Прападобны Ляонцій, архімандрыт Віленскі. Казанне на Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста

Не жывуць ітыя, хто тут, на зямлі, шукаюць багацця імагутнасці, спакою іасалоды жадаюць, атаму па вечнай Айчыне не смуткуюць. Не жывуць ітыя, што славы чалавечай шукаюць іў ёй сябе любяць, атаму славу, якая ад Самога Бога даецца, марна ібессэнсоўна растрачваюць; і,нарэшце, тыя, што за Хрыстом Спасіцелем сваім угару намагаючыся ісці не хочуць, аз-за таго ўніз без намагання за д’яблам сыходзяць, адакладней— усамую пякельную даліну стрымгалоў падаюць. Хаця. зрэшты, такіх спакуснік без усялякіх намаганняў— як некалі Сімона-валхва— на вышыню нетрывалай іпадманнай славы ўзносіць, аднак хутка, як ітаго, на зямлю кідае. І паставіўшы на сваёй уяўнай гары, паказвае бліскучы асколак багацця імагутнасці свецкай і за гэта такога патрабуе пакланення сабе, якое Богу законна належыць, аднак потым, як ашуканец, забірае паказаны для падману і ашукання асколак ізкрыла храма ўсамую прорву пякельную спіхвае, так што збываюцца над няшчасным словы: “Вы памраце, як людзі, іўпадзяце, як кожны зкнязёў” (Пс. 8, 7), гэта значыць князёў цемры веку гэтага, каторыя, жадаючы быць роўнымі Богу, падобна маланцы знябёсаў нізрынуліся.

Але жыве на той Гары, утым горнім Іерусаліме той, хто тут, угэтым свеце адчувае сябе госцем іпілігрымам і як госць іпрышэлец ад цялесных пажаднасцей, што ваююць здушой, аддаляецца; хто прызнае, што пяддзю змераны дні жыцця яго; хто ва ўсіх справах сваіх пра канец жыцця свайго памятае; хто заўсёды рыхтуецца пайсці згэтай гасціны ўдом Ойчы; хто заўжды спадзяецца, што пакліча яго Гаспадар згэтага выгнання і, жадаючы добра прыгатавацца прывітаць Яго, са страхам ітрымценнем час жыцця свайго праводзіць; хто, свабоду ад граху палюбіўшы, свабоды, што зло пакрывае, не шукае, але як слуга Божы, перш Богу Божае аддаўшы ісумленне звераю ўнепарушнасці захаваўшы, выконвае таксама ірозныя абавязкі, на яго ўладаю ўскладзеныя, што патрабуе вернападданства іпаслушэнства, згодна з апостальскім словам, Бога баіцца, цара шануе, братоў любіць і, чынячы добрае, ане злое, беды, уціскі іганенні цярпіць. Калі багацце цячэ, ён сэрца да яго не прыкладае, але як добры іверны эканом ім упраўляючы, вокам для сляпых інагою для кульгавых бывае. Ні зкім аблудна ці хлусліва не абыходзіцца; праўду ўсэрцы, праўду на языку носіць інікога не крыўдзіць, нікому шкоды іпрыкрасці зрабіць не ўмее, захоўвае шчырасць, ірахманасць галубіную, атаксама мудрасць іразважнасць змяіную, ахвотна аддаючы не толькі маёмасць на спусташэнне, але іцела на смерць, толькі б галаву сваю цэлай захаваць, толькі б, кажу, ад Хрыста Спасіцеля, сапраўднай ібессмяротнай Галавы сваёй, не адарвацца! І ва ўсіх справах іўчынках сваіх не аблудным, не халодным, не паказным хрысціянінам аказваецца, але верна ўдоме Гаспадара служыць, старанна вінаграднік Яго абрабляе, ахвотна стому дзённую іспёку сонечную зносіць. І як Маісей вырашае: “лепш пакутаваць знародам Божым, чым мець часовую грахоўную асалоду” (Яўр. 11, 25), ізамест усіх аздоб іпашан свецкіх выбірае дзеля Хрыста зносіць пагарду інасмешкі. Толькі такі, як вышэй гаварылася, зХрыстом на гару ўзыходзіць і Бог не саромеецца назваць Сябе яго Богам, такому Горад той, якога Ён Сам майстар і будаўнік, Бог на жыхарства рыхтуе.

