Прападобны Ляонцій, архімандрыт Віленскі. Казанне на Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста

У параўнанні зтой гарой гэтая, другая, з’яўляецца як бы нейкім часовым— для кароткага пражывання пастаўленым— прытулкам, або, лепей сказаць, укрыццём, якое пасля перасялення жыхароў яго ўгорняе паселішча будзе разбураны— так, як разбурылася ітая першая скінія пасля з’яўлення другой, уякой мы цяпер знаходзімся. Пра словы псалма "Госпадзі! Хто можа знаходзіцца ўжыллі Тваім? Хто можа жыць на святой гары Тваёй?" (Пс. 14, 1), цудоўна разважае святы Іаан Залатавуст: “Паглядзім спачатку ўгісторыі, што такое жыллё (або прыстанішча), ашто такое— гара. Прыстанішчам называлася скінія спаткання, якую паставіў Маісей; агара Божая — храм, які збудаваў Саламон". Там жа, крыху ніжэй: “Пабачым таксама ўпатаемным сэнсе іразуменні, што ёсць прыстанішча, ашто— гара Божая, ічаму спачатку патрэбна ўпрыстанішчы знаходзіцца, апасля ўжо— на гары Божай. Маісеева скінія іхрам Саламона ёсць вобраз іпадабенства двух Цэркваў Хрыстовых: той, якая на зямлі, ітой, якая на нябёсах. Той Царквы, што на зямлі, была правобразам скінія Маісея. Той жа Царквы, што на нябёсах, быў правобразам храм Саламона, збудаваны на гары. Па ліку—гэта дзве Царквы, але па спосабу веры— адна. Пра тую, што на зямлі, сказаў Гасподзь: “На гэтым камені Я ствару Царкву маю” (Мф. 16, 18), апра нябесную гаворыць апостал: “Вы прыступілі да гары Сіён ігорада Бога жывога, да нябеснага Іерусаліма імноства Ангелаў, да пераможнага сабору іЦарквы першынцаў, напісаных на нябёсах” (Яўр. 12, 22–23). І як скінія Маісеева ўпустыні шмат разоў пераносілася змесца на месца ітых, што ўёй былі, рабіла падарожнікамі іпілігрымамі, так іЦарква Хрыстова, якая на зямлі знаходзіцца,— гэта прыстанак, што асвячаецца пустэльніцкім жыццём”.

І крыху ніжэй: “І ўсё ж Царква — гэта прыстанак, устаноўлены Госпадам, ане людзьмі. Бо яна, як скінія або шацёр учас праследавання пераносіцца змесца на месца згодна зволяй Таго, Які гаворыць: “Калі вас будуць гнаць уадным горадзе, бяжыце ўіншы” (Мф. 10, 23). Аднак многія месцы такім чынам мяняючы, па сутнасці месца свайго ўсё-такі не мяняе, таму што ўцякае згорада ўгорад, ане ад благачэсця ў нячэсце, або знабожнасціўбязбожнасць ці ад прававер’яўерась! Як Маісееву скінію туды-сюды пераносілі ішмат дзе яна пабывала, ахрам Саламона, на гары ўзведзены, непарушна стаяў ініякім чынам не мог пахіснуцца, пакуль быў храмам Божым,— так іЦарква Хрыстова, на зямлі, быццам уаддаленай краіне знаходзячыся, складаецца знабожных падарожнікаў або пілігрымаў; авышняя Царква першынцаў на нябёсах ужо не пілігрымаў альбо суседзяў усабе аб’ядноўвае, але жыхароў іграмадзян набожных. Няма там падарожных, бо няма ніякага праследавання.

І крыху ніжэй: “А чаму мы з’яўляемся ўтой Царкве падарожнымі альбо суседзямі, паслухай: як сусед або падарожны, зайшоўшы часова ўякое-небудзь жытло, зноў па загаду гаспадара свайго на іншае месца пераходзіць, так імы, якія ўвайшлі ў Царкву праз хрышчэнне, зноў зЯе праз смерць на жыццё вечнае пераходзім. І вось мы, якія тут, на доле, былі вандроўнікамі іпадарожнымі, там, на гары, станем жыхарамі іграмадзянамі; ікалі тут, на зямлі, пераследы церпім, то там як сябры іспадчыннікі адпачнём”.

