Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*

Праз нейкі час з Бярэсця прыехалі з просьбай прызначыць на ігуменства берасцейскае айца Макарыя Такарэўскага альбо мяне, Афанасія Філіповіча. Блажэнны Іларыён, ігумен Купяціцкі, па волі Божай учыніў раду з усёю ўХрысце браціяй і, параіўшыся, вызначыў іншых на тое паслушанне, а нас абодвух захаваў для Купяціч. Пасланых жа адправіў з Купяцічаў злістом такога зместу: “Слаўныя івельмі ласкавыя спадары! Калі да гэтага часу не прыслалі свяшчэннікаў, то гэта, не дай Божа, адбылося не з легкадумнасці ці недагляду нашага, атолькі з-за перашкодаў ібед, а найбольш таму, што ўвеку гэтым цяжка знайсці набожных людзей. Сапраўды, словы Хрыстовы спаўняюцца: ”Жніва многа, а работнікаў мала”. Аднак хоць ісабе дрэнна зробім, але добраму жаданню вашых міласцяў дагаджаючы, айца Клімента Нясвецкага, свяшчэннаінака, здыяканам Флавіянам, пасылаем, спадзеючы на Бога. Яны як жыццём сваім прыкладным, так іпропаведдзю слова Божага міласцям вашым дагодзяць. Спадар айцец Афанасій, пасланы ўКамянец, ва ўсім будзе зносіцца з айцом Нясвецкім. Калі ж будзе патрэба, то іспадар айцец Афанасій можа пажыць некаторы час у міласцяў вашых. Толькі вельмі прашу, каб міласці вашы, былі да іх ласкавымі, у згодзе з імі пра дабро ўцаркве клапаціліся іва ўсім раіліся. Пры гэтым аддаюся браталюбству міласцяў вашых імалітвам. З Купяцічаў 13 чэрвеня 1640 года.Міласцяў вашых багамолецІларыён Дзенісовіч, ігумен манастыра Купяціцкага”.

Нягледзячы на ліст, пасланец не ўзяў названых да Бярэсця. Таму з Пінска айцец ігумен напісаў мне: “Пачэсны айцец Афанасій! Прыехаўшы да Пінска, язастаў спадара Яўстафія іайца Клімента. Яны з тае прычыны не ехалі да Бярэсця, што спадар Яўстафій не жадае айца Кліменція. Таму просім цябе, прыедзь да нас іўсё неабходнае вазьмі з сабою. Калі будзе на тое воля Божая, паедзеш з імі, а не будзе — застанешся. Ключы ад бібліятэкі, твайго пакоя ікаморы аддай панамару. На тым прашу малітваў”.

Атрымаўшы пісьмо, япаехаў да Пінска. Там пачуў, што пасля многіх нарадаў брація паміж сабою, як бы жартам, гаварыла: “Няхай жэрабя кінуць, каму ехаць да Бярэсця”. Калі кінулі, выпала па волі Божай мне, Афанасію. Спадар айцец ігумен з жалем пасылаючы мяне да Бярэсця, на тым жа лісце напісаў такія словы: “Не захацеў спадар Яўстафій узяць тых, пра каго я ў лісце пісаў. Таму супраць сваёй волі, з цяжкасцю мусіў я (не працівячыся волі Божай) сваю палавіну, спадара айца Афанасія, з жалем адпусціць. Прашу, спрыяйце яму ва ўсім і з Хрыстом заставайцеся”. Толькі пра мяне, Афанасія, у тым лісце гаварылася. Таму, на волю Божую ўважаючы, я паехаў да Бярэсця.

Там мяшчане прынеслі фундушоў іпрывілеяў пергаментных шэсць штук, брацтву яшчэ да уніі нададзеных. (…) Пабачыўшы іх, параўнаў іх з кнігамі гродскімі ізрабіў выпісы. Пасля гэтага, на волю Божую аддаўшыся, смялей стаў дзейнічаць. Бо унія, са старым Рымам не згодна з парадкам Усходняй Царквы прынятая, — навечна праклятая. Довады пэўныя прыводзячы, яадкрыта пра тое ўцаркве іў розных месцах стаў гаварыць. Хутка ўБярэсці іпа ўсім павеце уніяты паднялі трывогу.

