Жыццё і дзейнасць мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага)

Хрысціянінз Хрыстом пакутуе і праслаўляецца.

Свяціцель Ціхан Задонскі

Асоба мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка на фоне царкоўных і гістарычных смут і трагічных падзей 1920–1930-х гадоў толькі ў наш час раскрываецца ў сапраўдным маштабе — як стойкага падзвіжніка ў вызнанні веры і ў адданасці праваслаўнай Маці-царкве.

Сухія, даведачнага характару афіцыйныя звесткі з «архіваў Крамля» паведамляюць нам пра Мелхіседэка (Паеўскага Міхаіла Львовіча, 1878–1931) як пра архіерэя Мінскага (1919–1923; 1923–22.12.1925). У 1922 г., сведчыць тая ж крыніца, мітрапаліт Мелхіседэк праходзіў па справе пра ўкрывальніцтва царкоўных каштоўнасцей. У 1923 г. лічыўся «абнаўленчым мітрапалітам Беларускім» (шматзначнае двукоссе пастаўлена не намі, яно прысутнічае ў вышэйназваным тэксце выдання — Р.П.). У 1925 г. знаходзіўся ў г  1927     рыгарыянскім расколе. Быў аўтаномным мітрапалітам Беларусі, а ў 1927 г. вярнуўся пад юрысдыкцыю Рускай Праваслаўнай Царквы1.

За строгім, але не заўсёды дакладным аб‘ектывізмам кароткай біяграфічнай даведкі хаваецца шмат важных падрабязнасцей, без якіх немагчыма правільна расставіць акцэнты і даць аб’ектыўную ацэнку дзейнасці архіерэя.

Найбольш прынцыпова важнымі з’яўляюцца пытанні: ці быў Мелхіседэк законным, не саманарачоным мітрапалітам Мінскім і Беларускім? Як ён адносіўся да абнаўленства і аўтакефаліі?

Жыццёвы шлях мітрапаліта Мелхіседэка да рэвалюцыі складаўся дастаткова традыцыйна і, можна сказаць, паспяхова. Ён нарадзіўся ў 1879 г. ў вёсцы Вітуліна Бельскага павета Холмскай губерні (цяпер Люблінскае ваяводства Рэспублікі Польшча) у с    ям’і сельскага святара Льва Сямёнавіча Паеўскага. Айцец Леў служыў па духоўнаму ведамству Варшаўскай і Гродзенскай епархій. Быў добра вядомы ў Беларусі і Расіі як краязнавец, археолаг і пісьменнік. Бацька выхоўваў сына ў праваслаўнай веры, прывіваючы любоў да Царквы і Бацькаўшчыны. Айцец Леў лічыў сябе рускім і прытрымліваўся канцэпцыі «заходне-русізму», паводле якой Беларусь і Расія павінны развівацца ў адзінстве культурнага і царкоўна-гістарычнага шляху. У 1895 г. айцец Леў Паеўскі выказаўся і па праблемах уніі, напісаўшы крытычную працу аб дзейнасці Іясафата Кунцэвіча.

Міхаіл Паеўскі вучыўся ў манастырскай школе, потым у Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі. З-за слабасці лёгкіх быў пераведзены ў Сімферопальскую семінарыю. На апошнім курсе, 25 сакавіка 1898 г., ва ўзросце 18 гадоў прыняў манашаскі пострыг. За поспехі ў вучобе атрымаў магчымасць працягваць адукацыю ў Казанскай Духоўнай Акадэміі. Пасля сканчэння Акадэміі (1904) са ступенню кандыдата багаслоўя іераманах Мелхіседэк накіраваны ў Магілёў, дзе стаў выкладчыкам асноўнага, дагматычнага, маральнага багаслоўя Магілёўскай духоўнай семінарыі. У канцы 1905 г. іераманах Мелхіседэк выконваў абавязкі ігумена Магілёва-Брацкага Богаяўленскага манастыра і благачыннага мужчынскіх манастыроў — Бялыніцкага, Ахорскага, Аршанскага, Няклюдаўскага. 18 снежня 1906 г. Свяшчэнны Сінод зацвердзіў яго на пасадзе ігумена Брацкага Богаяўленскага манастыра, а епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сцяфан урачыста ўручыў яму ігуменскі жэзл. 24 студзеня 1907 г. ігумен Мелхіседэк пераведзены ў недалёкі Бялыніцкі манастыр у сане архімандрыта. Але ўжо 22 верасня таго ж года па рашэнню Свяцейшага Сінода архімандрыт Мелхіседэк накіраваны ў Таўрыдскую епархію, дзе служыў ігуменам Херсонскага Свята-Уладзімірскага манастыра. У 1909–1910 гг. ён настаяцель Праабражэнскага манастыра ў Ноўгарад-Северску Чарнігаўскай губерні.

У тым жа 1910 г. архімандрыт Мелхіседэк пераведзены на Каўказ, дзе ў 1910–1914 гг. служыў наглядчыкам Уладзікаўкаскага духоўнага вучылішча, а ў 1914–1916 — рэктарам Тыфліскай духоўнай семінарыі.

У 1916 г. архімандрыт Мелхіседэк выкліканы ў Пецярбург і 8 верасня ў Казанскім саборы хіратанісан у епіскапа Кранштацкага, вікарыя Петраградскай епархіі. 17 чэрвеня 1917 г. ён з’яўляўся епіскапам Ладажскім, вікарыем той жа Петраградскай епархіі. Удзельнічаў у Памесным Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы 1917–1918 гадоў.

У канцы 1918 – пачатку 1919 г. епіскап Мелхіседэк атрымаў прызначэнне ў Мінскую епархію, стаўшы епіскапам Слуцкім, вікарыем Мінскім. Пасля ад’езду правячага архіепіскапа Мінскага і Тураўскага Георгія (Ярашэўскага) у Варшаву епіскап Мелхіседэк фактычна застаўся адзіным архіерэем у Мінскай епархіі. Уладыка быў вельмі адукаваны, ведаў 12 моў, у тым ліку старажытнаяўрэйскую. Быў шырока вядомы як прапаведнік, жыва цікавіўся ўсімі дэталямі богаслужэбнага жыцця, побытам духавенства і паствы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.