Прападобны Ляонцій, архімандрыт Віленскі. Казанне на Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста

Скажа хтосьці, ачаму ж непараўнальна большая колькасць тых, хто пра гэтыя Яго духоўныя багацці іасалоду зусім не дбае? Адкажу на гэта: таму, што іх не ведаюць. Ведаць жа ніяк інакш не могуць, як толькі з вопыту. Нездарма цар іпрарок Божы Давід сказаў: “Блажэнны народ, які ведае вокліч1!” (Пс. 88, 16). А“вокліч”, як вучыць святы Грыгорый Дваяслоў, дае такую радасць іслодыч сардэчную, якую нельга ні словамі выказаць, ні якімі знакамі знешнімі перадаць. Толькі той яе ведае, хто паспытаў. Вось чаму гаворыць прарок: “Зведайце іўбачыце, які добры Гасподзь!” (Пс. 33, 9). Бо як салодкасць мёду ніхто лепш не ведае, чым той, хто пакаштаваў яго, так ігэтага бясцэннага дару ніхто ведаць не можа, акрамя таго, хто прымае яго, як сведчыць пра гэта святы Іаан уАдкравенні.

Скажаш мне зноў: ачаму ж не ўсе інямногія гэты дар прымаюць? Адкажу: таму што прымаць не хочуць. Чаму ж не хочуць? Атаму, што тых дзвюх акалічнасцей, якіх Хрыстос Спасіцель наш усваім Праабражэнні прыклад івобраз паказаў, не выконваюць. Спытаеш мяне: што ж гэта за акалічнасці? Па-першае— што быў Ён уадзіноце, апа-другое— што на высокай гары славу Бажаства Свайго ім паказаў. Бо калі хто імкнецца да духоўнага навучання іхоча мець мілую са сваім Тварцом гутарку, той павінен спачатку, пакінуўшы нізкія часовага свету гэтага даліны забаў, на гару багамыслення ўзнесціся. Калі хто хоча салодкім сном на ложы мудрага Саламона заснуць, мусіць перш дзверы ўсіх пачуццяў моцна зачыніць, каб туды ніякі шум ігам трывог ісмуткаў жыццёвых не пранікаў. Апотым, калі хто хоча пустэльнай манны пакаштаваць, пра якую Царква ўгімне пяе: “Пустынным непрестанно Божественное желание бывает2” (Актоіх, Нядзеля, глас 1. Ступенны антыфон), павінен перш ад мяса ічаснаку егіпецкага адмовіцца. Калі, паўтараю, хто хоча духоўных уцех іасалод паспытаць, павінен спачатку ад уцех часовых іасалод цялесных аддаліцца, пра што цудоўна сказаў адзін звучыцеляў Царквы, размаўляючы зБогам: “Ты, суцяшэнне вечнае, адным толькі тым даваць Сябе жадаеш, хто ўцехамі свету гэтага дзеля Тваёй вечнай уцехі пагарджае. Бо тыя, што тут цешацца, нявартымі Тваёй міласці становяцца; ахто тут нягоды церпіць, уТабе суцяшэнне знойдзе. І хто зазнае пакуты, той зазнае іўцехі. Бо ніхто не можа іна гэтым, іна тым свеце цешыцца івесяліцца, штосьці адно страціць павінен, калі іншага дасягнуць захоча”.

