Беларускі праваслаўны каляндар на 2010 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2010 годУжо чвэрць стагоддзя Беларуская Праваслаўная Царква жыве пад малітоўнай аховай Сабора Беларускіх Святых. У гэты юбілейны год ушанавання святых зямлі Беларускай здзейсніў свой першасвяціцельскі візіт у Беларусь Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Сімвалічна, што першым дарам зямлі Беларускай Яго Свяцейшаству стала ікона Сабора Беларускіх Святых, напісаная напярэдадні яго прыезду.

І калі мінулы год можна назваць годам ушанавання святасці, то надыходзячы год мае прайсці пад знакам духоўнага асветніцтва, паколькі адной з найважнейшых падзей будзе 100-годдзе з часу перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай, асветніцы зямлі Беларускай, з Кіева-Пячэрскай Лаўры ў Полацкі Спаса-Праабражэнскі манастыр.

У наступным годзе будзе адзначацца 215-годдзе памяці свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, славутага асветніка і царкоўнага дзеяча, намаганнямі якога была захавана і ўмацавана адзіная на беларускіх землях праваслаўная епархія ў цяжкія часы уніі.
20 верасня / 3 кастрычніка 2010 года споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння протаіерэя Плакіда Янкоўскага (1810–1872) — святара, педагога, таленавітага літаратара, творчая спадчына якога, на жаль, была амаль забытаю, і толькі ў апошнія гады імя Плакіда Янкоўскага вернута з нябыту. Дарэчы, пахаваны протаіерэй Плакід у Свята-Георгіеўскім храме Жыровіцкага манастыра.

Нельга не згадаць і пра юбілей памяці праваслаўнага беларускага дзеяча і асветніка Сяргея Паўловіча (1875–1940), які ў міжваенны перыяд у Вільні выдаваў падручнікі на беларускай мове па Закону Божаму, Свяшчэннай гісторыі Старога і Новага Запаветаў, быў рэдактарам беларускамоўнага дзіцячага праваслаўнага часопіса "Снапок".
Такім чынам, у 2010 годзе будзе адзначаны цэлы шэраг юбілейных і памятных дат, звесткі пра якія можна знайсці ў дадатковых раздзелах Календара і іншых выданнях.
 

Дададак да каляндара:

Да 100-годдзя перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай

Шэсце мошчаў прападобнай Еўфрасінні па Дняпры

Ушанаванне мошчаў прападобнай Еўфрасінні ў Віцебску, урачыстыя провады іх і перанясенне ў горад Полацк

 

Свяціцель Георгі Канісскі. Думкі

Думкі

Духоўныя святыні Гродзенскай епархіі

З гісторыі хрысціянства на Гродзеншчыне

Духоўныя святыні Гродзенскай епархіі

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.