Аднак кожны, хто спадзяецца патрапіць уяго, ідучы шырокай дарогай, будучы ўраскошы, славе ічасовым спакоі, той моцна ў тым памыляецца іпадманваецца. Бо нездарма Хрыстос, Спасіцель наш, славу Сваю Боскую паказаў пасля паведамлення вучням пра пакуты і смерць Сваю дабравольную іпасля таго, як запярэчыў нязгоднаму зім Пятру! Нездарма за шэсць дзён перад гэтаю з'яваю такія словы ўсім прамовіў: “Калі хто захоча ісці за Мной, няхай адрачэцца ад сябе івозьме крыж свой іідзе ўслед за Мною. Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць яе, ахто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе” (Мф. 16. 24–25). Нездарма нават іпры яўленні славы імагутнасці Сваёй гаварыў пра крыж ісмерць Сваю, чым даваў знаць, што да той славы ірадасці вечнай не іначай як толькі праз крыж іпакуту кожны прыходзіць. Нездарма, нарэшце, пачуўся ўтой час голас: “Гэта ёсць Сын Мой Узлюблены, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце” (Мф. 17, 5). Бо калі любы Сын, выконваючы волю інаказ Бога Айца Свайго, да мукі ісмерці дзеля збаўлення іадкуплення людзей рыхтуецца, то як жа слуга інікчэмны нявольнік Яго, жадаючы Яму чым-небудзь паслужыць іблагадаці яго спадобіцца, без цярпення абысціся можа?! Калі спадчыннік іСын па прыродзе ўславу Сваю праз пакуту ўваходзіць, то як жа сын па благадаці ўславу іспадчыну не сваю ўласную, але Сына па прыродзе без пакуты ўвайсці спадзяецца? Іхіба тым самым ісыноўняга звання не пазбаўляецца: бо які ж бацька сына не карае? І ўвогуле, калі любага Адзінароднага іразам зІм заўжды існага Сына іСлова на такія жорсткія мукі Бог Айцец аддае, дык як жа ты, мізэрны чалавеча, любога пакарання інапасці ад святой рукі Яго ўдзячна прымаць не хочаш?! І як ты, мізэрны чарвяк, любыя беды іпрыцясненні як вялікі дар, як асаблівы пра цябе клопат інесумненны знак ласкі ілюбові Айца Нябеснага шанаваць не хочаш?! Бо ты Таго слухаць павінен, Хто цесную іпакутную, але пратораную Ім да спасення дарогу табе ўказвае, ане свет, які шырокай іпрасторнай дарогаю да вечнай пагібелі вядзе сваіх пестуноў іпаслядоўнікаў.

Але калі гэтая дарога такая цесная іжурботная, то чаму пра яе святы цар іпрарок Божы кажа: “На шляху адкравенняў Тваіх я радуюся, як ва ўсялякім багацці” (Пс. 118, 14)? Калі “Царства Нябеснае дасягаецца сілаю” (Мф. 11, 12), калі ярмо крыжовае цяжкае інесці яго нялёгка, то чаму ярмо Сваё Хрыстос Спасіцель наш называе салодкім, абярэмя лёгкім?

Каб пра тое, чалавеча-хрысціянін, дастойны адказ іпэўнае разуменне мець, ты павінен ведаць, што якраз праабражэнне, пра якое ўпачатку было сказана, праабражэнне, праз якое душа хрысціянская праабражаецца, або перамяняецца, гэтую горыч крыжовую робіць салодкай, гэты цяжар ярма Хрыстовага— лёгкім ігэтую вузкасць іцяжкасць дарогі, што вядзе да спасення,— салодкай, прасторнай ірадаснай.

