Прападобны Ляонцій, архімандрыт Віленскі. Казанне на Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста

Нехта скажа: аяк жа тое першае слова апостальскае згэтым апошнім пагадзіцца можа? Бо ж там сцвярджае, што ўжо без покрыва, адкрытым тварам на славу Гасподнюю глядзіць, атут накшталт нейкага покрыва ці заслоны— цьмянае шкло і гаданне— успамінае? На гэта трэба адказваць так: хоць няма ўжо заслоны і покрыва Закона, якое перашкаджала вокам думкі ірозуму духоўна глядзець на нябесную тую славу, але ёсць яшчэ заслона цела, падлеглага смерці ітленню, зрок яго для такога бачання вельмі нявостры і слабы. Таму цяпер, як той жа апостал кажа, “часткова ведаем, ічасткова прарочым; акалі настане дасканалае, тады тое, што частковае, перастане быць” (1 Кар. 13, 9). Калі скончацца дні падарожжа івандравання нашага, тады да дому і даайчыны прыйдзем. Калі разбурыцца гэты зямны і часовы прытулак смяротнага ітленнага цела, тады ўтой нерукатворны івечны нябесны прытулак, па благадаці і з дапамогай Айца будучага веку, уведзены будзем. Ужо іцяпер ёсць унас простая дарога да таго прыстанку, пратаптаная Хадайнікам Новага Запавету. Ужо іцяпер вернута нам другім Адамам страчанае праайцом Адамам права на спадчыну айчыны нашай. Ужо іцяпер мы маем абноўлены крывёю нябеснага Архіерэя ўваход утое нерукатворнае нябеснае Святое Святых, іўжо з’яўляемся спадчыннікамі Царства інаследнікамі невыказных нябесных багаццяў. Аднак спадчынай гэтай ігэтымі багаццямі карыстаемся іцешымся толькі па веры інадзеі, умеру ўлітай уцела,— гэтую малую інемачную пасудзіну— любові. Да поўнага ж валодання ікарыстання тады толькі прыйдзем, калі немаўлятамі або дзецьмі перастанем быць, калі дарасцём да стану дасканалага мужа, у меру ўзросту паўнатыХрыстовай; калі гэтыя два нібы педагогі нашага дзяцінства іяк бы два праваднікі ўцяперашнім гасцяванні іпадарожжы— вера інадзея— стомяцца іадступяць убок і адна толькі— ужо не частковая, але дасканалая — любоў настане; калі ісамое гэтае дзіцячае і падарожнае адзенне, уякім свет нас не пазнае, зсябе скінем, як пра гэта адзін зпакліканых на гэтае свята гасцей кажа: “Узлюбленыя! Мы цяпер дзеці Божыя; але яшчэ не выявілася, чым будзем” (1 Ін. 3, 2).

Але хіба дзіўна, што свет слуг не пазнае, калі іСамога Гаспадара не пазнаў, убачыўшы яго ўзмененым вобразе, упадарожным уборы, увобразе раба, украйнім убостве ігалечы?! Авось калі гэты магутны Гаспадар з’явіцца ўСваім прыродным вобліку, уСваім найсвятлейшым убранстве, уСваёй усёмагутнай славе іпрыгажосці, тады інас— убогіх, нікчэмных, пагарджаных, і, як нейкае смецце нагамі жыццялюбаў гэтага свету патаптаных,— апране ўадзенне, падобнае да адзення Сваёй велічы, як кажа там жа гэты ж апостал іевангеліст: “Ведаем толькі, што калі адкрыецца, будзем падобныя да Яго” (1 Ін. 3, 2).

І што за дзіва, калі яшчэ іна гэтым свеце Той шчодры Падацель усіх даброт зрабіў нас прычаснікамі невыказных дароў, калі славаю падабенства Свайго ўпрыгожыў ікалі паводле вобраза Свайго стварыў. І як Ён па прыродзе Прадвечны, Адзінародны іСувечны Сын іСлова Бога Айца Свайго, так імы па благадаці — сыны Яго, дзеля Яго іў Ім прыгатаваныя іпаводле прадведання абраныя невычэрпнай Яго міласэрнасцю. Паколькі Ён з’яўляецца прыродным спадчыннікам уДоме Айца Свайго, то інас спадчыннікамі Бога па благадаці і суспадчыннікамі Хрыстовымі Пісанне называе. О, сапраўды, праўду кажа другі госць, пакліканы на сённяшнюю бяседу: “Дараваны нам вялікія ікаштоўныя абяцанні, каб вы праз іх сталі супольнікамі Божае Прыроды” (2 Пят. 1, 4).

