Беларускі праваслаўны каляндар на 2009 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2009 год

Мінулы год быў адзначаны важнымі падзеямі ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы. 26 лютага 2008 года споўнілася 400 гадоў з дня спачыну славутага дзеяча, асветніка і абаронца Праваслаўя дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці князя Астрожскага прайшлі ў Мінску, Тураве, Брэсце, а таксама ў Супраслі і Беластоку (Польшча).

У кастрычніку 2008 года ўсе праваслаўныя веруючыя Беларусі віншавалі свайго Архіпастыра — Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта з 30-годдзем архіерэйскага служэння ў Беларусі. Прычым трэба адзначыць, што 30-гадовы юбілей — гэта не асабістае свята нашага Прадстаяцеля, а важны этап у жыцці ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы, на працягу якога яна ўзрастала і ўмацоўвалася, ператварыўшыся ў грунтоўную аснову духоўнага жыцця беларускага народа.

Сапраўдным вянцом усіх юбілейных падзей года сталі ўрачыстасці, прысвечаныя 1020-годдзю Хрышчэння Русі. Удзел у святкаваннях, што прайшлі ў Мінску 22–25 кастрычніка 2008 года, прымаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ, а таксама госці з многіх краін свету. У час урачыстасцей Патрыярх Аляксій ІІ наведаў прыходы, асвяціў некалькі новых храмаў, шчыра вітаў і благаслаўляў беларускую паству.

Гэта быў апошні, VI-ты візіт нашага Свяцейшага Архіпастыра ў Беларусь… Вечная яму памяць!..

Яшчэ ў 1984 годзе Свяцейшы Патрыярх Пімен падтрымаў ініцыятыву беларускіх веруючых аб устанаўленні Сабора Беларускіх Святых і святкаванні яго ў Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы.

У Ражджэственскім Пасланні да праваслаўных веруючых Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт адзначае: “Сёння мы з асаблівай яснасцю ўсведамляем, што 25 гадоў таму, калі пра змены ў жыцці краіны ніхто не мог і падумаць, а духоўнае праабражэнне гістарычна хрысціянскіх народаў і адраджэнне Праваслаўнай Царквы здавалася справай вельмі далёкай, — мы пачалі сваё духоўнае адраджэнне з малітоўнага звароту да нашых святых суайчыннікаў.

І яны адклікнуліся ўсёю сілаю сваіх сэрцаў! Бо нашы набожныя продкі вельмі жадаюць, каб падобна да іх і мы, жыхары XXI стагоддзя, маглі стаць, павадле натхнёных слоў апостала Паўла, суграмадзянамі святым і сваімі Богу (Эф. 2, 19)”.

 

Дададак да каляндара:

Сабор беларускіх святых
Да 25-годдзя ўстанаўлення

Сабор беларускіх святых

Навамучанікі Віцебскай епархіі: свяшчэннамучанік Мікалай і святы вызнаўца Уладзімір

Праведная Манефа Гомельская

Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ

Аповесць пра пакуты і смерць айца Афанасія Філіповіча

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.