Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ*

Калі скончыўся час майго паслушэнства ўМежыгор’і, перад ад’ездам, святой памяці годны муж айцец Каментарый, на той час ігумен межыгорскі, у прысутнасці айца Самуіла Барэцкага, сказаў мне ўпавучанне такія словы:

— Браце Афанасіе, чарнец манастыра Межыгорскага, запомні тры абавязковыя рэчы: першая— будзь заўсёды паслухмяны старэйшым; другая — трымайся царкоўных правілаў; трэцяя— размоваў жаночых сцеражыся. Калі выканаеш гэта, дасць Бог, уратуешся ібудзеш карысны на службе ўЦаркве Хрыстовай. Ідзі з мірам.

Я адправіўся пешшу ўВільню. За Чарнобылем, перад Мазыром, на ўзрэччы Дняпра, на дарозе ўпушчы сустрэўся мне дужа хворы чалавек. Узваліў яяго на сябе інёс нямала. Той чалавек потым, пасля працяглых размоваў са мною (дзіўныя ітаемныя справы Божыя!), паклаў мне на сэрца імя найсаладзейшае Іісуса Хрыста іпараіў, як тое магу захаваць: І. Ставіцца да ўсіх людзей узважана, разумна; 2. Выконваць манаскае паслушэнства, захоўваць чысціню іпакорнасць; 3. Нязменна памятаць пра дваякую смерць; 4. Заўжды ва ўсім спадзявацца на волю Божую (гэта япамятаю да цяперашняй хвілі іў сэрцы маю, бо дару Божага таіць не трэба); 5. Калі што насуперак Божай волі ад немачы цялеснай раптам учыню, то споведдзю іпакутаю належнай сябе ачышчаць.

Я той убогі Афанасій, які ўВільні заступіў належным чынам на іерэйства. Па волі Божай істарэйшых маіх, быў намеснікам у Дубойскім манастыры пад Пінскам. Там тры гады заўзята змагаўся са злымі духамі — бачнымі інябачнымі. Калі ў1636 годзе князь Радзівіл па мянушцы Палаза, канцлер літоўскі, прыціскаў Праваслаўную Царкву, адбіраючы манастыр той Дубойскі на карысць пінскіх езуітаў, у той час пабачыў на небе іна зямлі (не праз сон, а ўдзень, на яве, толькі нібы ўнейкім засланні) страшныя з’явы. На небе — хмары вельмі гняўлівыя, нібы войскі, да бою гатовыя. А на зямлі — сем агнёў пякельных, на сем грахоў смяротных падрыхтаваныя. Сярод тых агнёў — у пятым, палаючым гнеўна, выразна бачыў тры асобы: нунцыя-легата ўпапскай кароне, караля Жыгімонта ігетмана Сапегу, якія за пераследы Усходняй Царквы сядзелі дужа засмучаныя. Калі паказваў тую з’яву іншым, яны нічога не бачылі. Толькі адзін святаблівы муж, спадар айцец Іларыён Дзенісовіч, ігумен купяціцкі іпінскі, тыя справы Божыя бачыў ідзівіўся. Падстараста пінскі, пан Аградзінскі, калі праз нейкі час пад’язджаў да манастыра, тоголасна ўсклікаў:

— Айцы! Дзеля Бога скажыце, што гэта дзеецца?! Страх мяне абымае. Ці няма якой здрады? Ці не падпілаваны палі пад мостам? Айцы, дзеля Бога, не жартам кажу, страх мяне працінае.

I доўга трывожыўся, аж пакуль віленскія айцы суправадзілі яго да манастыра.

Я, з-за маёй адданасці святой справе, напісаў жаласлівы ліст з клопатам пра людзей праваслаўных, якіх там ледзь не тысяча. Меў ядобрую надзею вярнуць тых людзей да Усходняй Царквы, да Праваслаўя святога. I пазначыў той ліст выявай Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай. Нямала годных людзей паставілі пад ім подпісы сваіх рук. А менавіта падпісаліся: айцец Сільвестр Краскевіч, ігумен цэперскі; Лявон Шыцік, ігумен дубойскі; Іларыён Дзенісовіч, ігумен купяціцкі; Самуіл Рогаля, друкар брацтва Віленскага; Афанасій Філіповіч, намеснік дубойскі; Севасцян Гуляніцкі, урадовец дубойскі; Іван Крупка, канторскі пісар дубойскі ды шмат іншых. Мяне пасля таго пакінулі на паслушэнства ўКупяціцкім манастыры, ія цярпліва скарыўся.

Я той убогі Афанасій, які ў1637 годзе з Купяцічаў па міласціну на Белую Русь быў пасланы. Дзіўнай справай Божай ізасцярогамі Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай, вобраз Якой ля мяжы маскоўскай на небе сапраўды быў бачны, без пісьмовых сведчанняў цудоўна даехаў да сталіцы маскоўскай. Там, за Масквою-ракой, на Ардынскай вуліцы, на гасподзе, якую мне далі, напісаў праўдзівую гісторыю пра тое, што дзеялася ўдарозе. Затым, паводле Божага ўказання, у якое шчырым сэрцам веру, падаў яе, дзеля падтрымкі, абароны іпамнажэння веры святой праваслаўнай, маскоўскаму цару.

Я той убогі Афанасій, які ў1640 годзе паслухмяна з Купяцічаў, воляй Божай, што доказна пацвярджаецца, прыехаў да Бярэсця Літоўскага на ігуменства ўправаслаўную царкву, у якой калісьці быў закладзены фундамент праклятай уніі. Знойдзеныя правы іпрывілеі, пісаныя на пергаменце, у якіх утрымліваліся страшныя праклёны на уніятаў, упісаў да берасцейскіх гродскіх кніг. Потым агаласіў іх у царкве іў розных месцах, указваючы, воляю Божай, што той падзел Русі іпрыняцце уніі незаконным чынам з неналежным пастырам — вельмі моцна праклятыя.