І крыху ніжэй: “Пра тое, хто гэтага суседства ітаго нябеснага жыхарства варты, прарок уБога пытаецца: Госпадзі, хто можа знаходзіцца ў жыллі Тваім? Пытаюся ўЦябе пра жыхароў, пра якіх клапачуся ікім апякуюся, аТы мяне як Гаспадар удастой ведаць пра іх. Бачу, Гаспадару, Царкву Тваю, скінію, якую Ты Сам, ане чалавек які-небудзь паставіў. Аднак жа патрыярхі старазапаветныя паўміралі, прарокі спачылі, праведнікі да Цябе ўзяты; іудзеі (самога Цябе) распялі, язычнікі зласлоўем праследавалі, ерэтыкі блудзілі”,— ая да тых слоў яшчэ справядліва дадаць магу: схізматыкі адступілі, пастыры звоўчыліся, зоркі зманлівыяздухоўнага неба Царквы Тваёй упалі, зло памножылася, несправядлівасць высока ўзляцела, дарога праўды скрылася, зламысная двурушнасць іпадман насталі, лжэхрысты ілжэпрарокі многія паўсталі, мноства ваўкоў ушкурах авечых з'явілася; не меншую таксамаколькасць іпаслядоўнікаў нечыстотам сваім маюць. Алік тых, хто спасаецца, змяншаецца, ды іў тых, хто лічаць сябе хрысціянамі, любоў высыхае, шчырасць інезлаблівасць памяншаюцца, агонь руплівасці іподзвігаў былых гасне, аадданасць свету ісябелюбства вельмі моцна ўкараняюцца. Гэта таму, што ўсе свайго, ане таго, што Тваё, шукаюць, усе пра абавязак свой слаба памятаюць, усе не адракаюцца ад сябе дзеля Цябе і не пагарджаюць сабою, але нават справы іслужбы, якія Тваімі называюцца, дзеля сваёй уласнай выгады ічасовага дастатку выконваюць, адным словам— чэраву імамоне служаць. Карацей кажучы, усе прыкметы апошніх дзён іблізкага ў свет прышэсця Твайго, справядлівага Суддзі, збываюцца.

У такім зле іскажонасці тленнага свету хто ж можа спасціся? Хто можа ўгэтым Тваім— пра што вышэй гаварылася— прыстанішчы нязменна інеадступна пражыць іда канца перацярпець, апотым і на тую святую гару Тваю ўсяліцца? “Я прасвяціўся,— кажа там жа і той жа Іаан Златавусты,— Духам Святым! Спасціг я ізразумеў, які ж народ іякія людзі будуць там жыць. Тыя, пра каго іншы, папярэдні псалом згадвае: якія дзеляімя Твайго з’едзены ізжэрты будуць, як хлеб, пра якіх Ты сказаў: “Няўжо не адумаюцца ўсе, хто творыць беззаконні, хто з’ядае народ мой замест хлеба” (Пс. 13, 4). Так што тыя, каторыя зжыраюць, не жывуць, атыя, якіх зжыраюць, жывуць, паколькі авечкі могуць жыць удвары” гэтага Добрага Пастыра, аваўкі— не могуць. Вось словы святога Іаана Златавуста пра дзве Царквы: адну— ваюючую, другую— трыумфуючую. І хто ўтой, другой, трыумфаваць іадпачываць жадае, павінен упершай беды інягоды ваенныя пераносіць. Той, хто на той вышняй Гары, утым храме мудрага Саламона імкнецца стаць шчаслівым жыхаром івечным насельнікам, павінен спачатку ўнашым зямным прыстанку, павінен ў той часовай скініі, або шатры ўбогім прышэльцаміпілігрымам пабыць.