Потым, калі мы былі на сойме ўверасні месяцы 1641 года, з канцылярыі каралеўскай зрабілі выпісы з прывілеяў, пацвярджаючых фундушы іклятву на адступных.

Тады ж, на сойме у Варшаве, па волі Божай іпа малітвах Прачыстае Багародзіцы, атрымалі новы прывілей з подпісам каралеўскай рукі на Берасцейскае брацтва пры царкве Нараджэння Прачыстай Багародзіцы, з пацвярджэннем першага права ідазволам набыць пляц пад дом брацкі.

Той прывілей спадар канцлер іпадканцлер не хацелі зацвердзіць пячаткай. Таму зноў яў1643годзе на сойм з тым самым прывілеем для зацвярджэння пячаткай з мяшчанамі Берасцейскага брацтва прыехаў. І каб давесці пра нязносную крыўду, якую Усходняя Царква церпіць ад уніятаў праклятых іад усіх уладаў Рымскіх, ішто ўжо вера іЦарква Праваслаўная ўдзяржаве караля польскага не можа памнажацца, праз сенат яго міласці каралю польскаму перадаў Купяціцкі вобраз Прасвятой Багародзіцы, з гісторыяй яўлення таго вобраза на небе каля мяжы Маскоўскай із такім допісам:

“Для таго, найяснейшы кароль польскі, пан мой міласцівы, той цуд Божы вашай вялікасціперадаецца, каб праклятая унія была загублена навекі. А што яна праклятая, тое ізаконамі пацвярджаецца. О, бяда таму, хто пракляты айцом духоўным, якому раней належаў. Няхай жа ваша каралеўская міласць ласкава на тое гляне з-за прыроджанай вашай дабрыні іпрысягі вашай каралеўскай, каб вера праўдзівая грэчаская грунтоўна была заспакоена, а унія праклятая вынішчана іў нішто ператворана. Бо калі унію праклятую выкараніце, а ўсходнюю ісцінную царкву заспакоіце, то шчасліва пражывяце гады жыцця вашага. А калі не заспакоіце веры ісціннай грэчаскай іне адменіце уніі праклятай, то спазнаеце гнеў Божы. Бо ўжо шалі несправядлівасці да самага піку дайшлі, ужо злосць людская іпыха пераўзышлі ўсялякую меру, а сілы ўлюдзях прававерных сатлелі інадта падупалі.

Але ўтакія часы дапамога Божая прыходзіць. Той вобраз Прасвятой Багародзіцы, што ўвыяве на крыжы, гэта — труба ізнак, якія папярэджваюць пра страшны Суд Божы, што адбудзецца згодна з Евангеллем Святым. Аддзеленыя благаславёныя пойдуць у Царства Нябеснае, апраклятыя (ох, бяда ж!) — у пекла, на вечныя мукі. Ведаю, што некаторыя будуць супраціўляцца такой перасцярозе істаяць цвёрда, як фараон закамянелы. Спадзяюся таксама, што знойдзецца іАўраам, верны Богу, Стваральніку свайму, які ўтое паверыць. У тым воля чалавечая, выбірай жа для сябе, што пажадаеш, пакуль час маеш”.

       Пасля такога ўчынку майго на сойме, у прысутнасці яго міласці караля польскага, старшыя айцы мяне абвінавацілі, думаючы, што гэта ясам па сабе ўчыніў, без волі Божае. І трымалі мяне ўвязніцы да сканчэння сойма. Потым, раз’язджаючыся, мяне з Варшавы адправілі ўКіеў. УКіеве, дзе язнаходзіўся некалькі тыдняў, вышэйапісаную гісторыю іўчынак свой перад каралём на лацінскай мове выклаў. (…)