Нарэшце, як Хрыстос Спасіцель наш, жадаючы праабразіцца і славу Бажаства Свайго паказаць вучням Сваім, узвёў іх на гару, так і гэтае, пра што вышэй гаварылася, духоўнае душы хрысціянскай праабражэнне нідзе не бывае і быць не можа, акрамя як на той духоўнайгары, у тым доме Бога Іакавага, да чаго заклікае песнапенне, пакладзенае, як вы чулі ў пачатку, за аснову гэтай гутаркі. Бо ні ў якім іншым месцы чалавек не можа славы Праабражэння Хрыста Спаса нашага бачыць, нідзе святлом святло прыняць і ад славы ў славу, як ад Гасподняга Духа праабразіцца; толькі ў гэтым доме Царквы Святой Усходняй, якая паводле прарока Ісаіі, збудавана і моцна стаіць на вяршыні высокай, у апошнія дні яўленай гары Божай, г.зн. на Самім Хрысце Спасіцелі нашым — на гэтым камені, як і паводле прароцтва Данііла, ад гары дзявочай без рукі мужчынскай адарваўся і які ператварыўся потым у гару вялікую. На тым камені жывым, у Сіёне пакладзеным, людзьмі занядбаным, але Богам выбраным, яна пабудавана і моцна ўгрунтавана, на тым, бо іншага фундамента, акрамя гэтага, ніхто закласці не можа, які апостал сцвярджае і вызнае. І ўслед за тым жа апосталам Яго аднаго Галавою і Жаніхом сваім прызнаючы, яна, як верная жонка, іншых галоў, іншых жаніхоў ды іншых апекуноў не шукае, але такімі салодкімі словамі суцяшаецца: “Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку” (Мф. 28, 20), або такімі: “Зноў прыйду і вазьму вас да Сябе, каб там, дзе Я, былі і вы”, ці такімі: “Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас” (Ін. 14, 3, 18). Гэтымі словамі Любага свайго будучы запэўнена і Яму ў змірэнні, беднасці, цярпенні і ва ўсіх дабрадзейнасцях па меры сіл упадабляючыся і ў той гасціне і падарожжы сваім не спыняючыся, і ў тым бурным жыццёвым моры, як некалі галубіца Ноева апоры нагам сваім не знаходзячы, па вечнай сваёй Айчыне пастаянна смуткуе і аб ёй са слязьмі ўздыхае, і Другога слаўнага на гэты свет Прышэсця любага Жаніха свайго шчыра чакае і заўсёды на тое спадзяецца; і не толькі не палохаецца, калі бачыць папераджальныя знакі пра той дзень, але яшчэ і такія словы Узлюбленага свайго поўнасцю выконвае: “Калі ж пачне гэта збывацца, то выпрастайцеся і ўзніміце галовы вашы, таму што набліжаецца адкупленне ваша” (Лк. 21, 28).

[…] Аднак, вяртаючыся да таго, з чаго гутарка наша пачалася, г.зн. да разважання пра славу, святло і асалоду, якіх наша душа хрысціянская праз гэтае духоўнае праабражэнне дасягае, — хто-небудзь можа мне запярэчыць, маўляў, усё гэта магчыма толькі дасвечаным і дасканалым, а не маладым і пачаткоўцам. Адкажу на гэта так. Не без прычыны ўпачатку гутаркі маёй я траякае душы хрысціянскага чалавека праабражэнне паказаць абяцаў. Таму што на тры віды гэтыя даброты іўцехі духоўныя ды асалоды нябесныя, якімі Нябесны Гетман рыцараў сваіх заахвочвае, могуць быць падзелены. Адны— гэта тыя, што новым імаладым воінам, якіх Ён толькі прывёў інавярнуў да Сябе, каб прывучыць іх да будучай працы ідля аблягчэння будучых цяжараў іподзвігаў вайсковых, Ён жадае ўдзяліць і даць. Другія дае Ён ужо заслужаным ідасведчаным воінам, паслямногіх бітваў іпаядынкаў, знепрыяцелямі паспяхова праведзеных, ужо ўякасці нейкай узнагароды, але яшчэ перад канцом бітвы і перад ад'ездам забозу істану вайсковага. Трэція ж — гэта тыя, што не толькі пасля перамогі, але пасля знішчэння і гібелі ўсіх непрыяцеляў іпасля вяртання зпачэснай іслаўнай перамогай уайчыну, са шчодрасцю і размахам з бязмежнай скарбніцы багаццяў Сваіх раздаваць будзе і неўвядальным вянцом вечнай славы каранаваць будзе.

Прыкладам івобразам гэтага самі вучні Хрыстовы з’яўляюцца, якія ўпершы раз перад крыжовымі пакутамі ідобраахвотнай жыццядайнай смерцю Хрыста Спасіцеля нашага славу Праабражэння ізару Боскай прыгажосці Яго на гары Фаворскай пабачылі. Другі раз— пасля Уваскрасення, на гары Елеонскай, слаўную Яго перамогу бачылі, калі Ён узыходзіў іўзносіўся на нябёсы. Апра трэцяе славы імагутнасці Яго яўленне на гары Сіёнскай тады ж пасланцамі двара нябеснага былі запэўнены, што Той Хрыстос, Якога яны ў той час бачылі, як Ён узыходзіў на нябёсы, утым жа вобразе, у якім бачылі, як Ён узыходзіў, зноў Ён прыйдзе зсілаю іславаю вялікаю судзіць жывых імёртвых ікожнаму паводле заслуг узнагароду дасць.

