Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*


*Або апісанне праўдзівых падзей

у справе памнажэння і вытлумачэння веры праваслаўнай,

агалошанае воляю Божай і малітвамі Прачыстай Багародзіцы

ў нядаўнія часы: спачатку ў набожнага цара Маскоўскага Міхаіла,

потым у яго міласці караля польскага Уладзіслава Чацьвёртага,

нарэшце – у праасвяшчэннага Пятра Магілы, усяе Расіі мітрапаліта,

 і перапісанае пакорным іераманахам Афанасіем Філіповічам,

на той час ігуменам у Бярэсці – Літоўскім, які склаў яго

ў манастыры Пячэра-Кіеўскім для людзей праваслаўных,

якія хочуць пра тое ціяпер і ў будучыя часы ведаць


“Апавядайце пра ўсе цуды Яго.

Праслаўляйце імя святое Яго;

няхай узвесяліцца сэрца тых,

хто шукае Госпада”.

(Пс. 101, 2-4)


Гісторыя маскоўская

 пра вобраз Прасвятой Багародзіцы

Напачатку гісторыя, запісаная пакорным Афанасіем Філіповічам,

законнікам чыну Святога Васілія Вялікага пра вобраз

Прасвятой Багародзіцы, у крыжы выяўлены, яго ж і на небе бачылі,

і Міхаілу, цару Маскоўскаму, на харугвы вайсковыя дзеля памнажэння праваслаўнай веры і супраць непрыяцеляў Крыжа Гасподня перададзены

(года 1638, месяца сакавіка)

Вядома няхай будзе вялікасці тваёй, Міхаіле, праваслаўны цар Маскоўскі, што Гасподзь наш Іісус Хрыстос, Які ва ўсім свеце дарадчык, (як імудрэц кажа: "у руцэ Яго імы, ісловы нашыя, іўсякае разуменне імайстэрства дзеяння")[1]* — дзіўным промыслам Сваім, з Літвы, з манастыра Купяціцкага, што за мілю ад Пінска, паслаў мяне з паслушнікам маім да самой царскай вялікасці за міласцінай для адбудавання царквы Увядзення Прачыстай Багародзіцы. У той царкве знаходзіцца малы вобраз Маці Божай у крыжовым знаку, але вялікі цудамі сваімі. Тыя цуды не час падрабязна апісваць. Толькі коратка пра найважнейшае вымушаны, па волі Бога, у Троіцы Святой праваслаўна славімага, паведаміць.

Царква тая спачатку (як сведчаць дакументы) збудавана была радаю праваслаўных сялян пасля таго, як на дрэве явіўся вобраз Прачыстай Багародзіцы ўкрыжовым знаку. Па спаленні царквы татарамі, калі ўвогненным полымі была аднойдзена гэтая ікона, на тым месцы праваслаўнымі людзьмі была ўзведзена новая царква.

І ўсюды, дзе па благаславенні Божым было Яраславава княжанне — у Тураве, Пінску ііншых гарадах імястэчках, Іісус Хрыстос праславіў тую царкву Маці Сваёй. Убачыўшы гэта, князь Яраслаў забяспечыў усе патрэбы царквы ітых, хто знаходзіўся пры ёй.

Яго сын Фёдар Яраславіч з жонкаю сваёй Аленаю з Алелькавічаў не мелі спадчыннікаў, таму гарады ісёлы княства перайшлі да дзяржавы Польскага каралеўства, іраздзялілася княства на ваяводствы іпаветы.

Па нейкім часе сяло Купяціцкае з царквою Прачыстае Багародзіцы кароль польскі падараваў у вечнае карыстанне свайму адважнаму воіну Грыгорыю Войну.

Пазней у таго сяла іў царквы былі розныя ўладальнікі, іяна ад многіх нянек прыйшла ўзаняпад. Урэшце, ў1628 годзе, па волі Божай, пакліканая Духам Святым, пані Палонія Сокалава-Война з Валовічаў, кашталянка берасцейская, зсынам сваім панам Васіліем Копцем, кашталянам наваградскім, клопат пра царкву ўчынілі — купілі сяло Купяціцкае з ўсімі яго ваколіцамі ізаснавалі пры царкве манастыр законнікаў чыну св. Васілія Вялікага ўсходняга падпарадкавання. Паводле парады набожнага Іосіфа Бабрыковіча з Вільні, ігуменам паставілі Іларыёна Дзенісовіча, які сабраў браціі больш трыццаці із імі ўвінаградніку Хрыстовым працуе.