Спытаеш мяне, а як гэта душа чалавечая праабражаецца? Гэта бывае тады, калі па благадаці ідару Прасвятога іЖыватворчага Духа уцехай іасалодай нябеснай напаўняецца! Калі смак манны, недаступны раскошнікам свету гэтага, паспытае, апаспытаўшы, прарочымі словамі здзіўлена ўсклікне: “Як многа ўЦябе даброт, якія Ты захоўваеш для тых, што баяцца Цябе!” (Пс. 30, 20). Калі, кажу, новую ўвачах яснасць дзеля спасціжэння цудоўных спраў іпромысла Божага, але новую ўсэрцы радасць дзеля Яго маючы іў Ім радуючыся, новую на вуснах слодыч, даброты Яго спажываючы, адчувае! Новую песню, узносячы Яму славу іпадзяку, наязыку мае іновым сэрцам дзеля новай благадаці выбаўлення свайго Тварцу свайму яе спявае! Новым пачуццём— не рабскім, а сыноўнім— Айцу нябеснаму паслужќць, новай цеплынёй іпалымянасцю духа Яго справу на зямлі выконваць імкнецца! Новую ўсабе сілу несці ярмо Яго, новую мужнасць супраціўляцца спакусам варожым, новую лёгкасць іахвоту да ўсялякай працы іподзвігаў усабе адчувае! На новую смеласць іадвагу да Яго, на новую несумненную надзею становіцца здольным. Новым агнём руплівасці аб законе Яго разгараецца. І новым, нязвыклым да таго чынам гутаркі іразмовы зІм маючы, уцехамі ірадасцямі такімі цешыцца, якія з’яўляюцца задаткам іпачаткам будучага бясконцага блажэнства івяселля. І так, як Маісей на Сінаі, узносячы ўнутранае прасветленае абліччадушы сваёй, робіцца здольным да надзвычайнага і звышнатуральнага разумення і ведання ўсіх рэчаў. Новымі, прасветленымі промнем благадаці духоўнай вачамі на ўсе рэчы глядзіць. І ўвесь свет, як апавядае адзін даўнейшы пустэльнік, лічыць за нейкую для сябе кнігу, зякой ўсялякім душакарысным рэчам навучаецца іна служэннеТварцу свайму выкарыстоўвае; іза нейкае люстэрка, уякім магутнасць іхараство Яго назірае; іза нейкі дар ігасцінец, які яму ад Нябеснага Жаніха пасланы.І зусяго гэтага пастаянна памнажае любоў да Яго іпрагу служыць Яму; іразумеючы, як доўга вачам яго было закрыта гэтае найвялікшае інеацэннае багацце, здзіўляецца той слаўнай перамене рукі Усявышняга; не ўтойвае дабрадзеянні, вызнае дар, жадае, каб і ўсе сталі прычаснікамі гэтых Яго багаццяў. Дакарае сябе, што не адразу пачаў шукаць той бясцэнны бісер, знайшоўшы які, разумее, што сам рай, самое неба на зямлі знайшоў! І ніколі не жадаючы таго пазбавіцца або згубіць, або нейкім чынам ад яго аддаліцца, так усклікае разам зПятром: “Госпадзі, добра нам тут быць!” Добра нам, Гаспадару, быць зТабою! ДобразТабою, іпры Табе, іў Табе жыць! Добра ўдоме сваёй душы прымаць Цябе, такога дарагога іжаданага госця, зЯкім уся скарбніца даброт ісапраўднай асалоды прыходзіць ікрыніца вечнага шчасця ўсэрца ліецца, іў Якім усёй будучыні пачаткі івобразы, быццам улюстэрку, адлюстроўваюцца! Такім вось чынам душа хрысціянская на высокай гары багадумнасці або падчас чыстай інабожнай малітвы ці прычашчэння Прачыстых іЖыватворных Тайн Хрыста Спасіцеля нашага праабражаецца, ізПятром смаку ежы на тым, пра які Царква Божая ўВялікі Чацвер спявае, Уладычнім пачастунку, на той шчодрай гасціне і вячэры ў шчодрага і магутнага Госпада, на той несмяротнай несмяротнага Цара трапезе высокім розумам каштуючы інайсаладзейшым тым, боскага смаку віном, як Пётр на Фаворы, упіваючыся із сябе выходзячы, здушэўнасці ўдух ператвараючыся, іад зямлі ўнеба ўзносячыся, бачыць або здольна бачыць умеру дадзенага ёй адкравення нейкую зару таго невячэрняга дня! І ад таго бачання ўся ахінута славаю, уся напоўнена святлом бывае! І таму, адчуваючы поўнае спаўненне на сабе прарочых слоў “У святле Тваім мы ўбачым святло” (Пс. 35,10), спадабляецца разам зІакавам звання “Ізраіль”, гэта значыць “розум, што бачыць Бога”. І, як ітой, кульгае на адну нагу, гэта значыць на любоў да свету гэтага, за марнасцю іасалодаю яго не толькі не ганяецца, але імі грэбуе і пагарджае. Адругою нагою, гэта значыць любоўю да Бога, так ладна па дарозе спасення крочыць, што сілу гэтай любові ледзьве ўмяшчаючы ўсмяротным ітленным целе, усклікае: “я знемагаю ад любові да Цябе, Жаніх, найпрыгажэйшы зсыноў чалавечых” (Песн. 2, 5; Пс. 44, 3.) іпрагне згэтым часовым жыццём разлучыцца, азтым Нябесным Жаніхом сваім жыць! Прагне зІм ужо не праз веру інадзею, але ўсамай дасканалай любові злучыцца. Прагне не праз люстэрка ігаданні, але тварам да твару невымоўным яго хараством цешыцца! Апаколькі з-за перашкоды смяротнага цела дасягнуць гэтага хутка не можа, то, быццам гуркаўка, нічога іншага не робіць, акрамя як уздыханнем, што зглыбіні сэрца выходзіць, пра гэта імкненне сваё іпрагу сведчыць ды слёзнымі струменямі зямлю палівае, усклікаючы зДавідам: “Прагне душа мая да Бога магутнага, жывога; калі прыйду із’яўлюся перад абліччам Божым!” (Пс. 41, 3) іплач яго нязменна паўтараючы: “Гора мне, бо прышэсце маё аддалілася” (Пс. 119, 5). Адну толькі радасць іўцеху ўгэтым сваім смутку і плачу мае— да нябеснай айчыны сваёй цялесныя ісардэчныя вочы пастаянна ўзводзіць; адну асалоду іўцеху знаходзіць— Жыватворныя раны Хрыста Спасіцеля свайго ўвесь час сузіраць іпа меры сіл упадабляцца Яму ўпастаянным цярпенні за Прасвятое імя Яго розных ўціскаў іганенняў, ва ўдзячным перанясенні бед ітурбот штодзённых. І,нарэшце, намагаецца цалкам здзейсніць апостальскія словы: “Я сураспяўся Хрысту, іўжо не я жыву, ажыве ўва мне Хрыстос” (Гал. 2, 19–20).

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.