухаць?! Хто б не хацеў убачыць тых асоб, зякімі гэты ўсемагутны Цар пра такія важныя івялікія рэчы нараду чыніў і з якімі аб здзяйсненні ад веку скрытай таямніцы— аб прыняцці ў Іерусаліме дзеля спасення нашага мукі ідабравольнай смерці— размаўляў?! Хто б не хацеў тую найвялікшую славу, ззянне і хараство іх, уякіх яны тады паказаліся, убачыць?! Хто б на тое слаўнае свята, на той дзівосны з’езд ісейм прыбыць не хацеў, на які князі народаў сабраліся зБогам Аўраамавым; на які ўладары ўсяе зямлі, правадыры Старога іНовага Запавету па ўказанню волі Божай разам з’ехаліся і такіх, як самі яны ўбачыўшы, ласкава прывіталі адзін аднаго?! Пабачыў там вялікі вераю багавідзец Маісей гарачага ўверы відавочца Слова Пятра. Убачыў завезены возам і коньмі вогненнымі на самае неба цнатлівец Ілія, які да гэтага часу не спазнаў смерці, таго, які на палымяныя грудзі Хрыста Бога ўзлёг і вышэй, чым на неба, вогненнымі крыламі багаслоўя ўзляцеў і смерці таксама і да сёння не зведаў, цнатліўца Іаана. Хто не захацеў бы на іх ласкавае вітанне паглядзець?! Хто б смагі сваёй не хацеў наталіць тым віном богацвярозым нябеснай слодычы, пакаштаваўшы якое, вярхоўны апостал Пётр, будучы як не ў сабе, усклікнуў: “Госпадзі, добра нам тут быць; калі хочаш зробім тут тры шатры: Табе адзін, іМаісею адзін, іадзін Іліі” (Мф. 17, 4). Ты і сам не ведаеш, Пётр, што гаворыш, бо п’яным зрабіла цябе адна тая, якую ты пакаштаваў, кропля надсусветнай той славы інябеснай слодычы! А твой Гаспадар кліча цябе да самой крыніцы бессмяротнага багацця, якога ты не дасягнеш, калі, паспытаўшы гэтай цяперашняй асалоды, не пакаштуеш яблыка крыжовага. Не ведаеш ты, што гаворыш, бо хочаш адпачыць да выканання працы, бо хочаш святкаваць перамогу да таго, як атрымаў яе. "Трэба перш,— кажа табе твой Настаўнік— адрачыся ад сябе, узяць крыж свой, прыняць заімя Маё муку ісмерць"; а потым не толькі з Маісеем і Іліёю ў трох, пра якія ты кажаш, шатрах, але знезлічоным мноствам таго найблажэннейшага люду, таго шматпляменнага народу, у белае адзенне апранутага і з пальмамі перамогі ўруках, адпачываць будзем у многіх Айца Майго абіцелях, упышных палацах нябеснага Майго дома. Канешне, Пётр, гэта праўда, што добра зХрыстом Спасіцелем быць, але не на той толькі гары, аў любым месцы. “Нават калі пайду далінаю смяротнага ценю, не буду баяцца зла, таму што Ты са мною” (Пс. 22, 4),— кажа Давід. Добра зІм пакутаваць, бо калі з Ім пакутуем, то зІм іпраславімся” (Рым. 8, 17),— гаворыць апостал Павел. Добра з Ім і паміраць, бо Ён— жыццё наша, і калі прагучыць загад і голас архангела, і труба Божая, і Ён явіцца і сыдзе з нябёс, тады ўсе дзеля Яго іў Ім памерлыя зІм уваскрэснуць ва ўваскрасенне жыцця, зІм явяцца ў яўленне невыказнай ібязмежнай славы.

З другога боку, не ведаеш ты, Пётр, што кажаш, таму што як целам ад зямлі высока стаіш, так і розум маючы ўзнесены звыш пачуццёвага разумення, утым як бы захапленні ўвайшоў упераддзвер’евышняга Царства інешта накшталт золаку таго невячэрняга дня пабачыў, іяк бы кончыкам пальца той вышняй ежы паспытаў і словы, поўныя тайнаў, прамаўляеш: бо згадваеш тры шатры, падобныя да траякага стану чалавечага жыцця, гэта значыць стану закона, стану благадаці істану славы альбоблажэнства будучага вечнага.