І хто ж такой вялікай пашане і такой важнай прывілеі выбраннікаў Божых не падзівіцца?! Хто не паклоніцца са страхам і любоўю такой дзіўнай міласці і шчодрасці гэтага магутнейшага Караля, ад Якога сыходзяць такія дарагія інеацэнныя дары і гасцінцы?! Хто захоча быць няўдзячным за гэтыя невыказныя дабрадзеянні?! Хто адважыцца парушэннем волі ізакона Яго святога абражаць такога вялікага Дабрадзея свайго?! Хто захоча пасля ўзвышэння скажонай прыроды сваёй да такога высокага стану зноў грахамі яе прыніжаць, зноў быдлячымі пажаднасцямі зневажаць, зноў звярынымі страсцямі да нікчэмнасці яе нізводзіць, зноў, як свіння ўбрудзе ібалоце непатрэбства ды распусты валяцца ды праменьваць сапраўдныя каштоўнасці на бліскучае шкельца раскошы інядоўгага і ненадзейнага спакою ўсвеце гэтым?!

Але скарбаў гэтых ікаштоўнасцей свет унас не бачыць ітаму сынамі Божымі нас не прызнае. Ачаму не бачыць?— таму што ўсё тое закрыта ісхавана разам зжыццём нашым, “Бо вы памерлі”,— кажа выбраннік,— “і жыццё ваша схавана зХрыстом уБогу. Калі ж явіцца Хрыстос, жыццё ваша, то івы явіцеся зІм уславе” (Кал. 3, 3–4). Аўтой час, калі Галаву нашу, перад гэтым апляваную, пабітую іабсмяяную, як ічленаў Яе, мячом іагнём выпрабаваных, гэты марны іаблудны свет пазнае, то такія словы, паводле Саламона, пра кожнага зіх будзе гаварыць: ”Гэта той самы, зякога мы насміхаліся іздзекаваліся. Неразумныя, мы лічылі жыццё яго вар’яцтвам іскон яго ганебным! Як жаён далучаны да сыноў Божых іжэрабя яго— са святымі?" (Прам. 5, 3–5), таму што тут ужо дзівоснае перамяненне, тое самае найслаўнейшае праабражэнне рука Вышняга здзейсніць. Так будзе, бо той жа святы апостал кажа: “Прыніжанае цела наша пераменіць так, што яно будзе падобным да слаўнага цела Яго (Флп. 3, 21). Такім чынам цела, што памірае ўганьбе, з’явіцца ўтой час у невыказнай славе; цела брыдкае з’явіцца ўневымоўнай прыгажосці, цела, падлеглае граху, з’явіцца бязгрэшным; цела тленнае з’явіцца нятленным; цела смяротнае з’явіцца бяссмяротным; цела, цяжарам прыгнечанае, з’явіцца за ўсякага высокаўзнёслага арла лягчэйшым іхутчэйшым; цела, схільнае да розных хвароб інемачаў, падобным стане славаю, падобным стане светласцю, падобным стане прыгажосцю праслаўленаму целу Хрыстову!

О, мілае, удзячнае, вясёлае, шчаслівае, жаданае праабражэнне! І хто ж тваім удзельнікам быць спадобіцца? Той, хто спачатку тут, у свеце, духоўна пераменіцца. Хто старога чалавека з яго пажадлівасцю скіне, а ў новага апранецца; хто ад зямных марнасці і распусты розумі сэрца сваё аддаліўшы, на вышыню высокіх — у жывой веры — цнот і багадумнасці сябе ўзвысіць. Такім чынам, толькі той, хто тут духоўна саХрыстом на гару Фаворскую ўзыдзе,— той усёй істотаю зІм на той гары, дзе Ён вечна жыве іцаруе, адпачне.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.