Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*

Узышлі на высокую гару, да манастыра таго Чоўскага. Прывіталіся з манахамі. Расказаў япра свой намер ісці, зБожай дапамогай, да Масквы па міласціну. Мне адзін старац ігаворыць разважліва:

— Не дойдзеш, спадару ойча, бо цяпер час трывожны пагрому казацкага. Але калі ўцябе справа Божая, дык можа ўдасца. Ідзі да Ноўгарад-Северскага, да ваяводы пана Пятра Песячынскага. Шчасце тваё будзе, калі згодзіцца прапусціць, бо тут цяпер стражнікаў многа.

З таго манастыра прыехалі да сяла Вялікая Зноба, дзе спыніліся на начлег. Там ўгасподзе, калі ўсе паснулі, апоўначы напаў на мяне страх надта вялікі. Здалося мне, быццам хтосьці гоніцца за мной з немалым войскам, шукае мяне на згубу ікрычыць:

— Ёсць, ёсць! Ён тут!

Калі ўсё спакваля суцішылася, яразбудзіў паціху гаспадара, нічога яму пра свой страх не сказаў, а толькі папрасіў, каб нас тае ж хвіліны вывеў на ноўгарадскі шлях.

Даехалі да пушчы. Бядую, не ведаю, дзе мы ікуды едзем. Пачаў песню акафісную спяваць угонар Прачыстай Багародзіцы: "Взбранной Воеводе победительная…», прыпяваючы: "аллиліуя». На світанні — задрамалася. I зноў страх мяне агарнуў, із’явілася хмара чырвоная сонечная на ўсходзе. Атрос ясон з вачэй ібачу — дзіцятка ўмантыі: сядзіць на кані нашым, у тыл нам глядзіць ідарогу паказвае. Ды прамаўляе той хлопчык:

— Я Неемія дыякан, супольнік ваш купяціцкі. — I знік.

А як узышло сонца, убачыў у той жа час на небе крыж, а ўім вобраз Прачыстае Багародзіцы з Дзіцяткам, накшталт Купяціцкага, праменнямі сонечнымі ўтвораны іакружаны. Доўга глядзеў на яго дзівячыся. Толькі хацеў паказаць на той цуд Божы паслушніку майму Анісіму, але ён, ад сну спахапіўшыся, пачаў біць каня ітой вобраз на небе стаў нябачным. Нічога яне сказаў яму пра той выпадак.

Наблізіліся да пагранічнага сяла. Перад поўднем дзіўным чынам прамінулі памежную варту ноўгарад-северскага ваяводы. Фёдар Драгамір, старэйшы ўтым сяле, стаяў наўзбоч дарогі зняўшы шапку. А калі япрывітаў яго, сказаў да мяне:

— Што гэта за Пані, ойча? Куды Яна едзе з немалым войскам? Не ведаючы, што адказаць, ятолькі прамовіў:

— Але, але. I адышоў да саней.

Калі япакідаў тое сяло, вялікі натоўп людзей — стражнікаў іпростых — выйшаў аж у канец сяла, гледзячы на наш поезд. І пайшлі мы паўз храм святога Афанасія, які ўканцы сяла ўполі стаіць.

Перайшлі, воляй Божаю, праз мяжу, да Шэпелева — першага сяла вашай царскай вялікасці. Тамашнія людзі прынялі нас ласкава, дзівіліся толькі, як мы адолелі мяжу. Дзяўчына адна зпростага люду вымавіла:

— Сапраўды Багародзіца з імі едзе! То ж дзіва, што стражнікаў мінулі!

I іншыя людзі здзіўляліся з нашага пераезду, уважаючы тое за справу Божую.

Рушылі далей на Маскву. Спаткаў нас у дарозе нейкі чалавек у белай вопратцы. Ён нядоўга нас распытваў, а затым сказаў:

— Ідзіце ж рукавы апусціўшы (бяспечна). Ведаю, да цара па міласціну накіроўваецеся. Але і пра большае клапаціцца там пачняце.

Потым, 10 лютага 1638 года, прыехалі ўгорад Сеўск, дзе затрымаліся ўгасцініцы на тры дні. Ехаць далей было небяспечна з-за пагромаў запарожскіх казакаў, якіх там было вялікае мноства. Там жа прыйшоў да нас галава Мікіта Федаровіч з іншымі радцамі. Спытаў нас, дзеля якіх патрэбаў прыехалі. Даведаўшыся, што не маем ні ад каго лістоў да вашай царскай вялікасці, зазначыў:

— Немагчымая справа, каб гэтак дайшлі да сталіцы. Я адказаў:

— Іду, спадзеючыся на волю Божую івобраз, надрукаваны на паперы, які івам даю.

Паверылі яны нам, аднак нічога не вырашыўшы, адышлі.

Потым мы напісалі да ваяводы, просячы яго аб ласцы на дазвол. Ён разгневаўся, бо быў не ваяводам, а толькі намеснікам, ізагадаў дваровым нас выгнаць.

Выгналі нас на пуціўльскі гасцінец. Прыехалі да сяла Курганоў. Там напаў на мяне страх Божы іпрыйшла думка зноў павярнуць да Масквы.

Затым накіраваўся да манастыра Успення Прачыстай Багародзіцы, што пад Бранскам. Ехалі праз Пагрэбы, сяло баярскае, непадалёк Сеўска. Як мінулі тое паселішча, раптоўна ўдуброве, пры заходзе сонца, вельмі вялікая хмара агарнула мяне з паслушнікам. Аж ускрыкнуў паслушнік:

— Божа, што гэта!