З іншага боку, аніяк не могуць мець там месца тыя, хто тут, на зямлі, не як госці, не як падарожныя, не як пілігрымы, а як спадчыннікі іграмадзяне жывуць, зямное любяць ітак яго трымаюцца, быццам ніколі ўжыццё іншае не пераселяцца, не так, як тыя старадаўнія ўгоднікі Божыя, пра каго апостал кажа: “Усе тыя памерлі ўверы, не атрымаўшы абяцанага, атолькі здалёку бачылі яго ірадаваліся, ігаварылі пра сябе, што яны падарожныя іпрышлыя на зямлі; бо тыя, хто так кажа, паказваюць, што яны шукаюць айчыну” (Яўр. 11, 13, 14). І трохі ніжэй: “Таму і Бог не пасаромеецца іх, называючы Сябе іх Богам: бо Ён прыгатаваў ім горад” (Яўр. 11, 16). Не жыве там, у тым слаўным горадзе Каін, які на зямлі горад закладвае, з Богам і бліжнімі няшчыра абыходзіцца і брата ад зайздрсці праследуе. Не жывуць і яго нашчадкі, якіх сынамі чалавечымі, волатамі, квітнеючымі ў сіле, славе і магутнасці зямной, Пісанне называе. Але жыве Авель, які шчыра з Богам, шчыра з бліжнімі абыходзіцца, цярпіць пераслед, а не пераследуе, на зло не злом, а дабром адказвае: нянавісць — любоўю, ярасны гнеў — цярпеннем перамагае. Жывуць і яго нашчадкі, альбо нашчадкі замест яго ўваскрашонага семені, якіх Пісанне называе сынамі Божымі, якія маюць духоўнае нараджэнне ад Бога праз абяцанага Месію, якія тут, на зямлі, гарадоў і харомаў для жылля не ўзводзячы і ні вялікія скарбы, ні славу свету гэтага не здабываючы, а толькі як падарожнікі, жывёлу на пажытак гадуючы, у шатрах жылі. Не жыве, як гаворыць святы Амвросій, у гэтым горадзе разбойнік, з левага боку распяты, які пра часовае жыццё дбае, але жыве разбойнік разважлівы, які, забыўшы пра часовае жыццё і здароўе, просіць і жадае, каб толькі ў тым будучым жыцці, у тым бясконцым Царстве Сваім гэты Цар прадвечны яго ўспомніў. Не жывуць у гэтым горадзе тыя, што тут, на зямлі, грунт шчасця свайго закладваюць, тут спакою, тут раскошы, тут славы і багацця шукаюць. Тут даўжыню дзён, тут залаты век сабе абяцаюць; тут, з гэтай юдолі плачу, ствараюць сабе рай асалоды, а з месца выгнання — айчыну ствараюць. І таму той, вечнай, айчыны не прагнуць і зусім пра яе не дбаюць.

Увогуле, бесклапотна іраспусна жывуць, бесклапотна ібез сораму твораць што хочуць, не толькі сэрцам, але іязыком так гаворачы: “Не хутка прыйдзе гаспадар мой”, і“дзе абяцанае прышэсце Яго?” (Мф. 24, 48; 2Пят. 3, 4.) іпрышэсце на гэты свет Суддзі справядлівага на вельмі далёкі час адкладаюць. Праўда, за тое на гэтым свеце кары Божай не ведаюць, больш таго — маюць авечак мнагаплодных, валоў ускормленых, свірны поўныя, гмахі дарагія іспраўна збудаваныя, зусялякім дастаткам адпаведна рангу іх, прычым без усялякага непакою іплачу. Акрамя таго, поўнасцю апанаваныя гонарам іпыхаю, ды яшчэ язык шматслоўны да самага неба ўзносячы, кажуць: іхто нам Гасподзь?— узле сваім сцвярджаюцца, грахамі ізлачынствамі хваляцца, несправядлівасць увесь дзень, а то і ва ўсе дні задумваюць. Увуснах праўды, аўсэрцы шчырасці ніколькі не маюць. Словы, бы елей ціхія, ядам смяротным напойваюць, падманы іхітрасці розныя вынаходзяць. І пры гэтым сцвярджаюць, быццам бы тымі Богу брыдкімі і агіднымі ўчынкамі Яму служаць, Яго славу памнажаюць, Яго імя праслаўляюць!

Не жывуць ітыя, хто хоць іўхіляюцца ад вышэйназваных брыдкіх і агідных Богу спраў інават ганарацца правільнасцю веры ісыноўствам царкоўным, аднак уласцівай сынам Царквы чысціні інабожнасці не захоўваюць; тыя, што пры веры добрай добрых спраў не чыняць альбо нядбайна чыняць ізпрахалодай хрысціянскі абавязак свой выконваюць; услужэнні людзям быць іраны людскія цярпець не хочуць; але іБогу, ісвету аднолькава ўслужыць ідагадзіць жадаючы, на абедзьве нагі кульгаюць істрашны прысуд Божы сабе здабываюць: ”Паколькі ты цёплы, ане гарачы іне халодны, то выплюну цябе звуснаў Маіх” (Адкр. 3, 16.)

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.