Даведаўшыся пра тое, багалюбны муж, яго міласць айцец Пётр Магіла, праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі іўсяе Русі, Экзарх святога апостальскага прастола Канстанцінопальскага, даручыў Іларыёну Дзенісовічу духоўную працу ўгорадзе Пінску пры цэрквах сваіх, — на той час ад уніятаў, з Божай дапамогай, вернутых, бо перад тым у вялікім пераследаванні там былі праваслаўныя ад уніятаў.

Неўзабаве, у 1636 годзе, той самы багалюбны муж Пётр Магіла, мітрапаліт Кіеўскі, даслаў Іларыёну Дзенісовічу ліст з загадам сабраць міласціну ўПінску іпавеце на рамонт Святой Сафіі, кафедральнай кіеўскай царквы. I калі ўжо ўмаі 1637 года патрэбныя грошы былі адасланы, мітрапаліт даведаўся ад пасланца спадара айца Макарыя Такарэўскага, што царква ўКупяцічах з цудатворнай іконай моцна ўжо старая, ісказаў: "Добра было б тыя грошы на царкву тамтэйшую скіраваць, але калі ўжо прывезлі, то сродкі ітут вельмі патрэбныя. Даю вам ліст універсальны, каб вы праз міласціну адрэстаўравалі яе». I калі прывезлі ліст да манастыра з дазволам на збор міласціны для адбудовы царквы, набожны ігумен Іларыён Дзенісовіч, учыніўшы раду з усімі братамі ўХрысце, усклаў цяжар паслушэнства на мяне, пакорнага Афанасія Філіповіча, свайго намесніка ўманастыры Купяціцкім, ды паслушніка Анісіма Ваўкавіцкага.

О, дзіўныя справы Божыя! У той момант пры трапезе страх вялікі напаў на мяне, як здранцвелы сядзеў за сталом. Да келлі сваёй дайшоўшы, зашчапіўся іпачаў Богу Усемагутнаму маліцца аб тым паслушэнстве. Праз хвіліну, калі стаяў на малітве, такі страх мяне ахапіў, што парываўся зкеллі сваёй уцячы, але неяк, Божай моцай затрыманы, застаўся, доўга заліваўся слязамі. I раптам пачуў прыемны голас:

— Цар маскоўскі збудуе Мне царкву, ідзі да яго!

Ад таго мяне як варам абліло. Зноў пачаў заходзіцца плачам, думаючы: што ж будзе?

У лістападзе 1637 года, калі набліжаўся час майго ад’езду ўдарогу, вяртаючыся з царквы пасля утрані, расказаў пра той голас набожнаму ігумену майму. А ён, збочыўшы крыху са сцежкі, вымавіў:

— Браце мілы, куды скіруюць цябе Бог Усемагутны іПрачыстая Багародзіца — туды ідзі. А ятут збратамі буду маліцца, каб да нас здаровым вярнуўся. А пра тое, што ты кажаш, не ведаю, як будзе, бо іліста ад караля, пана нашага, на гэта не маеш.

Потым, перад выпраўленнем у дарогу, перахрысціліся з братамі, увайшлі ўпрытвор царкоўны і, даверыўшыся ва ўсім волі Божай, адбілі некалькі паклонаў. Потым зірнулі праз акенца на цудатворны вобраз Прачыстай Багародзіцы. Раптам здарыўся шум дужа страшны ўцаркве. Спалоханы, яхацеў быў хутка ўцячы, але потым асмеліўся, паўторна глянуў у акенца, прамаўляючы:

— О, Прачыстая Багародзіца, будзь са мною!

I на тое ад вобраза цудатворнага Прачыстай Багародзіцы пранікнёны голас пачуў:

— Іду і Я з табою!

А Неемій дыякан у выглядзе вобраза, намаляванага на левым крыласе на ўвесь рост (дыякан гэты набожны з маладых гадоў быў манахам, іколькі год перад тым спачыў), нібы заікаючыся, дадаў:

Iду, іду ія са Спадарыняй маёю!

Задумаліся мы іпачалі голасна плакаць, іса страхам гаварылі: што будзе?

Выехалі ўдарогу з манастыра, больш нікому ні пра што не кажучы. Зваліўся каптур падшыты з маёй галавы, але мы па яго не вярнуліся.

Калі прыехалі да Слуцка, архімандрыт айцец Шыцік разгневаўся вельмі на айца нашага ігумена Купяціцкага з тае прычыны, што яму, намесніку мітрапалітаву, не даклаў пра наш візіт на Белую Русь па міласціну[2]. Загадаў адабраць у нас лісты ітрымаў нас праз усе святы Ражджаства Хрыстовага ўвялікай трывозе. Потым, напалоханы сонным бачаннем, пра што сам расказваў, аддаў лісты са словамі:

— Раблю гэта дзеля Прачыстай Багародзіцы, а не для вашага ігумена. Ідзіце з Богам, як хочаце.