Пра гэтыя тры шатры, праваслаўныя хрысціяне ія, недастойны, па любові вашай іпа благадаці іздапамогай Божай хацеў пагутарыць, аўгэтай гутарцы на траякае праабражэнне або перамяненне душы сапраўднага хрысціяніна задумаў звярнуць увагу, аразам зтым таксама івынікі трох найважнейшых багаслоўскіх дабрадзейнасцей— веры, надзеі, любові— часткова выяўляць іпаказваць буду. Атаму прашу перш тое ісціннае Святло, якое асвячае кожнага чалавека, што прыходзіць усвет, каб Ён Сам— не па нашых заслугах, але па найвялікшаму інеспасціжнаму багаццю шчодрасцей Сваіх, імне, прамоўцу, івам, слухачам, паклапаціўся адкрыць духоўныя вочы, каб мы бачылі славу Яго праабражэння і кабпрасвятліў святлом Свайго богапазнання.

Траякі шацёр або скінію, праваслаўныя хрысціяне, згадвае святы апостал Павел — нябесная ластаўка, якая ўзляцела да трэцяга неба, — у Пасланні да яўрэяў. Першая скінія, уякую заўсёды было дазволена ўваходзіць свяшчэннікам, называлася Святое. Адругая, за другой завесай, куды адзін раз угод адзін першасвяшчэннік не без ахвяры кроўнай ўваходзіў,— тая называлася Святое Святых. Трэцяя ж— тая, пра якую так кажа, крыху ніжэй, (ап. Павел) згадвае такімі словамі: “Бо Хрыстос увайшоў не ўрукатворнае свяцілішча, па вобразу сапраўднага ўладкаванае, але ўсамое неба, каб прадстаць цяпер за нас перад абліччам Божым” (Яўр. 9,24). Першы шацёр быў па выгляду цямнейшы за другі, другі ж— за трэці, згодна зпрарочым словам: “прыходзяць ад сілы ўсілу” (Пс. 83, 8).

Першы шацёр пры з'яўленнідругога павінен саступіць убок, як іЦарква Божая спявае: “Прейде тень законная благодати пришедши” (дагматык, глас 2). Адступіў цень Закону, калі прыйшла благадаць. Адступіў Стары Запавет, калі Новаму спатрэбілася месца. Адступіў Маісей-заканадавец, апрыйшоў Хрыстос— падацель благадаці. Адступілі прарокі, калі прыйшоў Той, пра Каго яны прарочылі. Адступіла літара мёртвая, апрыйшоў Дух жыватворны. Аднак ілітара гэтая вобразам іпадабенствам была Духам, атаму іяна павінна была ўшаноўвацца іславіцца. Але паколькі большую славу мае служэнне закону Благадаці, чым служэнне закону няволі, той жа апостал утакіх словах ясна дадае: “Калі служэнне мёртвым літарам, высечаным на каменні, было такім слаўным, што сыны Ізраілевы не маглі глядзець на твар Маісея па прычыне мінуючай славы аблічча яго, дык наколькі больш слаўным будзе служэнне Духу? Бо калі служэнне асуджэння — слаўнае, дык тым болей напоўнена славаю будзе служэнне апраўдання. Тое, часткова праслаўленае, нават не мае ўжо славы зпрычыны большай славы наступнага. Бо калі мінучае слаўнае, то тым больш слаўнае тое, што застаецца” (Кар. 3, 7–11). Хіба ж можна прыраўняць цень іістоту; хіба можна прыраўняць ахвяры жывёл іАхвяру Агнца, Які бярэ на сябе грахі ўсяго свету; хіба можна прыраўняць ківот драўляны іКівот адушаўлёны; хіба можна прыраўняць манну пажывы пустыннай, якую яўрэі елі ўпустыні і паўміралі,— іХлеб, Які сышоў знеба, ікалі хто Яго есць, не памрэ на векі; хіба можна прыраўняць кроў казліную або цялячую інайкаштоўнейшую Кроў Хрыста Спасіцеля нашага, якая не толькі цела, але ідушу, ісумленне ад мёртвых спраў ачышчае, асвячае іпрасвятляе? Таму вельмі правільна той жа святы апостал тым невыказна цешыцца іяк найвышэйшай перавагай хваліцца, што з’яўляецца служыцелем Новага Запавету Хрыстовага ішто таго старазапаветнага Маісеевага покрыва ці заслоны на твары сваім не мае, але адкрытым тварам на славу Гасподнюю глядзіць.

Аднак іна тым не спыняецца, аспадзеючыся ўбачыць утым трэцім шатры, утым нябесным прыстанішчы яшчэ больш дасканалае відовішча — тую нябесную славу, так гаворыць: “Цяпер мы бачым як праз цьмянае шкло, наўздагад, тады ж— твар да твару” (1 Кар. 13, 12).

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.