Пра першае яўленне славы Царква Божая ўадным зпеснаспеваў так гаворыць: “На гары праабразіўся Ты, івучні Твае бачылі славу Тваю, Хрысце Божа, наколькі маглі ўспрыняць яе, каб, убачыўшы Цябе распінаемага, зразумелі, што мукі Твае дабравольныя, ісвету прапаведалі, што Ты сапраўды ёсць Ойчае ззянне” (кандак Праабражэння, глас 7). Бо паказаў жа, як кажа святы Яфрэм у слове на Праабражэнне, Хрыстос Спасіцель наш Сваім вучням “Царства Сваё раней за смерць, сілу Сваю раней за пакуты, славу Сваю раней за хулу ігоднасць Сваю раней за ганьбу”, каб да спакус, што набліжаліся, яны добра прыгатавацца маглі, як пра гэта Царква ўадным са сваіх гімнаў спявае: “Каб, убачыўшыя цуды Твае, не сароміліся пакут Тваіх” (Сціхіра Праабражэння на "Госпадзі ўсклікаю", глас, 4). Каб, убачыўшы на гары Галгофе ганебнае Яго распяцце, успомнілі паказаную на гары Фаворскай Бажаства Яго славу. Каб, убачыўшы Яго без рызаў, аголенага, успомнілі цяперашнюю адзення Яго бель ісветласць. Каб, убачыўшы Прасвятое аблічча Яго, заплёванае іпабітае, цернямі ўкаранаванае, успомнілі невымоўную аблічча Яго светласць іпрыгажосць. Каб, убачыўшы Яго між двух разбойнікаў, па нагавору на крыж узведзенага, успомнілі тых двух мужоў, што тады ўнайвялікшай славе— як Лука кажа — поруч зІм стаялі. Каб, чуючы на Яго паклёп як пра лгуна іпарушальніка Закона іпрарокаў, згадалі пра тое, што Маісей-заканадавец іІлія, найвялікшы зпрарокаў, перад Ім на той гары як слугі перад Уладаром сваім стаялі, выразна даючы зразумець, што Ён ёсць Закона іпрарокаў здзяйсненне івыкананне; што Ён сам жыццём валодае інад смерцю ўладарыць; што Ён ёсць Той, хто пахаваў Маісея ізноў яго з мёртвых уваскрасіў; што Ён ёсць Той, Хто на калясніцы вогненнай Ілію ўрай перанёс ізноў яму перад Сабою стаць загадаў. Каб, чуючы тыя шматлікія зласлоўі, тыя фальшывыя сведчанні, тыя блюзнерствы, тыя насмешкі інападкі законаадступнага зборышча, памяталі тое слаўнае сведчанне, Якое Бог Айцец пра Адзінароднага іразам зІм вечна існага Сына Свайго даў,— іразвагу, ірозум нябесны, які памыліцца не можа, лічылі вышэйшым за меркаванні ірозум свету гэтага, які трымае ўсваіх руках вагі няправедныя.

Пра другое з’яўленне славы Гасподняй Царква пяе так: Узнёсся Ты ўславе, Хрысце Божа наш, радасць прынёсшы вучням, абяцаннем Святога Духа, пасля ўмацавання іх Тваім благаславеннем, што Ты— Сын Божы, Спасіцель свету” (трапар Узнясення, глас 4). Апра трэцяе святы цар іпрарок Давід такімі словамі гаворыць: “Бог багоў, Гасподзь прамовіў ізаклікае зямлю ад усходу сонца да захаду. ЗСіёна, які ёсць верх прыгажосці, з’яўляецца Бог”, ітрошкі ніжэй: “Ён заклікае звышыні неба ізямлю судзіць народ Свой”; “Збярыце да Мяне святых Маіх” (Пс. 49, 1, 4–5). І святы Іаан Багаслоў уАдкравенні: “І ўбачыў я, івось Агнец стаіць на гары Сіён, ізІм сто сорак чатыры тысячы, уякіх імя Айца Яго напісана на чале” (Адкр. 14, 1). І святы прарок Данііл: ”Бачыў я нарэшце, што пастаўлены былі прастолы, ісеў Той, Хто стары днямі; адзенне на Ім было белым, як снег, іваласы на галаве Яго— як воўна чыстая; прастол Яго— як полымя агню, колы Яго— агонь палаючы. Вогненная рака выходзіла іпраходзіла перад Ім; тысячы тысяч служылі Яму ітысячы тысяч стаялі перад Ім; суддзі селі, іразгарнуліся кнігі” (Дан. 7, 9–10). І парарок Іаіль: “Натоўпы ўдаліне суда! Паколькі набліжаецца дзень Гасподні дадаліны суда! Сонца імесяц памеркнуць ізоркі згубяць бляск свой. І загрыміць Гасподзь зСіёна, іпадасць голас Свой зІерусаліма, задрыжаць неба ізямля, але Гасподзь будзе абаронаю для народа Свайго іабаронаю для сыноў Ізраілевых. Тады зразумееце, што Я Гасподзь Бог ваш, Які жыве на Сіёне, на святой гары Маёй; ібудзе Іерусалім святыняю, іне будуць больш іншаземцы праходзіць праз яго” (Іаіл. 3, 14–17).

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.