Адтуль скіраваліся мы да манастыра Куцеінскага пад Оршай. Там, дачакаўшыся багалюбнага мужа Іаіля Труцэвіча, ігумена тамашняга, паведамілі пра паслушэнства нашае іпромысел Божы. Сказаў ён словамі святога Дамаскіна:

— Перамагаюцца законы прыроды ўДзеве Чыстай.

Аднак пасведчання да Масквы, якога мы прасілі, параіўшыся з братамі, не пажадаў даваць. Пры гэтым намеснік яго Іосіф Сурта сказаў:

— Спадару ойча Афанасіе, цяжка без пашпарта караля пана нашага ісці вам на Смаленск іДарагабуж, а затым іза мяжу, да Масквы. Віленскія манахі, якія ішлі таксама па міласціну, нават з пашпартам ад караля шмат набедаваліся.

Пачуўшы такое, яперамяніў шлях да Масквы, вымаліў у ігумена лісты да пратапопаў ібрацтваў праваслаўных іпайшоў на Копысь, Шклоў, Магілёў, Галоўчын. Але нідзе там міласціны мне не далі, бо выбіралі яе старанна свайму епіскапу, спадару айцу Сільвестру Косаву, на судовую справу з Сялявам, уладыкам полацкім, уніятам.

Затым вярнуўся да манастыра Куцеінскага іпаведаміў айцу ігумену пра становішча сваё, пра намер вяртацца дадому з-за немагчымасці ісці да Масквы. Праз нейкі час прыйшоў айцец намеснік Сурта ікажа мне:

— Ойча Афанасіе, браце мілы, шкада мне цябе, бо мала што выканаўшы з паслушэнства свайго, вяртаешся дамоў. Раю табе, ідзі на Трубчэўск да Бранска. Хоць ітам цяжкасці будуць, аднак воляй Божай трапіш у сталіцу маскоўскую.

Лягло мне тое на сэрца, істалі мы раіцца. Сказалі пра гэта айцу ігумену куцеінскаму, які, благаслаўляючы мяне, сказаў:

— Няхай будзе воля Божая з табою. — I даў мне ліст, па сваіх справах, да князя Пятра Трубяцкога.

Так адправіліся мы ўтой шлях з імем Іісуса Хрыста на Прапойск, Папову Гару, Старадуб, да Трубчэўска. Раптам бура ўсчалася, што ісвету не відаць. Не толькі з паўдня да вечара, але іўсю ноч у замётах блукаючы іблудзячы, ледзь-ледзь у плыні Дняпра (мабыць, шкодніцтвам духоўнага непрыяцеля) не патанулі.

За Прапойскам, калі былі на начлезе ўсяле, япадумаў, што хамут на санях маіх ляжыць, агэта быў пёс, які моцна за руку мяне ўеў. А ўіншым сяле пажар успыхнуў, ад якога яамаль зжыццём не развітаўся. У Паповай Гары конь уначы зышоў з гасподы (а ці хто звёў яго). Раніцай, калі япра тое спытаў, зайшоўшы ўдвор, дык там нас траха не забілі.

У Старадубе, на запусты, п’яніцы нас дужа турбавалі. Аднак ад усіх напасцяў Іісус Хрыстос іПрачыстая Багародзіца без шкоды нас захавалі.

У Трубчэўску малады князь Трубяцкі, называючы сябе стражнікам, пад пагрозай моцнага пакарання забараніў ісці за граніцу да Бранска, кажучы:

— У чым можна быць упэўненым у час казацкіх пагромаў?

Таму хацеў яўжо вярнуцца адтуль назад дадому. Толькі наважыўся наведаць манастыр у Чоўску, за паўмілі ад Трубецка.

Пад гару ішоў пешшу, паперадзе каня, молячыся Госпаду Богу іПрачыстай Багародзіцы. Раптам страх вялікі мяне апанаваў, аж усклікнуў моцным голасам:

— О, Божа мой іПрачыстая Багародзіца, змілуйцеся нада мною! Што ж гэта дзеецца!

І здалося мне, нібы паслушнік кажа:

— Навошта просіш людской дапамогі? Ідзі ўМаскву, Я з табою.

Калі ж наблізіўся паслушнік, яспытаў у яго, што ён мне гаварыў. А ён адказвае:

— Нічога ятабе не казаў. I наогул, трывожуся за нас, бо напэўна, дарма валочымся.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.