Устрывожыўся ён іўвесь закалаціўся. Я таксама быў уражаны выпадкам іраптам пачуў такі выразны голас:

— О, Афанасій! Ідзі да цара Міхаіла іскажы яму: знішчы ворагаў нашых, бо ўжо час прыйшоў. Уздымі дзеля міласэрнасці вобраз Купяціцкі на харугвах сваіх. I ўбітве той захаваю здаровым кожнага чалавека, які называе сябе праваслаўным!

Ад такога страху — заблудзіліся. Позна ноччу прыблукалі да вёскі Крыўцова, якая за пяць вёрст ад Сеўска. Там папрасіліся да хрысціяніна на начлег. Убачылі ўяго сына вельмі хворага. Я сеў каля яго іўзмаліўся: "Уладыка Чалавекалюбча, Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа мой! Будзь міласцівы да мяне, грэшніка! Пакажы тыя тайны, якія чую і бачу пачуццямі маімі! Сапраўдныя яны ці не? Не спакушаю Цябе, Стваральніка майго, але, калі будзе воля Твая, прашу Цябе я, раб Твой, праз Тваё дабрадзеянне, вылечы гэтага нямоглага чалавека».

Назаўтра раніцай прыйшоў з другой хаты бацька хворага ізвярнуўся да мяне:

— Старча вялікі! Калі ты святар, памаліся Богу за майго сына, каб паправіўся. Тады язпаслушнікам маім падрыхтаваў годны столік, каб адправіць малебен. Асвяціў яго іконай Купяціцкай Прачыстай Багародзіцы, папяровай выявай на крыжы, што выдадзена была ўКіеве. О, дзіўныя справы Божыя! Нібы ад сну абуджаны, устаў хворы іўсклікнуў:

— Адкуль прыйшла надзея мая, Багародзіца, лячыць мяне?! — І адразу ўстаў, уславіў Бога іпрыслужваў нам ля стала.

Уражаныя людзі з радасцю істрахам дзівіліся гэтаму. Бацька, вельмі стары чалавек, частаваў нас як мог, даў міласціну святую іправодзіў нас на бранскі гасцінец, раячы, каб ехалі да сталіцы, што мне глыбока на сэрца запала.

Але як старац адышоў, вялікі клопат учыніў мне паслушнік мой Анісім, інават уцякаць ад мяне парываўся, кажучы: “Вернемся ўЛітву, бо тут загінем. Навошта такія беды трываем ідабравольна небяспецы сябе падвяргаем. Намерыўся быць у сталіцы маскоўскай? — Але не будзеш! Не будзеш!” І яшчэ шмат іншых рэзкіх слоў (відаць, злым духам намоўлены) з гневам гаварыў. Яж,памаліўшыся пра сябе да Госпада Бога іПрачыстае Багародзіцы, сказаў яму ціха: “Браце мілы, пабойся Бога. Ты ж сам чуў ібачыў нямала дзеянняў Божых адносна нас, чаму ж так неабачліва кажаш?” Іпераконваў яго ўняспынным промысле Божым адносна нас. Нарэшце дадаў:

— Нам дапамагае Прачыстая Багародзіца, паводле абяцання Свайго. І Ангел, праваднік наш, якога выразна бачыў у вобразе Нееміі, дыякана купяціцкага.

Ён усё выслухаў іпапрасіў прабачэння. І з таго часу ехалі ўпоўнай згодзе між сабою.

У вёсцы Брасава пераначавалі. Раніцай даведаліся пра дарогу да манастыра Свенскага, што пад Бранскам. Пайшоўшы той дарогай, дзіўным промыслам Божым прыйшлі да сяла Лясок, апотым да горада Карачова, дзе іманастыр Уваскрасення з мёртвых Іісуса Хрыста. Там Афанасій Феадаровіч, ігумен пачэсны, ласкава прыняў нас іпараіў ісці да карачаўскага ваяводы Пятра Ігнатовіча, чалавека паважнага гадамі, каб расказаць яму пра сябе іпрасіць даверчы ліст да тваёй вялікасці. Той ваявода, цярпліва выслухаўшы нашу просьбу, адказаў: “Дзіўныя справы Божыя! Яшмат пра іх разважаць не буду, кожнай справе Божай яверу шчырым сэрцам!” І даў нам ліст іправадніка Філона Пушкара да самай сталіцы. З ім ехалі мы на Болхава, Белева, Калугу ііншыя гарады імястэчкі да сталіцы маскоўскай. Так, па волі Божай, спрыяннем Прачыстае Багародзіцы іАнгела спадарожнага ўвобразе Нееміі, дыякана купяціцкага, у што яшчырым сэрцам веру, да вашай царскай вялікасці прыбылі.

* * *

Пакінуўшы сталіцу Маскоўскую ўкветканосную нядзелю[3], у час крыгаходу дзівосным чынам праз рэкі пераправіўшыся, праз Мажайск іВязьму да Дарагабужа дабраліся. Адтуль у час разводдзя Дняпра цудам на чаўне на Смаленск, да Оршы іМагілёва прыплылі. З Магілёва 16чэрвеня 1638 года возам выехалі на Мінск да Вільні, з Вільні, паводле паслушання, да манастыра свайго Купяціцкага мы прыбылі 16 ліпеня 1638 года.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.