Потым з варшаўскіх метрык выпісаў патрэбныя факты інабыў новы прывілей з пацвярджэннем правоў на тую берасцейскую праваслаўную царкву ад вашай каралеўскай міласці, спадара, над намі шчасліва правячага, Уладзіслава Чацвёртага, з подпісам рукі. Аднак князь канцлер ікнязь падканцлер не захацелі нават за трыццаць цвёрдых талераў заверыць яго пячаткай. Калі быў упакоях іх міласцяў, казалі мне:

— Калі будзеце ўсе уніятамі — дарам запячатаем. Бо ведайце, што пад клятваю нам забаронена святым айцом папежам, каб ужо больш вера грэцкая тут не памнажалася. На той час ікнязь клецкі быў у пакоі канцлера. Ён далучыўся да размовы, прачытаў прывілей іпрасіў паставіць пячатку, але прывілей усё ж не быў зацверджаны.

Потым япайшоў да старшых айцоў ізразумеў, што кожны з іх шукае прыватнага. Спадар айцец Косаў хоча дамагчыся двух тысяч злотых штогод на Магілёўскую епархію. Айцец Гулевіч кампенсацыю здабывае, перадаўшы Пярэмышльскае епіскапства ў вечнае валоданне "на унію", як пазначана ўканстытуцыі. Айцец Жолуд здабывае права на цагельню, каб у Вільні ўсталяваць. Айцец Шыцік набывае прывілеі: адзін для сябе — на Оўруцкую архімандрыю, адругі Філатэю— на ігуменства Залатаверхага Міхаіла[5]. Толькі адзін святаблівы айцец Варлаам Дзядкоўскі на справу царквы Пячорскай з духоўнымі помысламі працаваў. Усе іншыя айцы ізаконнікі таксама са сваёй прыватнай карысцю прыехалі. Кожны з іх казаў:

— Я маю патрэбы пасваёй царкве! А астатняе — як хто хоча, няхай дамагаецца! Я пра іх не дбаю! І толькі пра грунтоўнае супакаенне веры праваслаўнай ані згадкі не было.

Месцічы бедныя з Сокаля, Оршы, Пінска, Бельска, Кобрына, Берасця із іншых гарадоў імястэчак з плачам лямантуюць, што не маюць ужо ілюдзей, якія б маглі даглядаць цэрквы свае! У полі рыцарскім не стала айца імужа святога Лявонція Карповіча, архімандрыта віленскага, іайца Іосіфа Бабрыковіча, старшага віленскага! Няма мужоў годнай памяці— Міхаіла Крапіўніцкага, Лаўрэнція Дрэвінскага іпана Мяфодзія Кісяля з калегамі, якія дбалі пра грунтоўнае супакаенне грэчаскай праваслаўнай веры! Няма ўнабажэнстве праваслаўным людзям вольнасці нават за грошы! Ах, бяда ж! Крыжа не прыняўшы, дзеткі пакутуюць! I дарослыя без шлюбаў жывуць! I памерлых у палях, на гародах іў піўніцах патаемна ўначы хаваюць! Няма, кажу, вольнасці нават іза грошы! Тут, у дзяржаве хрысціянскай, праваслаўныя людзі маюць іцерпяць няволю, большую за турэцкую! Бо аршане бедныя за тое, што брацтвам сваім новую царкву збудавалі, дзвесце чырвоных залатых падканцлеру за пячатку давалі! А сакаляне сто чырвоных залатых іпяцьдзясят кароў адной асобе толькі за нейкую справу давалі! I іншыя таксама шмат дамагаліся, але нічога не атрымалі. Як іўколішнія часы, праціўнікі праўды святой, свядома (запалам злога духа) прагнуць, вынішчыць тут, у дзяржаве хрысціянскай, грэчаскую веру праваслаўную. Закон бязбожна крэмсаючы, ад сойма да сойма адкладалі. Нарэшце, не дазволілі нават дакладваць па артыкулах, каб пакрыўджаная вера справядлівасць здабыла.

Тое ўсё пабачыўшы, я, убогі, дарамі Духа Святога, у Якога шчырым сэрцам верую, ішоў да гасподы, што за касцёлам Дзевы Марыі, праз варшаўскае Новае Места. Думаў пра сябе зімем Іісуса Хрыста, якое ўсэрцы маім, іў клопаце аб праваслаўнай веры разважаў: "О, Божа справядлівы! Няўжо шалі несправядлівасці ад цэнтра да самага краю схіліліся? Вось-вось ісамі айцы нашы старшыя пра веру праваслаўную іпамнажэнне хвалы Божай перастануць дбаць. Ужо ўсе нібы саромеюцца яе. I нават больш — некаторыя дзеля гонару ісвабод гэтага свету, як Сматрыцкі, Скуміновіч ды іншыя, ашуканыя лацінаю івысокімі думкамі пра сябе (ах, бяда ж!), зверы праўдзівай да іншае веркі неабачліва перакідваюцца. Нямала тых, хто з лаціннікамі нашымі ўадзін струп зліліся ілюдзям простым з сумневам пра веру праўдзівую іЦаркву Усходнюю распавядаюць. Кажуць: "I тая, ітая вера — добрая!" Але быць таго не можа, каб шмат вераў было добрых! Бо напісана: "Адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэнне" (Эфес. 4, 5).

Пра тое думаючы, пабачыў нявесту, якая ўроспачы бегла ад касцёла Панны Марыі распранутая іголасна лямантавала, узняўшы рукі:

— Прапала я! Укралі ўмяне з ложка ўзгалоўе ікоўдру!

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.