       У той час, калі пісаў той лацінскі ліст з тлумачэннем, мяне шмат турбавалі івыклікалі ўкансісторыю. Але не знайшоўшы за мной віны, адаслалі да яго міласці айца мітрапаліта. Яго міласць айцец мітрапаліт, бачачы маю невінаватасць (бо ні ад пана караля, ані ад устаноў Рэчы Паспалітай супраць мяне нічога не было), па просьбе брацтва Берасцейскага пасылае мяне зноў з лістом сваім да Бярэсця. Той ліст для пацвярджэння сваёй невінаватасці іна будучыя часы яўкнігі гродскія ўпісаў. (…)

Дзякуючы таму лісту мітрапалічаму, а дакладней, па волі Божай, жыў яўБярэсці немалы час спакойна. (…)

Але цяпер вялікія ўціскі ікрыўды ад іншаверных іад уніятаў праклятых маю, нават узнавілася першая царкоўная справа. Мяне адправілі ўВаршаву іпасадзілі ўвязніцу па загаду караля (нібы з-за Дзімітровіча, царэвіча маскоўскага), дзе быў у аковах больш за год. Там ядаказваў сваю невінаватасць адносна царэвіча маскоўскага, тлумачыў, што я, убогі, з’яўляюся слугой Божым іўжо немалы час служу, па Яго волі.

Навіны, або Супліка[4]

да караля і Сената на Сойме 1645 года

Найяснейшы па Іісусе Хрысце кароль польскі, пане ідабрадзею мой вельмі міласцівы! Як верны падданы вашае каралеўскае міласці, пана мне міласцівага, я, убогі законнік чыну св. Васіля Вялікага, як вашай каралеўскай міласці, пану мне міласціваму, так іўсім станам вышэйшым, сярэднім ініжэйшым паведамляю пра тое, што вельмі хацеў ірыхтаваўся давесці іпаказаць, дзеяннем Духа Святога (Яму яшчырым сэрцам верую), на вальным сойме цяперашняга 1645года, каб засцерагчы ўсё Хрысціянства напрыканцы свету, на што воля Тварца нашага. Напісаў колькі дзесяткаў аркушаў, маючы намер у прысутнасці вашай каралеўскай міласці, як у найбольш спакойны час, падаць іх розным асобам ісенатарам. Не ад сябе, але ад умацоўваючага мяне Іісуса Хрыста.

Аднак дзіўныя справы Бога, у Троіцы Святой праваслаўна славімага, іПрачыстай Багародзіцы, хадайніцы, дабрадзейкі іпатронкі нашай. За колькі тыдняў да таго Сойма мяне нечакана схапілі, пасадзілі ўвязніцу ізакавалі ўкайданы, прыцягваючы нібы па справе іншай, Дзімітровіча, царэвіча маскоўскага. Як слепанароджаныя, яны вадзілі мяне ад суда да суда, патрабавалі тлумачэнняў у той вялікай, паважнай ісвятаблівай справе.

Таму воляй Божай із дапамогай Прачыстай Багародзіцы выконваю свой абавязак — сцішаным сэрцам, як прававерны слуга Божы, падзякаваўшы Тварцу майму, — пра волю Божую святую іпра сябе ўбогага тлумачу такім парадкам.

Я, убогі Афанасій Філіповіч, з дзяцінства, з першых разумных крокаў, ласкаю Божай імалітвамі Прачыстай Багародзіцы ўверы праваслаўнай іЦаркве ісціннай Усходняй быў заўсёды. Пасля навук царкоўна-праваслаўных служыў на розных месцах. У нябожчыка пана Сапегі, гетмана, служыў сем гадоў інспектарам Дзімітровічу, нейкаму царэвічу маскоўскаму. Той з дазволу караля Жыгімонта Трэцяга знаходзіўся пад яго апекай. Там прыйшоў да ўсведамлення марнасці гэтага свету істаў у 1627 годзе манахам, рукапаложаны годнай памяці спадаром айцом Іосіфам Бабрыковічам у Вільні пры царкве праваслаўнай Святога Духа. Быў паслушнікам у манастыры Куцеінскім пад Оршаю іў Межыгорскім пад Кіевам. Доўгі час пазнаваў волю Божую інавучаўся манаскаму жыццю. Аднак бывае іў законнікаў перамена.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.